Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

— Лёня, ды кінь ты! Бачыш, яны са стадыёна, раз’ятраныя, як быкі. Давай пойдзем адсюль.

— Можа, яшчэ па куфлю?

— Не, хопіць.

— Ну ладна. Тады матаем.

— Во, тут і сонца паказалася. Харашо!

— Давайце на той бок пярэйдзем. Там люду менш.

— Давай. Не бяжы толькі. Што ты так ірвеш — з месца ў кар’ер.

— Во, тут штурхаць хоць не будуць. Цярпець не магу ў натоўпе. Ну дык а далей?..

— Ну што далей… Пачалі нас цягаць. Двох, што не спалі ў той час, на «губу» пасадзілі. Начальніка каравула таксама. І свае асабісты цягалі, і з арміі прыязджалі. Пасля падазрэнне легла на аднаго хлопца з Заходняй. Зямлі ў яго бацькі замнога аказалася. Праўда, бацька не раскулачаны, але па некаторых паказчыках амаль што кулак. Ну раз такая справа, за гэтага Андрукевіча і ўзяліся — класавы ж падыход, не проста так. А Шумака выпусцілі. І было гэта якраз за тыдзень да той праклятай нядзелі, дваццаць другога чэрвеня. Ну і вось сядзіць наш Андрукевіч. А скажу табе, неблагі такі хлопец быў, толькі маўчун. Так увогуле старанны ў службе, увішны, а на палітзанятках ні гугу. Сем разоў яму пералічаць склад Палітбюро, а ён паўтарыць разу не можа. Стаіць толькі ды пакутуе. І глядзіць у падлогу. Так, пэўна, і на следстве. А там жа трэба языкастаму быць, інакш пагарыш за хвіліну. Ну і гарэў Андрукевіч. Напісалі, што краў патроны з нейкаю пэўнай мэтай. Мэту толькі вось ніяк не маглі высветліць.

— Іван Нічыпаравіч, добры вечар!

— А-а, прывітанне.

— Што не заходзіш?

— Зайду, зайду абавязкова. Але і ты забыўся. Ці не забагацеў, можа?

— Дзе там у чорта! Некалі ўсё. Ну шчасліва!

— Бывай!.. Ага. І тут вось якраз вайна. Ведаеш жа, як пачыналася — за тры дні турнулі нас кіламетраў на сто. Кінулі горад, папалілі склады ўсе, два масты за сабой узарвалі, каб немцам не дасталіся. Андрукевіч увесь час з намі — не ведалі, што рабіць, выпусцілі ў апошнюю хвіліну. Ваяваў няблага. Моўчкі ўсё, праўда, але ўпраўна. Аднойчы пад Беражанамі двох немцаў прывёў, у палон узяў з падбітага матацыкла. Ротны хацеў да ўзнагароды прадставіць, ды палітрук спахапіўся: герой-та з-пад следства. Ламалі, ламалі галаву ды і махнулі рукой, маўляў, пасля разбярэмся. Хто ж мог меркаваць тады, што вайна на чатыры гады закруцілася! Аж дні праз два не стала ўжо ні ротнага, ні Андрукевіча. Дывізія ўлезла ў акружэнне, страціла амаль усю тэхніку. Людзей засталася жменька. Наважыліся аднойчы прарывацца з «мяшка». Памятаю, ляжым ноччу ў пшаніцы, немец з трох бакоў цісне, гад, ракеты ўсё пускае. Праз гадзіну ўставаць і ісці на прарыў. І тут ля мяне Шумак гэты з абвязанай галавой, піць усё просіць, а вады няма, і есці няма, і хутка паміраць, пэўна, прыйдзецца — невясёлыя былі справы. І Шумак як заплача, помню, і кажа, што сам тады вінаваты быў з тымі патронамі — у прыбіральню ўпусціў, ну а пасля спалохаўся і сказаў, што ўкралі.

— Падлюга!

— Усё ж прарваліся мы ў тую ноч, хоць і не ўсе, вядома. Шумак прапаў недзе, уначы не дужа што ўбачыш, можа, забіла, а можа, і… Ва ўсякім разе пасля яго ўжо не было з намі. Выйшлі на Буг — не Заходні, а Паўднёвы — там пераправа, але і немцы па пятах насядаюць. Нас, чалавек дваццаць, кінулі на абслугоўванне пантонаў, астатнім зноў трымаць абарону паўкругам. Пераправу бамбяць, войскі, абозы напіраюць, пробкі ўвесь час, жах, што робіцца. У паўдзён, памятаю, шасцёрка «хейнкеляў» пакарэжала сярэдні пантон, разбіла насціл, рух спыніўся. Мы, вядома, кінуліся ратаваць пераправу, пантон ужо тануў, пачалі лапіць дзіркі, пайшлі ў ход барты ад кузавоў, вяроўкі, тэлефонны кабель. І тут на ўсходнім беразе з’яўляецца нейкая «эмка». Запыленая, з разбітым ветравым шклом, абдрыпаная — страхоцце. З «эмкі» вылязае вайсковец у сініх штанах, з партфелем пад пахай. Рэгуліроўшчык яго спыніў, тлумачыць, што праехаць нельга, а ён, бачым, па абломках лезе на гэты бок да каменданта. А камендант пераправы, сапёрны капітан, вядома, ля нашага пантона ўсё падганяе нас, каб хутчэй. І, ведаеш, пералез гэты вайсковец, з’яўляецца мокры да пояса, такі стараваты ўжо, у акулярах. Пантон задраўся адным канцом, другі ў вадзе, я ваду вычэрпваю і ўсё чую, што яны побач гамоняць. «Прашу прапусціць мой аўтамабіль на заходні бераг». — «А вы хто такі?» — «Ваенюрыст трэцяга рангу Саломін. Камандзіраваны ў вайсковую часць…» і называе нумар нашага палка. Я выпрастаўся — цікава, слухаю далей. Аказваецца, ён з Масквы, гэты юрыст, ледзьве дабраўся кружнымі дарогамі, шэсць разоў трапляў пад бамбёжкі і едзе да нас па справе Андрукевіча.

— Вам сюды? На бульвар? Ну, я праводжу. А пасля вярнуся. Ну, ну? Цікава…

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы