Читаем Плацiнавы абруч (на белорусском языке) полностью

А скажы, што ты пакiнуў пасля сябе? Якую частку дабрынi можна вымераць? Якую справу назавуць тваiм iмем?.. Разбурэннi. Дык колькi ж каштуюць воля твая i велiч твая? У iмя чаго яны? У iмя чаго ты?..

Я ведаю - ты заб'еш мяне. Але чаго гэтым дасягнеш? З вечным жыццём ты прыняў вечную кару: кожны твой учынак, кожны крок, ад якога табе лягчэй сёння, заўтра зробiцца горкiм, вялiкiм цяжарам. I так будзе заўсёды. Такi шлях твой сам ты яго выбраў, назад не павернеш. Плацiнавы Абруч, як табе вядома, не забiрае назад бяссмерця, ён можа яго толькi даць.

Так, я запiсаў пра твае справы. Твой прахвост, Дзяцел, усё ж падгледзеў, шэльма, хоць i давялося яму пахiтраваць. А напiсаў - для навукi каму-небудзь. Хто ведае: можа, калi-небудзь хто знойдзе Плацiнавы Абруч i, ведаючы твой прыклад, моцна задумаецца, раней як дакрануцца да яго i выказаць жаданне. I вось памятай, Арол: хоць ты i мацнейшы за мяне, а запiсак маiх табе не бачыць. Ты нiколi не знойдзеш iх, калi нават перакапаеш усё сваё царства... А цяпер воля твая, Ваша Недаступнасць..."

Маўчанне, адзначае далей Пасвячоны, працягвалася доўга.

Нарэшце ўладар узняў змрочны позiрк, абвёў сваю спачывальню i, спынiўшыся на брамнiку, сказаў:

- Уважлiва слухаў я цябе, Крумкач... Шкада, не ведаў, што ты гэткi забаўны выдумшчык, а то паклапацiўся б раней... I за тое, што ты не пабаяўся расказаць такую гiсторыю праўдзiва i чэсна, вось табе мая воля: iдзi i жывi, нiхто цябе не кране. I мiрна пiшы далей, я не пярэчу.

Усмiхнуўся Старажытны Крумкач, пакланiўся i выйшаў.

Той жа ноччу царскi брамнiк раптоўна сканаў у сваёй каморцы.

24

Мiнуў час.

Старэйшы Сокал аслеп ад старасцi. Ён дзяжурыў ужо не за дзвярыма, а ў самой царскай спачывальнi. Як i раней, ён выконваў усе - ужо рэдкiя цяпер даручэннi свайго пана, карыстаючыся адным толькi сваiм нюхам, так што страта зроку хоць i недахоп, але ўжо не такi, каб дужа засмучацца. Ён адчуваў кожны рух уладара, кожнае жаданне Магутнага Арла адразу рабiлася i яго жаданнем, кожнае слова найвышэйшага было адзiным, што мела сэнс i значэнне. Магчыма, Старэйшы Сокал дагэтуль не памёр толькi таму, што на гэта не было загаду, а значыць, i права.

Шулёнкi скончылiся - Старэйшы Сокал выцягнуў з каземата апошняга.

- Iх больш няма, Ваша Недаступнасць. Магутны Арол паглядзеў на ўбогую кучачку пер'я i грэблiва адвярнуўся.

- Можаш з'есцi яго сам.

I целаахоўнiк адразу адказаў: "Ёсць!"

I з таго часу для харчавання пачаў лавiць мышэй. Калi ўжо i мышы ўсе перавялiся, ён прапанаваў на абед сябе.

Магутны Арол пачаў яго супакойваць, загадаў не падаць духам i спадзявацца, што заўтра з мышамi пашанцуе. Але Старэйшы Сокал упершыню за шматгадовую службу запярэчыў пану:

- Ваша Недаступнасць павiнны абедаць... I калi я нiчога не знайшоў...

Бачачы, што спрачацца справа марная, Магутны Арол абяцаў падумаць, i ад'ютант у сваiм куточку каля дзвярэй змоўк, i нiшто больш не трывожыла яго душы.

Ён чакаў увесь дзень i ўсю ноч, i наступны дзень, i наступную ноч, але ўладар нiякiх адзнак голаду не выказваў.

Праз тры днi Старэйшага Сокала апанавала забыццё, яму здавалася, што ён у вялiкай светлай зале, а вакол - безлiч тоўстых тлустых мышэй, i ўсе яны глядзяць на яго i навыперадкi просяць iх з'есцi. Ён зрабiў крок да блiжэйшай, але закружылася галава, падкасiлiся ногi, i ён павалiўся, раскiнуўшы крылы. Адразу ўсё знiкла, i Старэйшы Сокал прыпомнiў, дзе знаходзiцца, i зразумеў, што памiрае.

- Хто там? - пачуўся грозны воклiч.

Ён хацеў устаць, але сiл хапiла толькi на тое, каб падцягнуць крылы.

- Гэта ты? - спытаўся Магутны Арол i нахiлiўся над iм.

- Я зараз, Ваша Недаступнасць, - прашаптаў ён, i слёзы пацяклi з яго невiдушчых вачэй, нiколi за сваю доўгую службу ён не быў перад Яго Недаступнасцю ў такiм бездапаможным становiшчы.

- Ану, - сказаў Магутны Арол, - супакойся. Ты знясiлеў ад голаду. Зараз я пайду i пашукаю табе чаго-небудзь. Усё мiнецца. Хочаш, я прынясу табе Зязюлю? А то мы зусiм забылiся пра гэтую падлюгу-манюку. Дык вось я i прынясу табе яе, чаго з ёй цырымонiцца!

- Я памiраю, - ледзь вымавiў Старэйшы Сокал i заплакаў яшчэ мацней. Няхай Ваша Недаступнасць даруюць мне за такую подласць, што пакiдаю Вашу Недаступнасць у адзiноце. Але я сумленна служыў... - Слёзы яго былi горкiя i пякучыя.

- Ах, сябра мой, сябра, - вымавiў Магутны Арол i пагладзiў памiраючага крылом. - Сапраўды, ты служыў мне шчыра, ты адзiны, хто быў бескарыслiвы i адданы мне да канца. Бывай жа, мой верны таварыш.

I яго высокасцярвятнiцтва Старэйшы Сокал Магнiфiкус Альцiволанс суцешыўся i заплюшчыў вочы.

Так Магутны Арол застаўся адзiн.

Адзiчэлы, ён сноўдаўся па замку - то ў поўным бяспамяцтве, то хаваючыся ад неiснуючых ворагаў i клiчучы на дапамогу неiснуючых сяброў. Часам ён ужо не цямiў, хто ён i што вакол яго. А калi памяць прасвятлялася, ён мярцвеў ад думкi, што гэтак будзе заўсёды, заўсёды...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Ужасы и мистика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы