Читаем Радкі і жыццё полностью

Гаварыце, Прылукі!

Што за горадам спее зараз?

Клопат? Натхненне?!

Пераблытала час і адрас.

Я ў Асеннім.

9.V.

М. Стральцоў:

...Згасаеш? Ну, згасай!

Навошта варушыць

Вуголле шэрае, каб іскарку пабачыць?

Згасаеш? Ну, згасай! Хоць горка на душы,

Хоць ведаю, што урэшце гэта значыць.

...Не, плакаць не хачу, смяяцца не хачу,

Зацяўся і маўчу. Хай так цяжар спадае...

Свежая сонечная раніца. Светлая зеляніна. Ноччу чуў клёкат буслоў і лётаў, лётаў. Ляцеў з падгайскай гары, пералятаў рэчку. Адпо толькі — зваў сведкаў і, пэўна, хваліўся. Але пад канец налёты ўжо не клеіліся.

20.V.

Учора ў запоўненым аўтобусе кароткае трапятанне і самая добрая, святая туга. Чаго няма, а хочацца: быць школьным выпускніком, кахаць, хадзіць саромеючыся Дад чужыя позіркі... Рабіць ад душэўнай патрэбы, па неабходнасці толькі ўнутранай.

Ф. Искандер: «И еще одно я твердо понял: все поте­рянное можно найти — даже любовь, даже юность. И только потерянную совесть еще никто не находил».

Супражэнне свайго жыцця з кніжным. Бязмежжа няведацня. Як лёгка пабочнае, выпадковае адносіць убок. Пастаянная думка, лейтматыў: не спрабуй вяртацца у былое, любы зварот — абавязковы смутак.

Зрэшты, смутак — мабыць — самае сапраўднае пачуццё ў літаратуры. Радасць, шчасце — рэдкасць, на­ват ідэал.

14.VI.

Не запісана і ўжо не ўспомніць, што было за гэтыя паўмесяца. Службовая ніякаватасць у «Немане»...

Апошнія дні — сонца, сонца, сонца. Гарыць спіна, плыве чырвань у галаве. Горача, аж задушна. Усё — на вуліцы. А дванаццатай гадзіне ноч яшчэ не мае поўнай перамогі перад днём: усё жыве і поўніць свет вечаровымі гукамі — птушкі, сабачы перабрэх, галасы людзей, нейкае тупаценне, ледзь чутны шэпт лісця — і шчымата ад адзіноты, і напамінкі сабе, што трэба арганізоўваць жыццё воляй і справай.

Учора доўгая размова са старой Ганчарыхай. Згадвала дзяцінства (прыбірала ў школе, слухала дзяцей. Залой (цемнатою) рабіла. Як у спёку бралі праз хустку ваду з купін, каб напіцца. Як у Сібіры абыходзілася беларускай мовай).

20. VI.

Зайздросна гляджу на ўзаемнае шчасце: дурнаватая (што псуе крыху яе акрасу), па ўсім відаць, дзеўчына пырхае раз за разам шчаслівым смехам, глядзіць з пяшчотай і любасцю на свайго хлапца, і туліцца, і хінецца, а ён — шэры, невыразна-бесхарактарны з твару, расказвае нейкую прасцяцкую гісторыю, і гэта гісторыя, гэта бесталач патрэбна ім для шч^сця болей, чым усе «риф­мованные речи», чым уся наша заядлая талкавітасць, разумнасць. Чорт што! Хоць не мець з сабою, дык хай жа даць якой дзеўчынёсе крышачку такога шчасця. Бы­вала? Неяк выпадкова, не стойка. Ды, мабыць, і не гэтак.

Дзень за днём — Ігар, Ігар, Ігар. Які ўяўляецца як лепшы варыянт уласнага лёсу.

25. VI.

Дзень майго нараджэння... 30 гадоў...

Сёння на досвітку быў спорны цёплы дождж. Раніцой — бліскучыя лужыны, дух парнай вільгаці; цемната пад гушчынёй клёнаў. Росныя закраіны сцежкі. I спакойна-зялёная празрыстая вада на рацэ. Я сказаў бы: хай будзе ўсё гэта —і до.Дык не: усё гэта заўсёды жыве ў нас разам з пэўным настроем. I калі гэта — не частка асабістага зместу, дык — нішто... Каб крок, паўкрока — уперад. Ні ведаў, ні думак. Мяне няма, і дзіўна, што пры маёй адсутнасці нехта, падобны нібыта на мяне, уступае ў службовыя і таварыскія зносіны з людзьмі, нешта сумна-пудна робіць, некуды пнецца.

Такія дні, як сённяшні, патрабуюць рыўка, душэўнага ўзлёту, прыўзнятасці над мітуснёю і дробязямі. Але вывады, якія можна ўзяць з жыцця, ужо зроблены.

26—27. VI.

...Упершыню ўбачаная бярозка на гары — на віду і — незаўважаная. I ў ёй, з ёй: настроі ўсіх Левітанаў, туга ўсіх песняў, усе мелодыі разам.

Я нарадзіўся ў сузор’і Цяльца. Калі разбіралі нейкі польскі жартоўны астралагічны каляндар, спыталіся ў рэдакцыі, калі я нарадзіўся. I не заўважылі, што дата — побач.

10.VII.

Як мог даць сабе права столькі часу не думаць, не пісаць, не шукаць. Знемагчыся і быць у знямозе. Сёння «Новый мир», № 4, дзе пісьмы Цвятаевай.

Паэзія — «это действие, чистота, страсть, сущность». Гэта — наогул пра паэзію. Але думаеш пра гэта, чытаючы Пысіна. Як дастасоўваецца ўсё гэта да яго?

Каролина Павлова: «О ты, чего и святотатство Кос­нуться в храме не могло — Моя напасть, мое богатство, Мое святое ремесло».

Ахматова: «А если я умру, то кто же Мои стихи на­пишет Вам?»

14. VII.

Ірыне Кароткай — ліст.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже