«Без оптимизма, без излишних надежд, ведь оптимизм — это признак детской наивности, которая видит в жизни то, чего нет, и надеется на то, чего жизнь не может дать.
Без пессимизма, ибо пессимизм — это признак болезненного малодушия, это свидетельство о бедности, которое сам себе выдает человек.
Без излишнего равнодушия и без излишнего энтузиазма! Без излишнего упорства и жестокости в житейской борьбе, но и без небрежности и расслабленности. Во всем разумно, осмотрительно, обдуманно, а прежде всего, спокойно, как подобает сорокалетнему мужчине».
«Правда», 14 дек. 78. «Улететь и вернуться». А. С. Иванченков (летчик-космонавт): «Трудно всегда оставаться таким, каким улетел с Земли, и вернуться на Землю таким, каким стал в космосе».
17.12.
Каб рухацца, трэба ўмець пераадольваць уласныя звычкі, змяняць жыццё і самому змяняцца. Што магчыма ў такім выпадку? Больш людзей, дарог і разамкнёнага існавання. Занадта сцяўся.
Калі Ул. Караткевіч піша звычайны артыкул, ён вольны ў асацыяцыях не толькі кніжна-культурнага зместу, але і ў пераходах на рамантыку вольнага і прасторнага ў абсягах жыцця. Пры гэтым адчуваеш, што дарогі, прыгоды ў яго сапраўды былі, а не адной фантазіяй зроблены.
На вуліцы холад (набегла яго з паўночнага ўсходу пасля адлігі) і снег, які ўсё гусцее, гусцее і добра мяцецца. Апісаць гэта? 3 якою мэтаю? Ці далучыцца да новых планаў, да адчування сённяшняга часу, роздумаў пра сэнс жыцця? Ды яшчэ патрэбен талент выяўленчасці, дакладнасць у слове, што ўжо застанецца недасягиутым...
Л. Мештерхази: «Я писатель и потому не стану отпираться: конечно, я жажду успеха».
Как сказал один мудрец: верьте тем, кто ищет правду, и сомневайтесь в тех, кто нашел ее.
27.12.
Абарона кандыдацкай у Анатоля Вераб’я.
Званіў Пташнікаву — яму Дзяржаўная прэмія БССР імя Коласа за «Найдорф» («—Да гэтага яшчэ трэба прывыкнуць»).
Чытаў Нячуй-Лявіцкага («Заноза», «Среди врагов»), апавяданні Жэмайтэ. Жыццёвыя. ёсць, вядома, нейкі момант чужаніцы, але галоўнае — веліч нявыдуманага, літаратурнага нявымучанага жыцця.
«Много говорит, да слушать нечего». Быць сціплым — у норме паводзін, у характары.сказанага і зробленага. Даеш зарокі сабе, а пасля штосьці робіш не так і адчуваеш сябе кепска.
Важна, вядома, думаць вялікую думу аб жыцці і выказваць яе ў першазнойдзенай велічы, але не менш важна — быць сапраўдным, трывалым, мужным. Што нельга дараваць сабе — бесхарактарнасць. Справа не ў лагоднасці.
1979
3.1.
Учора ў «Правде» перадавіца з назвай «Добиваться большего!». Сапраўды. Прэч пасіўнасць. Званкі пад Новы год Пташнікава («Больш баявітасці. Каб у паэтаў было болей «дрожи») і Сіпакова. Званок Ул. Караткевіча — пахвалы. Не адразу зразумеў, за што. Пасля падумаў: мусіць, за прадмову да «Беларускай балады».
Думкі пра артыкул-«апавяданне» — «Дарожная размова». Калі ты адаровы чалавек, то, ходзячы ўвесь час каля аратых і ацэньваючы іх работу, чаму не захацець самому працягнуць крыху плуг. Аб звужэнні сферы крытык! — «спецыялізацыі». А ўвесці ў размову само жыццё, яго працэсы, з’явы, з тым, пра што думаюць і ад чаго гаруюць людзі, а пасля — і кнігі, што вядуць у гэта жыццё.
Адчуванне першаадкрыцця. Празаізацыя ў састарэлай якасці — апісальнасці. Новая якасць — аналітычны ракурс (Вярцінскі 60-х).
Патрэбна крытыка высокіх крытэрыяў (гэта адно) і крытыка высокіх ідэалаў (дакладней, каб не было стылявой блытаніны): крытыка з высокімі ідэаламі, з шырынёй не толькі літаратурна-эстэтычнай сферы, але пранікнення ў жыццёвае і ахопу жыццёвага.
Аб літаратуры сціплых: Ул. Машкоў, чалавек добрай усмешкі, з яго цудоўнымі дзіцячымі творамі, Э. Ялугін.
— А хіба не знаходзіш ты асалоду ў самім пранікненні, у радасці дакладнага, у пару сказанага, трапнага, аналітычна-крытычнага слова. Талент крытыка (дар) — у першую чаргу чытацкі. Хай ты зайздросціні паэтам і
пакутуеш ад невыказнасці свайго асабістага, але ты парней у першую чаргу быць крытыкам-чытачом і з чытанкай неэгаістычнасцю поўніцца ўдзячнасцю, захапленнем, адгукацца на ўсё шчырае, чыстае, духоўнае. Ты нават павінен быць тым ідэальным чытачом, да якога як да адзінага звяртаецца аўтар.— Так, але не зусім, не ва ўсім, не заўсёды. Я павінен валодаць большай самастойнасцю, здольнасцю нязгоды і спрэчкі.
— Усё ж правер спачатку не свае адносіны з паэзіяй, паэтамі, а свае дачыненні з жыццём і людзьмі. Мо табе не хапае волі, духоўнай энергіі. Ці не адключаешся ты ад турбот, абавязкаў, як адключаеш тэлефон на ноч? Ці не баішся ты жыццёвага бруду? Нават жаданне быць добрым з усімі — многіх яно раздражняе больш, чым самыя відавочныя хібы.
Недахопы, іх змест і сутнасць. Часта Чх ведаюць і ўсведамляюць і чытачы, і крытыкі, і самі аўтары.
Паштоўка ад Ант. Нілаўны Седаковай: «Помогите написать новые воспоминания о Твардовском». Лёгка сказаць.
15.1.
Барадулін у выд-ве: «Добра, што хочаш даць паслужны спіс кожнага аўтара. Будзе відаць, хто ваяваў, а хто адседжваўся».
Апавяданні Блаўманіса — уся антыўласніцкая проза моцная. Блізкасць Жэмайтэ, Чорнага, Рзйманта.