Читаем Пясецки полностью

— Кватэрка прыгожая. з параднага ўваходу чатыры пакоі. Бачыў ваш кабінет і адлітага з жалеза каня, на пісьмовым стале. І ваш замежны пашпарт, якім карысталіся пры царызме. Цікавіць мяне: што скажаце пра змест ліста?

— Тут пішуць, каб дапамог Вам у тым, чаго патрабуеце. Настойваюць на гэтым.

— Менавіта. Патрэбна мне пэўная інфармацыя. Ваенная. Спадар разумее?

— Адкуль я магу быць упэўненым, што спадар.

— Не чэкіст? — дакончыў Забава.

— Так, не чэкіст? — пацвердзіў камбат.

— А мая інфармацыя?.

— Той ягамосць, які быў у нас, мог быць злоўлены і.

— .І ўсё выдаць? Так? Не, я прысланы замест яго.

— Вы хутка арыентуецеся!

— Менавіта гэта сведчыць, што я не чэкіст. Ім уласнай арыентацыі мець нельга. Можа, прапануеце шклянку вады!

— Зараз.

Камбат выйшаў у суседні пакой і там забрынкаў шклянкамі. Забава імгненна са стоса кніг на стале выняў тоўсты сшытак. Разгарнуў яго і вылу- піў адзін аркуш такім чынам, каб пры карэнчыку засталася вузкая пало ска адарванай паперы. Неўзабаве камбат вярнуўся і падаў паўнюткую шклянку. Забава з неахвотай выпіў цёплую нясмачную ваду.

— Можа яшчэ?

— Не, дзякуй. Вернемся да нашай размовы. Мне важна, каб вы абса- лютна пераканаліся ў тым, што я — я, а не нейкі там чэкіст! — сказаў Заба­ва. — Палічым, што дагэтуль ніякіх грахоў на сумленні спадар не мае. А калі б іх мелі, ЧК такімі метадамі не карысталася б, бо гэта магло б Вас спудзіць. Яно лагічна, так?. У выпадку падазрэння найперш пачалі б за вамі сачыць. Ці не так?

— Так.

— А калі б гутарка ішла пра штучны доказ вашай віны, хапіла б вось гэтай карткі. — Забава паказаў яму на толькі што вылуплены са сшытка аркуш паперы.

— Не разумею.

— Не разумееце? Дык глядзіце.

Забава выняў са стоса кніг сшытак і прымерыў выдраны ў ім аркуш.

— Падыходзіць? — спытаў з усмешкай.

— Так.

— Дык вось, я мог бы запоўніць гэты аркуш вядомай мне інфармацыяй, нібыта ад вас. Кватэру я ведаю. А калі далучыць да гэтага лісты з Польшчы, дык няўжо для Рэўтрыбунала патрэбныя лепшыя доказы вашай віны?

Камбат доўга дапытліва глядзеў у вочы Забавы, а потым уздыхнуў і ска- заў ціха:

— Добра. Рызыкну. Будзем гаварыць адкрыта.

Быў позні вечар, калі Забава выйшаў з будынка, дзе месціўся штаб 5 Корпуса ў Магілёве. Разам з ім выйшаў камбат. Быў спакойны, і нават вясё- лы. Пасля працяглай гутаркі з Забавам быў гатовы на ўсё. Забава акрэсліў перад ягонымі вачыма даволі аптымістычную будучыню, і камбат гатовы быў лічыць за выключнае шчасце тую акалічнасць, што менавіта яму выпала доля рабіць тое, да чаго яго схіліў Забава. Так загарэўся да гэткага занятку, што пачаў нават самастойна даваць парады. Забава яго супыняў.

— Паволі. Не так горача! Мы будзем працаваць як дасведчаныя канс- піратары, а не як хлапчукі. Нам трэба разлічваць кожны крок, прадбачыць кожную небяспеку, бо заляцець нам нельга. Што да мяне, дык можаце быць пэўным — я не засыплюся! Прынамсі, жывым мяне не возьмуць, а калі б гэта нейкім цудам сталася, дык спадар можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Я не з тых, з якіх можна штосьці выбіць ці там здабыць іншым якім катаваннем.

— Калі мы ўбачымся наступным разам?

— Праз два тыдні. Калі буду пісаць да спадара, дык — як дамовіліся — шыфрам. Ключ памятаеце?

— Так.

— Таму развітваюся. Прашу быць вельмі абачлівым.

— Шчасліва!

Моцна паціснулі рукі, і Забава пайшоў у кірунку прадмесця, прылеглага да Дняпра. Меў там знаёмых, да якіх мінулым разам прывёз ліст ад сваяка з Бабруйска. Запрасілі яго падчас прыездаў у Магілёў, каб жыў у іх. Забава цяпер скарыстаў ласкавае запрашэнне.

Гэта была шматлікая сям’я згалелай інтэлігенцыі, якая ледзьве магла пра- карміцца, карыстаючыся дапамогай сваякоў на вёсцы.

3

Калі Забава ўвайшоў у кватэру Скальскіх, найперш заўважыў незнаёмага мужчыну гадоў 35, высокага росту, з цёмнымі, з усходнім разрэзам вачамі, які нядбайна разваліўся на крэсле за сталом. Апрануты быў у чэркеску, і нягле­дзячы на тое, што знаходзіўся ў кватэры, не зняў з галавы высокай, заламанай набакір каракулевай шапкі з чырвоным верхам. На шапцы паблісквала невялі- кая эмаліраваная чырвоная зорачка. Мода такая ў Саветах у тыя часы.

«Што за д’ябал?» — думаў Забава, вітаючыся з маладым Уладзімірам Скальскім і дзвюма старэйшымі сёстрамі Скальскага, Зінай і Маняй, якія ажыўлена гаманілі з мужчынам у чаркесцы.

— Калі ласка, пазнаёмцеся, — сказала Зіна, паказваючы на госця.

Забава невыразна назваў прозвішча. Першае, якое яму прыйшло ў гала-

ву — прозвішча нейкага сябра з ранейшых гадоў. Пераканаўся, што лепш за ўсё, робячы для сябе фальшывыя дакументы, выбіраць прозвішча аднаго з колішніх сяброў, імя другога, месца нараджэння паказваць такое, якое ведаў асабіста, даты ўпісваць або на адзінку меншую, або на адзінку большую (калі сапраўднай датай нараджэння было 1 лютага 1900 гады, тады падаваў або 31 студзеня 1899 года — усё на адзінку меней — або 2 сакавіка 1901 гады — усё на адзінку наперад). Рабіў гэта з мэтай, каб выключыць памылку і добра запомніць дадзеныя, бо здаралася, што непрактычныя або нядбайныя людзі, карыстаючыся фальшывымі дакументамі, забывалі ўласнае прозвішча.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии
Зеленый свет
Зеленый свет

Впервые на русском – одно из главных книжных событий 2020 года, «Зеленый свет» знаменитого Мэттью Макконахи (лауреат «Оскара» за главную мужскую роль в фильме «Далласский клуб покупателей», Раст Коул в сериале «Настоящий детектив», Микки Пирсон в «Джентльменах» Гая Ричи) – отчасти иллюстрированная автобиография, отчасти учебник жизни. Став на рубеже веков звездой романтических комедий, Макконахи решил переломить судьбу и реализоваться как серьезный драматический актер. Он рассказывает о том, чего ему стоило это решение – и другие судьбоносные решения в его жизни: уехать после школы на год в Австралию, сменить юридический факультет на институт кинематографии, три года прожить на колесах, путешествуя от одной съемочной площадки к другой на автотрейлере в компании дворняги по кличке Мисс Хад, и главное – заслужить уважение отца… Итак, слово – автору: «Тридцать пять лет я осмысливал, вспоминал, распознавал, собирал и записывал то, что меня восхищало или помогало мне на жизненном пути. Как быть честным. Как избежать стресса. Как радоваться жизни. Как не обижать людей. Как не обижаться самому. Как быть хорошим. Как добиваться желаемого. Как обрести смысл жизни. Как быть собой».Дополнительно после приобретения книга будет доступна в формате epub.Больше интересных фактов об этой книге читайте в ЛитРес: Журнале

Мэттью Макконахи

Биографии и Мемуары / Публицистика
100 знаменитых тиранов
100 знаменитых тиранов

Слово «тиран» возникло на заре истории и, как считают ученые, имеет лидийское или фригийское происхождение. В переводе оно означает «повелитель». По прошествии веков это понятие приобрело очень широкое звучание и в наши дни чаще всего используется в переносном значении и подразумевает правление, основанное на деспотизме, а тиранами именуют правителей, власть которых основана на произволе и насилии, а также жестоких, властных людей, мучителей.Среди героев этой книги много государственных и политических деятелей. О них рассказывается в разделах «Тираны-реформаторы» и «Тираны «просвещенные» и «великодушные»». Учитывая, что многие служители религии оказывали огромное влияние на мировую политику и политику отдельных государств, им посвящен самостоятельный раздел «Узурпаторы Божественного замысла». И, наконец, раздел «Провинциальные тираны» повествует об исторических личностях, масштабы деятельности которых были ограничены небольшими территориями, но которые погубили множество людей в силу неограниченности своей тиранической власти.

Валентина Валентиновна Мирошникова , Илья Яковлевич Вагман , Наталья Владимировна Вукина

Биографии и Мемуары / Документальное