Читаем Радкі і жыццё полностью

Помню, як у 1950-м мне здавалася, што 50-ты год — незвычайная гістарычная вышыня. Цяпер газеты пішуць, што 3-я чвэрць стагоддзя пражыта намі без войнаў.

Важныя думкі пра артыкул у часопіснай чарзе, по­тым — працяг з томікам Буніна ў руках, далей — кінафільм «Человек, которого я люблю...».

Пісьмы Г. з іх складанасцю, так шмат нязнойдзенасці, хістанняў ад веры ў сваю сілу да .адчування бездапаможнай бесталеннасці, заблытанасць лёсу ў руска-польска-літоўскім (ні там, ні там).

...Яшчэ ўчора ўсё так выразна адчуваў і лёгка думаў, а сёння ўжо ў галаве закарэласць, нерухомы стаўбун.

Чытанне Жукоўскага — ніякай архаікі. Шчыміць. I шчымленне — неад’емная частка пражытага.

Гукавыя заканамернасці пры аналізе трэба ўлічваць, толькі вельмі тонка, яны — як атмасферны ціск для чалавечага ўспрыняцця.

Зорны час Ч. — фігуруе ўсюды, асабліва ў лімаўскай падачы. 3 узнятай галавой.

Віншаванне ад Алы Сямёнавай, маёй рэдактаркі.

5.1.

Мароз, зімніца. Учора ў сектар прыйшла паэтэса Аўгіння Кавалюк. На яе амаль 10 гадоў назад напісаў я рэцэнзію ў «ЛіМе». Цяпер — знаёмства, з кампліментамі, лёгкая збянтэжанасць. Рыжскі бальзам, цукеркі.

Аднойчы сустрэў Рыгора Саламонавіча: — Што но­вага, Бечык? — Нічога. — Капусту даюць, дэфіцыт.

8.1.

Учора са Шпакоўскім дуэтам — лекцыю настаўнікам Савецкага раёна.

Прасіў К., каб напісаў рэцэнзію на яго першую кніж-

ку. Было няёмка адмаўляцца, і не было магчымасці напісаць. Але ўзяўся Р.

9.1.

10 год з дня смерці-гібелі Ігара Хадановіча. Тады было холадна.

П-. далі кватэру.

Кожнае лішняе слова — бруд. Я ўвесь у брудзе. Маўчаць.

Жуковский: «Всякая манерность есть, я полагаю, ошибка».

15.1.

Стойкі мароз, можна было б добра свяжэць на гэтым холадзе. Але ж усё не тое: дома... Нікуды не збегчы і ніяк душы не адвесці. Заўсёдны довад: так жывуць усе.

Жукоўскі: «Женитьба есть товарищество для совер­шенства».

Яго ж юнацкі запіс: «Научиться обращать зависть в соревнование или искреннее и приятное удивление». «Каждый день — доброму делу, мысли или чувству».

Яшчэ з Жукоўскага (пісьмо А. Зонтаг):

«Жизнь моя была вообще так одинакова, так сама на себя похожа и так однообразна, что я еще не покидал молодости, а вот уже надобно сказать решительно «про­сти» этой молодости и быть стариком, не будучи ста­рым» (20 февраля 1833).

«Для сердца прошедшее вечно».

21.1.

Новыя снягі без марозу. Свежа, толькі патрэбны лыжы і прастор. На карнізе акадэмічнага акна — гурба снегу.

Начны сон — мара аб нейкім шырокім і важным каханні.

Дзіцячая кніжачка Міколы Гіля «На лясной вуліцы» — удача. Толькі ў мове хочацца дзе-нідзе зняць сляды «даросласці».

22.1.

Выказванне алімпійскага чэмпіёна, яхтсмена Маши­на: калі ён ідзе на яхце, то бачыць вецер.

Так і ў паэзіі — бачыць вецер жыцця. Крытык, які піша пра паэзію, таксама павінен бачыць яе вецер.

Прынята пастанова: выдаць поўны збор твораў Лынькова. Поўны? Хіба гэта сёння магчыма?

29.1.

Анкета «Молодого коммуниста» «Что читать». 1. Быкаў. «Яго батальён»; 2. Куляшоў. «Хамуціус». 3. Барадулін. «Свята пчалы».

Памёр з тыдзень назад Поль Робсан.

«Бурная речка существует, пока течет; смысл челове­ческой жизни в том, что она проходит».

4.2.

Учора ў Саюзе секцыя крытыкі разам з прозай, паэзіяй, драматургіяй.

М. — аб усім, у сваім ключы.

Клышка: «Практыка рэцэнзаванпя». Рэцэнзія барацьбяны жанр, сумленне літаратуры і г. д. Крытыкаваў рэцэнзіі ў «Беларусі» і асабліва «ЛіМ» (за апошнія 20 гадоў сама горш). Вельмі пашчапаў М. — непрафесійны, безаблічны, бяздумны. Прывёў прыклады і ў «Белару­сь, і ў «ЛіМе».

3.3.

У СП — пра творчасць Міхася Тычыны.

У тым, што сёння тут абмяркоўваецца крытычная творчасць М. Т., няма выпадковасці. Гэта не той, стаўшы ўжо звычным выпадак, калі нехта трапляе ў крытыку і залічваецца ў крытыкі толькі таму, што, дзякуючы прыстойным адзнакам і больш актыўнаму, чым у іншых, жаданню трапіць у аспірантуру, становіцца спачатку аспірантам, а затым, зрабіўшы дысертацыю, набывае ўпэўненасць, што мае дастатковыя праявы, каб лічыць літаратурна-мастацкай крытыкай усе свае публікацыі, дзе выкладаюцца так-сяк свае і пазычаныя меркаванні пра літаратуру.

I хоць Міхась Тычына таксама быў аспірантам і стаў кандыдатам-навукоўцам, яго заручыла з літаратурай не дысертацыя, а прызванне.

Крытыка — занятак цяжкі, складаны, часта няўдзячны, прычым, як у кожнай важнай справе, чалавеку, які не шкадуе сябе, не спрытнюе, не прытвараецца, такому чалавеку жывецца не лёгка. Ведаючы і разумеючы гэта,мы з тым большай годнасцю гаворым: «Крытык — гэта гучыць горда».

Заключэнне: М. Т. — літаратар, крытык з немалым ужо творчым набыткам, з добрай падрыхтоўкай і харошай дапытнасцю, з тонкім разумением і адчуваннем мастацкага слова, крытык з добрай літаратурйай будучыняй.

(Яшчэ: I творчай індывідуальнасці, і агульнай заканамернасці літаратуры, і спроба прагнозу; раскрыта складанасць працэсу, складанасць творчасці, складанасць і справы крытыкі. Гнуткасць падыходу, імкненне пазбегнуць прыблізнасці, спрашчэнняў.)

9.3.

Перейти на страницу:

Похожие книги