Читаем Плацiнавы абруч (на белорусском языке) полностью

Яна мармытала нешта яшчэ, усмiхалася i прачыналася. Сон пужаў яе сваёй невымернасцю, у свядомасцi яшчэ плавалi адгалоскi незразумелага i зусiм выразна чуўся нейчы строгi голас...

"Ах ты, мой божа, - кожны раз, уздыхаючы, думала Вялiкая Дафнiя. - I што за напасць: адно i тое самае, адно i тое самае... I пра бессмяротнасць нейкая лухта..."

I тут памяць глухла канчаткова, Дафнiя пераварочвалася на другi бок i падстаўляла яго сонцу i зноў засынала, рухаючыся разам з промнем.

27

Калi замак разбурыўся настолькi, што не заставалася нiводнай нiшы, дзе можна было спакойна пасядзець, Зязюля вылецела з развалiнаў i ляцела да таго часу, пакуль уладаннi Магутнага Арла не засталiся далёка ззаду.

Тут зноў быў лес, i светлыя паляны, i цiхiя рэкi, якiя кiшэлi рыбай i iншай жыўнасцю. А пасярод лесу было зарослае балота са старым пнём. Зязюля пражыла тут нейкi час, знесла яйка i падклала яго ў чужое гняздо. А калi пераканалася, што яму тут няма нiякай пагрозы, яна пакiнула гэтыя краi i ўжо нiколi сюды больш не вярталася.

28

"Спынiўся эвальвентар, замерлi iншыя апараты, пагаслi экраны - эксперымент быў скончаны" - так пiша Пасвячоны.

Ноблы, сцвярджае ён, выглядалi цяпер змарнелымi, нават нiбы пастарэлi так абвастрылiся рысы iх твараў. Настаўнiк выняў з кiшэнi штаноў бамбукавую люльку i распалiў яе ад лазернай запальнiчкi. Маладыя пераглянулiся.

- Гэта, - растлумачыў ён спакойным голасам, у якiм, аднак, улоўлiвалася прыўзнятасць, - мясцовы звычай адзначаць канец працы.

Другi паглядзеў прасiцельна; Настаўнiк даў люльку; юнак зацягнуўся, выпусцiў дым.

- Гэта незвычайна, Настаўнiк.

- Пасля некалькiх сеансаў гэта робiцца жаданым.

- Настаўнiк! - Другi ўсмiхнуўся. - Што з сябе ўяўляюць "спецыфiчныя токi планеты Хi", пра якiя ты так часта ўпамiнаў?

- Iх вельмi многа - катэгорыi, падкатэгорыi, разрады, класы. Усё разам называецца словам "страхi". Iх можна адчуваць. Мы далёкiя ад такiх спраў, аднак жыхары Хi моцныя на розныя страхi.

- Па-мойму, я ўжо адчуваю...

- Настаўнiк! - стомлены позiрк Першага спынiўся на старэйшым. - Ты атрымаў i экранiзаваў iнфармацыю гэтай дзiўнай птушкi!

- Запiскi Крумкача? - задуменна перапытаў Настаўнiк. - У такiм разе як жа быць з той часткай экранiзацыi, якая iдзе за смерцю брамнiка?

- У птушкi былi меркаваннi, прагноз. Ты экранiзаваў гэты прагноз. З таго, што зафiксавалася ў яе мозгу, лёгка стварыць лагiчны ланцуг. I калi ён абарваны, не цяжка будзе яго ўзнавiць.

- Нас вучылi, Настаўнiк, што ты можаш усё, - смеючыся, сказаў Другi.

- Вы, мабыць, вырашылi, што я ашукаў вас?

- Не, - сумеўся Другi. - У цябе, вiдаць, была пэўная вучэбная мэта.

- У цябе была мэта, - згадзiўся Першы.

- Так, - сказаў Настаўнiк. - У мяне была вучэбная мэта. Вы сталi сведкамi эвалюцыi нiжэйшага. Падрыхтоўчы этап скончаны. Што цябе бянтэжыць? - звярнуўся ён да Першага. - Эвалюцыя лонаў Хi не скапiравала эвалюцыi нашых лонаў, якую табе прадэманстраваў вучнёўскi эвальвентар? А табе хацелася б, каб скапiравала?

- Не.

- Дык што ж цябе бянтэжыць? Ты ж цяпер пераканаўся, што нашы лоны i гэтыя - розняцца. На жаль, у цябе былi прабелы - вучнёўскi эвальвентар быў недасканалы, i ты не ўбачыў пiка эвалюцыi. Затое ты ўбачыў пiк гэтай эвалюцыi. Так, вынiкi супалi. Але ж гэта не азначае, што i пiкi супадаюць, цi не так? Або цябе бянтэжыць магчымасць экранiзацыi чыёй-небудзь iнфармацыi i прагнозаў. Урэшце, цi чыстая тут работа эвальвентара або экранiзацыя паслядоўнай iнфармацыi - у любым выпадку ты ўбачыў сапраўдны малюнак. Што ж усё-такi цябе бянтэжыць?

- Я, - цiха прашаптаў Першы i апусцiў вочы, - i тады бачыў пiк. Мой вучнёўскi эвальвентар працаваў нармальна.

- Значыць, ты ведаў! - радасна ўсклiкнуў Другi. - Ведаў, што тэорыя Спiу правiльная?!

- Ён ведаў, - мякка сказаў Настаўнiк, пыхкаючы люлькай. - Ён бачыў пацвярджэнне тэорыi Спiу, але не верыў сваiм вачам. Так, мы паходзiм ад лонаў. Шматмiльённагадовая эвалюцыя зрабiла нас такiмi, якiя мы ёсць. Мы рынулiся на планету Хi. Але тут нам па незразумелых прычынах здрадзiлi наша мэтанакiраванасць, наша стойкасць i рашучасць. Мы чамусьцi зрабiлiся вялыя i маларухомыя, мы пачалi дапускаць шматзначныя адказы на пытаннi, намi авалодалi "страхi", мы пачулi ў сабе незразумелыя хваляваннi, нашу iснасць пачалi хваляваць гукi, пахi i фарбы, малюнкi прыроды, якiя мяняюцца. Але гэтыя акалiчнасцi не прыгняталi нас, а, наадварот, як бы вызвалялi ад чагосьцi пакутлiвага i цяжкога. Спецыфiка планеты?.. Урэшце, многiя з нас пазбавiлiся ваяўнiчых памкненняў i змяшалiся з мясцовымi, а iншыя, хто спалохаўся такiх дзiўных зменаў, пайшлi назад, дамоў, i там вымерлi. Ты гэта бачыў, мой хлопчык?

- Так, Настаўнiк, - нiбы паўсонны, адклiкнуўся Першы. - I таму тут апынулiся лоны... Але я не мог зразумець, як мы, якiя настолькi пераўзыходзiм iх ва ўсiх галiнах ведаў, як мы аказалiся пераможанымi? Што гэта за невядомая зброя, дзякуючы якой яны перамаглi?

- Гэта - каханне, - сказаў Настаўнiк.

Яны доўга маўчалi. Нарэшце Першы прагаварыў:

- Я не быў гатовы да палёту. Але не мог прызнацца нi табе, нi Савету Студыi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Ужасы и мистика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы