Читаем Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке) полностью

Замест адказу апарат яшчэ дзесяць гадзiн запар выбухаў лiхаманкавымi прыступамi i адстукаў шэсць раздзелаў "Уцёкаў ад дэманаў".

- Сёння ўжо мiнула паўтара месяца, Боўлтан, цэлыя паўтара месяца, як Том паляцеў на Марс i на астэроiды. Глядзiце, вось рукапiсы. Дзесяць тысяч слоў у дзень, ён не дае сабе перадыху, не ведаю, калi ён спiць, цi паспявае паесцi, ды гэта для мяне ўсё роўна, i для яго таксама, для яго адно важна - дапiсаць, ён жа ведае, што час не чакае.

- Недаступна розуму, незразумела, - сказаў Боўлтан. - Нашы рэле не вытрымалi, энергiя панiзiлася. Мы зрабiлi для галоўнага канала новыя рэле, якiя забяспечваюць надзейнасць Элемента Часу, але ж на гэта пайшло тры днi - i ўсё-такi Вулф пратрымаўся! Вiдаць, гэта залежыць яшчэ i ад яго асобы, тут дзейнiчае нешта такое, чаго мы не прадугледзелi. Тут, у нашым часе, Вулф жыве - i, аказваецца, Мiнулае не можа так лёгка яго вярнуць. Час не такi падатлiвы, як мы думалi. Мы карысталiся няправiльным параўнаннем. Гэта не гумка. Гэта болей падобна на дыфузiю - узаемапранiкненне вадкiх пластоў. Мiнулае нiбы прасочваецца ў Сучаснае... Але ўсё роўна давядзецца адаслаць яго назад, мы не можам яго пакiнуць тут: у Мiнулым утворыцца пустата: усё перамесцiцца i пераблытаецца. Па сутнасцi, яго зараз утрымлiвае ў нас толькi адно - ён сам, яго страсць, яго работа. Дапiсаўшы кнiгу, ён выслiзне з нашага часу гэтак жа натуральна, як вылiваецца вада са шклянкi.

- Мне напляваць, што, як i чаму, - запярэчыў Фiлд. - Я ведаю адно: Том заканчвае сваю кнiгу! У яго ўсё той жа талент i натхненне i ёсць штосьцi яшчэ, штосьцi новае, ён шукае каштоўнасцей, якiя вышэй за Прастору i Час. Ён напiсаў псiхалагiчны эцюд пра жанчыну, якая застаецца на Зямлi, калi адважныя касманаўты накiроўваюцца ў Невядомасць, - гэта цудоўна напiсана, праўдзiва i тонка; Том назваў свой эцюд "Дзень ракеты", ён апiсаў усяго толькi адзiн дзень сама звычайнай правiнцыялкi, яна жыве ў сябе дома, як жылi яе прабабкi - вядзе гаспадарку, гадуе дзяцей... небывалы росквiт навукi, грукат касмiчных ракет, а яе жыццё амаль гэтакае ж, якое было ў жанчын у каменным веку. Том праўдзiва, старанна i пранiкнёна апiсаў яе парываннi i расчараваннi. Або во яшчэ рукапiс, называецца "Iндзейцы", тут ён пiша пра марсiян: яны - iндзейцы космасу, iх выцеснiлi i знiшчылi, як даўней iндзейскiя плямёны - чарокаў, iракезаў, чарнаногiх. Выпiце, Боўлтан, выпiце!

На зыходзе другога месяца Том Вулф вярнуўся на Зямлю.

Ён вярнуўся ў полымi, як у полымi i адлятаў, крокамi волата ён перасек космас i ўвайшоў у дом Генры Ўiльяма Фiлда, у бiблiятэку, дзе на падлозе грувасцiлiся стосы жоўтай паперы, скрэмзанай алоўкам або спярэшчанай радкамi машынапiсу; стосы гэтыя трэба было падзялiць на шэсць частак, з iх складаўся шэдэўр, створаны з неймавернай хуткасцю нечалавечай упартай працай, з пастаянным усведамленнем няўмольна мiнаючых хвiлiн.

Том Вулф вярнуўся на Зямлю, ён стаяў у бiблiятэцы Генры Ўiльяма Фiлда i пазiраў на аграмадзiны, што былi спароджаны яго сэрцам i яго рукою.

- Хочаш усё гэта прачытаць, Том? - спытаў стары.

Але ён пакруцiў масiўнай галавою, шырокай далонню адкiнуў назад грыву цёмных валасоў.

- Не, - сказаў ён. - Баюся пачынаць. Калi пачну, захочацца ўзяць усё гэта з сабою. А мне ж няможна забраць гэта дадому, праўда?

- Няможна, Том.

- А вельмi хочацца.

- Нiчога не зробiш, нельга. У той год ты не напiсаў новага рамана. Што напiсана тут, павiнна тут i застацца, што напiсана там, павiнна застацца там. Нiчога нельга змянiць.

- Разумею, - Вулф цяжка ўздыхнуў i апусцiўся ў крэсла. - Стамiўся я. Страшэнна стамiўся. Нялёгка гэта было. Але i здорава! Каторы гэта сёння дзень?

- Шасцiдзесяты.

- Апошнi?

Стары кiўнуў, i нейкi час абодва маўчалi.

- Назад у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы, на могiлкi, пад камень, сказаў Том Вулф i заплюшчыў вочы. - Не хочацца мне. Лепей бы я пра гэта не ведаў, страшна ведаць такое...

Голас яго замёр, ён уткнуўся тварам у шырокiя далонi, ды так i застыў.

Дзверы адчынiлiся. Увайшоў Боўлтан з бутэлечкай у руцэ i спынiўся за крэслам Тома Вулфа.

- Што гэта ў вас? - спытаў стары Фiлд.

- Даўно знiшчаны вiрус, - адказаў Боўлтан. - Пнеўманiя. Вельмi старажытная i надзвычай лютая хвароба. Калi мiстэр Вулф прыбыў да нас, мне, само сабой зразумела, давялося яго вылечыць, каб ён мог справiцца са сваёю работай; пры нашай сучаснай тэхнiцы гэта было зусiм лёгка. Культуру мiкроба я захаваў. Цяпер, калi мiстэр Вулф вяртаецца, трэба будзе зноў прышчапiць яму пнеўманiю.

- А калi не прышчапiць?

Том Вулф узняў галаву.

- Калi не прышчапiць, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмым годзе ён ачуняе i паправiцца.

Том Вулф падняўся.

- Дык як гэта? Папраўлюся, падымуся на ногi - там, у сябе, - буду здаровы, i магiльшчыкi застануцца з носам?

- Правiльна.

Том Вулф утаропiўся на бутэлечку, рука яго сутаргава тарганулася.

- Ну, а калi я знiшчу гэты ваш вiрус i не дамся вам?

- Гэтага нiяк нельга!

- Ну... а калi?

- Вы ўсё разбурыце.

- Што - усё?

Перейти на страницу:

Похожие книги

«Если», 2003 № 02
«Если», 2003 № 02

Павел АМНУЭЛЬ. ПРОБУЖДЕНИЕС ним мечтали поквитаться многие, в его смерти не виновен никто… Даже опытному и успешному следователю невероятно сложно разобраться в этом преступлении.Владимир МИХАЙЛОВ. ВИРУС РАВ одной точке Вселенной исчезают корабли вместе с экипажами, в другой (на совершенно безлюдной планете) — возникают мощные промышленные объекты. Однако было бы слишком просто объяснить это известным законом физики. За расследование загадочных событий берется суперагент.Виктор МЯСНИКОВ. ДЕЛО О НЕВИДИМКЕТипичный детективный случай — пропажа ценностей из запертой комнаты. Вот только разгадка далека от криминальной обыденности.Борис РУДЕНКО. БЕЗ ПРОБЛЕМ!Сбылись мечты российских «сыскарей»: в их карманах теперь лицензии на убийство.Далия ТРУСКИНОВСКАЯ. ПОБЕГБолтун — находка для шпиона. Но и рыб стоит опасаться, особенно таких экзотических.Алексей КАЛУГИН. УБИРАЙТЕСЬ ИЗ МОИХ СНОВ!Сон — отнюдь не личное дело гражданина, законопослушного члена общества.ВИДЕОДРОМКак ни странно, принтеры удачного симбиоза двух самых популярных киножанров весьма немногочисленны…Даниил ИЗМАЙЛОВСКИЙ. ТЕСТ НА ЧЕЛОВЕЧНОСТЬЖизнь и книги одного из старейшин научной фантастики России.Дмитрий ВОЛОДИХИН, Игорь ЧЁРНЫЙ. НЕЗРИМЫЙ БОЙДуэт критиков ведет следствие по делу о фантастическом детективе.ЭКСПЕРТИЗА ТЕМЫНаши эксперты на редкость единодушны: фантастика и детектив — весьма дальние родственники, но тем интереснее их нечастые встречи.РЕЦЕНЗИИНовые книги У.Гибсона, М.Галиной, А.Валентинова, Ф.Пола и других авторов.КУРСОРИ в зимнюю стужу фантастическая жизнь ничуть не замерзает.Александр ТЮРИН. СЮЖЕТ, НАНИЗАННЫЙ НА ШИЛОДаже чтение рецензий на книгу может погубить вас, заявляет сам рецензент.АЛЬТЕРНАТИВНАЯ РЕАЛЬНОСТЬРедакция называет победителей конкурса. В этом номере — «твердая» НФ.Евгений ХАРИТОНОВ. ВАМ С ГАРНИРОМ?Предлагаем ознакомиться с ответами на анкету сайта «Русская фантастика» и журнала «Если».ПЕРСОНАЛИИЭтих авторов разделяют государственные границы, но фантастику все они пишут на русском.

Глеб Анатольевич Елисеев , Даниил Измайловский , Евгений Викторович Харитонов , Журнал «Если» , Игорь Владимирович Огай

Фантастика / Научная Фантастика / Журналы, газеты