Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

«Граната!» — чамусьці са спазненнем бліснула здагадка, і Валока, адчуўшы канец і не маючы ні сілы, ні якое магчымасці ўратавацца, ірвануў да пляча аўтамат.

Чаргі ён, невядома чаму, не пачуў, у нейкую долю секунды згледзеў толькі, як апруцянела хіснуўся Фрыц Хагеман, і ў той жа час вышэй ад Валокі, ударыўшыся ў прасценак, аглушальна рванула граната. Гарачы імпэтны ўдар сцебануў яго па плячы, і зараз жа ўсё патанула ў пыле, які ўдушлівым воблакам накрыў байца.

Пыл яго і выратаваў.

Валока адчуў, як немцы ўдарылі з аўтаматаў, некалькі куль раскрышыла цагліны побач, але ён, прыгнуўшыся, з раптоўным спрытам ірвануўся назад, упаў, ускочыў зноў, перакаціўся цераз вялікі зломак, аббег глыбокую варонку, з якой яны толькі што вылезлі, і, запаволіўшы хаду, выбраўся з руін на закіданы друзам падворак. Па дарожцы, вымашчанай бетоннымі пліткамі, дабег да шнурка нейкай калючай загарадзі, прадраўся праз яе гушчар і, падлезшы пад прадраную драцяную сетку, апынуўся ў нейкім вузенькім незнаемым правулку.

Яго адразу ледзьве не збілі з ног хлопцы-аўтаматчыкі. Гучна ляскаючы падэшвамі, яны шалёна беглі некуды, — мабыць, напярэймы тым немцам, што адступалі ля сквера. Задні страхавіта зірнуў на яго скрываўленую галаву, але змоўчаў, не сказаў нічога. Ён быў знаёмы, гэты хлапец з рабацінкамі на пераноссі і яснымі насцярожанымі вачмі, але Валока не здолеў прыпамятаць, дзе ён бачыў яго, і адчуў, як забалела параненае плячо.

Правулак быў вузенькі і зусім пусты. Валока паглядзеў у адзін канец яго, у другі і, сцяўшы пад пагонам рассечанае асколкам плячо, хістаючыся, пайшоў туды, адкуль беглі аўтаматчыкі. Угары, у ясным вясновым небе, бахала, сіпела, калацілася гулкае рэха бойкі.

«Што ж гэта? Як жа гэта?» — толькі цяпер акрэслілася ў яго галаве яшчэ няўцямная думка-здзіўленне. Узрушаны і змардаваны, ён нечага ніяк не мог сцяміць ці, можа, не мог чагосьці ўспомніць — разгарачаным нутром ён толькі адчуваў, што сталася вялікая, яшчэ не ўсвядомленая да канца несправядлівасць, перад магутнаю сілай якой і ён, і Фрыц Хагеман былі бездапаможнымі. I яму было вельмі пакутна ад таго і хацелася завыць ад крыўды, якая ашчаперыла і душыла яго.

Дарога дадому

— Што стаіш, Лёня! Аўтобус чакаеш?

— Ну?

— Пайшлі пешкі. Столькі ў духаце праседзелі. А тут благадаць якая!

— Ага, надвор’е наладзілася.

— Усё ўрэшце наладжваецца. «Стреммтся обрестм равновесме», — як пішуць у кніжках. Ды яно і зразумела. Без раўнавагі нішто не можа існаваць у гармоніі. Натуральны стан рэчаў — раўнавага. Ты гэта, гляджу, хмурышся. 3-за Лагуна? Угадаў?

— Ды што ўгадваць, Іван Нічыпаравіч, справа не ў тым… Чаму ён пра гэта раней не сказаў? Чаму са мной у аддзеле не пагутарыў? А тут раптам — «Мой абавязакІ», «Трэба прама сказацьІ»… Дэмагог пракляты!

— Ён не дэмагог, Лёня. Проста ён сабешнік. Ягоны прынцып — мяне не чапай і я не зачаплю. А ўжо калі зачапілі, дык будзе выкручвацца. Усімі сродкамі. Элементарныя прынцыпы маралі тады ляцяць у тартарары. Абы апраўдацца.

— Але ж пры чым тут — «палажа руку на сэрца», «невзірая на ліца», «мой долг рукавадзіцеля»? Ён жа мне дагэтуль ніводнай заўвагі не зрабіў.

— Бо ты яго не чапаў.

— Ведаеш, Леанід, можа, мне і не трэба гаварыць табе, але ладна. Усё роўна дажывеш і ты да нашых гадоў. Пэўна, і загадчыкам яшчэ пабудзеш.

— Дзе ўжо мне ў загадчыкі!

— А што! 3 часам абламаешся, абатрэшся, падабрэеш. Злосці ўбавіцца. Патлусцееш, паважнееш. А так жа ты вокунь. Калючка!

— Не дужа каго ўколеш. Таўстаскурыя ўсе сталі.

— Ну не кажы. Колеш! Вось і Лагуна ўкалоў. Зрэшты, гэта, браце, каштоўная якасць — ваша яршыстасць. Калі б усе з маладосці аберагалі яе да старасці, да высокіх пасад, было б цудоўна. Але ж дзе там! Вунь вазьмі Цімафеева. Я ж ведаю яго яшчэ з камсамола. Ужо нашто быў калючы — колькі начальству крыві перапсаваў. Ды і самому несалодка было. Але ўвогуле правільна. Крыштальнае сумленне меў хлопец. Працавіты быў да самаадданасці. А цяпер? Дапяўся да высокай пасады — дача, машына, кватэра з пяці пакояў. І што? Нічога. Выступае заўжды па паперцы, з начальствам у дружбе, каньячком балуецца. Лагода! Куды тая яршыстасць падзелася?

— Ну, Лагун яршыстым ніколі і не быў. Ціхоня.

— Лагун? Лагун, браце, іншага сорту рыбіна. Перш за ўсё ён дурань. Старанны, добрасумленны, цягавіты дурань. Есць такі тып дурня. Усё робіць з празмернай нават стараннасцю, з такой адмысловай правільнасцю, што, па сутнасці, шкодзіць таму, што робіць. Бо ў кожную справу трэба ўкласці сябе. Самому ў яе верыць. Быць перакананым у яе неабходнасці. Адухатварыць яе чалавечнасцю. У яго ж усё выходзіць дужа старанна, але бяздушна. І таму фармальна правільна, а на справе дык нават шкодна. Так, так, не глядзі з гэткім недаверам.

— Ды я нічога. Проста…

— Звычайная рэч! Казёншчына ў адносінах між людзьмі ніколі не здольна з’яднаць. Наадварот, раз’ядноўвае. Праўда, аб тым ва універсітэтах не вучаць.

— Не вучаць. Гэта… Іван Нічыпаравіч, можа, зойдзем? Па куфлю свежанькага?

— Свежанькага? Ну зойдзем, калі свежанькага. Хоць я, прызнацца, піва не дужа… Вінца каб. Сухога, балгарскага. Харошыя ў іх сухія.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы