Читаем Радкі і жыццё полностью

А ў душы ішоў малебен...

В. Казько: «Каждый раз, читая прозу Олега Ждана, я испытываю волнение. Возникает желание проникнуть в нее, в ту жизнь, которую он показывает, что-то чуть-чуть изменить, повести героя по какому-то другому рус­лу, дать ему свой опыт. Хочется поспорить. И всегда так».

Натуральна, што ў пакалення А. В. была, ці ёсць, ці павінна быць інтанацыя тугі, болю ці нават надрыву. Але павінна была знайсці выхад і гераічная інтанацыя.

Жыццё сірочае, у ім вельмі часта немагчыма выправіць свае памылкі, яны непапраўныя. Але немагчыма заўсёды быць разумным, мудрым і бездакорным у кож­ным дзеянні. Мала шчырасці і мала розуму — усё адно праз гады за спіною застаюцца выпадкі ганебнай няўважлівасці, легкадумнасці, неразумення і іншага.

Алесь Камароўскі. «Пачатак» (Мн., 1975. С. 25):

Ля абеліска на кветках —

не росы:

Родных і блізкіх слёзы.

7. 5.

У азнобістым холадзе. Лісты ад Львовіч — вершы, лераклады.

Евтушенко. «Свидание с Победой»:

Войны тяжкою поступью ходят

По совсем неповинным телам.

Я, узнавший и голод и холод,

Тоже этой войны ветеран...

11.5.

Даўнавата не было спатканняў з вершамі на хвалі здзіўлення і радасці. Быццам трэба выйсці з нейкай непрасыпнасці і замаруджанасці.

Першыя выступленні ў друку Яўгена Гарадніцкага — у «ЛіМе», «Маладосці», «Звяздзе». Крытыкаў паэзіі ў нас мала, гаворыцца многа выпадковага, мала суперажывальнасці...

«Так он играл, будто спорил с судьбой...» (Ленау).

Штосьці заіграла добрым промнікам — аб самоце і радасці...

«Он сделал то, что хотел, и умер, когда желанный берег был уже близок, так и не изведав горечи достиг­нутой цели» (Моэм, «Мэйхью»).

22. 5.

У мастацтве, паэзіі павінна быць хоць крышачку ле­генды, небудзённага.

Адчуванне такое, як быццам у многіх пісьменнікаў нешта важнае пройдзена і ўжо ў мінулым. Што? Істотныя духоўныя, маральныя стымулы?

29. 5

Дні — як у леце. Так хутка адбыўся пераход да зеляніны, цвету, што нічога не ўбачана. Другі тыдзень — толькі сонца, чыстае неба, смутнае адчуванне нейкай страты.

Механічныя артыкулы, неразборлівыя захвальванні — бяда, большая за канкрэтны выпадак.

Н. Рубцов, «Сергей Есенин»:

Это муза не прошлого дня,

С ней люблю, негодую и плачу.

Много значит она для меня,

Если сам я хоть что-нибудь значу.

Апошні радок — важны.

Яшчэ з Рубцова:

...Душа свои не помнит годы,

Так по-младенчески чиста,

Как говорящие уста

Нас окружающей природы...

2. 6.

Сядзеў у кватэры — гарачыня, млоснасць, пот. Пісаў артыкул для «Советской Белоруссии» — пра Пушкіна. Не так пісаў, як сумаваў ад ляноты, адзіноты, бесталеннасці, няведання — усё эгаістычныя, па сутнасці, адчуванні. Падыходзіў да акна, глядзеў уніз — людзі ідуць і ідуць. Цмокаў, калі ішлі красуні. Я быў асобна, жыў адзін на свеце, а ўсё было пабочнае, старонняе.

Двойчы прайшоў міма акна Воўка Бабурка — Шуркаў брат, хлопец спакойны, просты, хоць і надзелены дастаткова піжонскай знешнасцю. Прайшоў — ну і прайшоў, толькі мільганула думка, што добра было б яго дагнаць — спытаць Шуркаў тэлефон і адрас.

Ах, Шурка, Шурка, — я яшчэ нічога не ведаю, быц­цам сплю.

Выйшаў пазней у магазін — зноў бачу Воўку, каля маршрутных таксі. Здалёк перамахнуліся, я запыніўся і падышоў. Гаворым пра тое, сёе...

Ах, дарагі мой Шурка, што я зараз дазнаюся!..

— Слухай, я згубіў ІІІуркаў тэлефон, думаў, лёгка запомню.

— Сашы? Няма ўжо яго. Памёр у лістападзе, пахавалі...

Шура, Шурачка дарагі! Такі вясёлы і свойскі, такі прыветна адкрьпы, такі ўдзячны жыццю (а ўсё жыц'цё мучыўся!). Як весёла і добра ён гаварыў пра сваё, нават калі аддаліліся. Вось дзе было не фальшывае, не прыніжанае, нічым не азмрочанае дружбацтва.

Ішоў, быў ён прад вачыма, і думалася: я паем, уключу тэлевізар, буду жыць рознай драбязой, а яго — няма.

Няма чалавека з тых, дзеля якіх і жывеш, даражыш жыццём, а што без іх...

Для іншых ты — то дурны, то бяздарны, то зайздросны, то хітры, то подлы, то яшчэ нейкім чынам нягодны. А для яго ты заўсёды быў добры таварыш, за якога рады, у якога вераць.

Такі быў ён і мне, хоць мала я шукаў з ім сустрэч, і не ўбачыўся ў гэты апошні год, а цяпер убачу ўжо толькі магілу.

Увекавечваюцца иаэты, мастакі, а ён у сваім ціхім бяссмерці скіраваўся ўжо ў свет забыцця, якое чакае ўжо недзе яго праз паўтара пакалення.

Ах, Шурка Бабурка, лепшы мой аднакласнік, тава­рыш па парце! Не ты з класа першы туды пайшоў, але чаму, нашто так недарэчна і рана...

Твой свет — свет цішыні і вечнасці... Колькі ўжо там: Сярожык Нальгачоў, Коля Кепець, Ігар Хадановіч, Саша Міклуш, не кажучы пра тых, што рана знікалі паўзбоч: напрыклад, Лёня Яцук або Ларыса Кручонак, вучань мой слаўны Адалій Кляніцкі і... доўгі спіс. I нікога з іх нават фатакартак няма, і яшчэ жывуць іхнія маці... 1

Хіба так трэба жыць, думаць, дыхаць, працаваць, а галоўнае — знацца з людзьмі, калі яны — лепшыя, прыгожыя, рана сышлі, а ты вось маеш ласку жыць, хоць лес мог бы выбраць і цябе, што было б больш, можа, справядліва.

I нават цяпер — нічога не рабіць — значыць песціць сваю самоту...

7.6.

Увесь час (ужо тыдні са гры) суха, сонечна, горача. Дачнікі сабе пырскаюць ваду на агароды, а вось на па­лях пагроза засухі.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже