Читаем Радкі і жыццё полностью

Дзяўчынка, што давала хлеб-соль — прыгажуня, уся абаяльнасць, свежасць і прастата яе ўжо не згубяцца ў памяці. Захацела б — забрала б усяго адразу. Але і хлопец, што быў з ёю, — таксама рэдкі па роўнай і чыстай ветлівасці, нейкім унутраным высакародстве. Тры мінуты з ім былі вартыя доўгага знаёмства.

Касмічны карабель «Апалон-8» пераведзены на траекторыю месяца.

25.Х1І.

А. Вярцінскі. «Савецкая ўлада». Трыпціх:

...Вы знайце: могуць трапіць у Савет свае тыранчыкі, макіявельчыкі свае і талейранчыкі.

I будуць, як заўсёды, як калісь,— што ім Саветы! —

пра сілу сваю думаць, пра карысць, пра свае мэты.

Савецкая — ад слова Савет.

Ад слоў —

парада, парада, рада. «3 кожным раіцца як след!» — такі быў ленінскі запавет.

Ты помніш яго, Савецкая ўлада?

3 тымі, хто да сутнасці дабіраецца,

Асабліва трэба раіцца.

Вера Полторан. «Моя застольная» («Правда», 27 дек. 68 г.):

«Я смотрю на них всех — и народных певцов, и на­родных артистов, — и мне начинает казаться, будто здесь обнажился в разрезе лучший слой сегодняшней бело­русской культуры: вот — исток, вот — вершина, и меж­ду ними — кровная связь.

Подает свой голос известная белорусская веселуха и печальница — дудка. И звук ее, и напев — как дыхание времени: в них собрано в одно великое средоточие то, что было, есть и будет, что жило и будет жить в памяти, в душе, жечь в крови людей, вскормленных родимой землей белорусской.

Касары кося-аць,

Венер павява-ае...

Шаўкова трава-а

На косу наляга-ае.

...И вот уже нет ни шумного зала, залитого ярким светом, ни высоких стен с зеркалами, — перед глазами мир, где текут такие реки, шепчутся с ветром могучие пущи, где люди сеют хлеб и песни и где черпает красоту и мудрость душа, взмывая в небо вдохновения...»

Дануце Б.-З. Пішу, бо не напісаць не магу. Хочацца неяк сказаць Вам, што даўно захоплены Вамі, Вашай шчырай і чыстай паэзіяй. Не адважваўся пераводзіць гэта захапленне ў словы, ды ўсяго, чым поўніцца душа, ні ў якія пісьмы не ўвесці.

Адзін за адным прапускаў повады, калі, здавалася, «можна» было напісаць.

Вашы вершы жылі і разгортваліся ў душы і давалі радасць. Нарэшце гэта перамагло няёмкасць і сорам. Яшчэ і старагрэчаскія словы: наверно, твое чувство дур­но, если ты боишься сказать о нем.

Вечар, калі ўпершыню слухаў Вас (гаварыць пра гэты вечар не стану, бо ён — цэлая асобная кніга ў душы), Ваша чьістае святло і абаяльная жаноцкасць.

Люблю і шаную Вашы вершы. Сярод многіх кніг, у якіх загнездавалася надоўга і надзейна мая душа, Вашы кнігі мне па-асабліваму дарагія — сваёй крынічнасцю і няшумнай гаворкай-гаманою пра тое, без чаго душа не бывае душою.

Не стану гаварыць, якою душэўнай роднасцю шчымяць і трывожаць тыя вершы, дзе Вашы словы маюць як адзін адрас: «А ты ўсё думаеш, што я такая ж, што я вясновая твая дзяўчынка». Каб мог, я не дазволіў бы нашай натужнай крытыцы з яе сілагізмамі-пропісамі і блізка падыходзіць да такіх вершаў.

Калі шукаю ўзлёту і бадзёрасці, радасна бывае прачытаць Вашы вершы. Яны заўсёды даюць душы нейкі асаблівы стан мяккас-ці, даверу, прыязнасці, асвятляюць шчодрым, як дзяцінства, сонцам. Колькі разоў, дзякуючы Вам, пабыў я сёлета, пасля ўсялякай мітусні і тлуму, у роднай хаце, прычасціўся да блізкага і дарагога спеву і простага вясковага шчасця — з птушкамі, кветкамі, дрэвамі, матчынай ласкай і дзявочай усмешкай. Так лёгка і прыемна дыхаецца ў воблаку не засмечанай мітуснёй і банальнасцю Вашай душэўнасці.

Верыш у аўтара, як у чалавека, якому і па-за вершамі блізкае тваё чытацкае хваляванне.

Дзякуй Вам, што ўсё наша роднае ўзята Вамі ў душу і асвечана ёю. Ад Вашых вершаў неаднойчы поўнішся шчасцем, што ёсць яшчэ тут, каля нас, з намі і ў нас — буслянкі, росныя сцежкі, баравыя сасонкі, веснавая рунь, сцябліны на градах і чыстая беларускай мова, з якою вырастаюць і жывуць такія прыгожыя людзі.

Разумею, што любыя мае словы будуць далёкія ад чысціні і святасці Вашай паэзіі. Мне заўсёды чуцен Ваш голас, запаветна-блізкі, як пошум дрэўца, што колісь расло ля акна.

Каму дудка паслушна,

Ды іграе спеўна,

То й душа дабрадушна I шчырая, пэўна...

Каханне, лёс, родная зямля з яе мацярынскімі і доччынымі пачуццямі, пошук і адкрыццё душэўнай гармо­ни — гэты Ваш свет шчодра дадае мне свайго багацця.

Дзякуй і дзякуй.

Хай чытачы ніколі не перагортваюць Вашы кнігі няуважліва і абыякава.

29. XII.

50-годдзе БССР і КПБ.

Учора сумеснае пасяджэнне Вярх. Савета і ЦК у Палацы спорту. Уступнае слова Машэрава — па-беларуску, а потым — усё па-руску. Шэлег сказаў па-беларуску адну фразу.

Для адных вера ў Бога — привычка, для другіх — унутранае апірышча.

1969

4.І.

Янка Брыль. «Пра здзіўленне і зайздрасць». «ЛіМ», 3 студз. 69 г. (Пра Кудраўца).

Добра ўваходзіць у бачанне свету, у мову, у душу сваіх герояў. Вельмі нядрэнна праверыў чыстым вокам, чыстай душой свайго хлапчука паводзіны чалавека дарослага, шырэй — праверыў складанасць жыцця, не сарваўшыся ні на момант, ні на драбніцу ў фальш.

У Панчанкі:

«А на якой радэ плыве к нам столькі пошасці? Як мельнік у муцэ свет у хлусні і пошласці».

Мне сорамна народ агітаваць,.

Каб людзі больш і больш штодня рабілі,

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже