Читаем Радкі і жыццё полностью

Кінафільм пра Ганну Мамонаву, маладую ўрачыху, якую фашысты расстралялі з двума дзецьмі. Хлопчык прасіў фашыстаў: «Глыбока нас не закопвайце, каб пап­ка знайшоў».

Жанчына расказвае: — I яны іх разрыўнымі кулямі... I яны іх разрыўнымі кулямі. .

16.3.

Снег, густы і ліпучы. Млосна, марнуецца дзень. А ра­ней было — у нядзелю, вельмі добрае сонечнае жыццё. За горадам — пушысты і белы снег, такое ззянне іскрынак, што злівалася з музыкаю лагернага рэпрадуктара. Усё было ў душы выразным і пэўным, а цяпер расплывістае.

17.3.

Ліст ад Антаніны Нілаўны Седаковай, якая да сёмага класа вучылася з Твардоўскім.

19.3.

Ліст Жэні Янішчыц — у Магілёў, у бальніцу, дзе яна з пераломам бядра. Адна і гаротніца.

Спірыдон Дражжын:

У народа взял я счастье

И безмерное страданье...

»

28.3.

Ліст ад Жэні Янішчыц: «...Ліст, што адшукаў мяне тут, як быццам прыляцеў з таго ўяўнага мною калісьці загорада. Таму гляджу на радкі, як на суцэльныя празрыстыя жылкі таго ліста».

У акне то святло, то захмар’е. Плыткі нядзельны рух людзей, гадзіннік пераменьвае адны лічбы на другія, а я — у свеце кніжным і творчым, пры спыненым часе, пры розных планах і як быццам — у пераднатхненні, але каб жа было галоўнае...

15.4.

Учора паспрачаўся з О. Аднабаковая шчырасць — як распрананне, ты голенькі, цябе крытычна разглядваюць і — не дай Бог — разглядваюць незычліўцы.

Не, шчырым быць трэба, але не перад кожным выварочвацца.

27.4.

У магазінах стала пуставата: не хапае мяса, каўбасы, іяек. Пайшлі анекдоты. Але ж, як падумаць, што ў іншых гарадах, то сорамна і так: ямо добра пры такім неўраджаі.

Аддаў у «Полымя» рэцэнзію на «Балады мужнасці і адвагі», узяўся напісаць пра Кудраўца.

28.4.

Быў у інстытуце В., які хутка выйдзе на абарону кандыдацкай. ён мне ганіў вершы К. Трымаецца паважна, усім умее нешта сказаць. Я ўспомніў, як калісьці студэнтам ён прынёс нам у «ЛіМ» вершы. Чыталі я і Гіль, прапаноўвалі пачакаць: надрукуем падборку. Але чакаць не захацеў, пайшоў у «Чырвонку».

10. 5.

Прайшоў Дзень Перамогі. Учора зноў глядзелі «Ляцяць жураўлі» і плакалі. Доўга ноччу думалася, напружана і выразна ішло многае, што было звязана з жыццём і вайною, і ўсё абавязвала да шчырасці і сумлення і — працы, працы, працы.

1.6.

Холад і зябка, а перад гэтым — радасць паездкі ў Зялёнае. Усё цвіло, усё было пад сонцам, і здавалася, што ў лесе чую ўсе пахі. Смолкі водар сасны, ліпкае ды­хание бярозы, мяккую гаркавасць асіны. Спыніўся момант, калі клубіліся воблакі цвету — у нетрывалым, хуткаплынным заўсёды свая ўрачыстасць...

...Прыспешваць сябе немагчыма. Мова не вучыцца спехам, літаратура не асвойваецца на хаду. Іншая спра­ва — настойлівасць, мэтаскіраванасць, рашучае адхіленне марнаты, пераадоленне.

Учора вечарам у мамы. Глыток чыстага паветра...

7. 6.

Усе дні халодныя, 13—18 градусаў. Але зялёнае і свежае быццё дрэў і паветра вымагае ад душы вольнасці.

«Жестокая поглощенность внешним успехом или при­ближение его изо всех сил» — добра некім сказана: людзей з’ядае прага вылучэння.

А ўсё здаецца, што вось-вось збудзецца вясёлы дождж і ўсталюецца цеплыня, якая злучыць цябе з све­там. А ўсё веюць вятры, раскалыхваюць верхавіны, і толькі вечарам — цішыня, але сціснутая халадамі.

9. 6.

Прымалі Тычыну ў Саюз пісьменнікаў. У «Журавінцы» вячэра. Размова з Кулакоўскім. Памёр Машара. Пра тое, што няхай бы ўсе жылі — нават тыя, хто нас не любіў і каго мы не любілі.

Усё холад. Не ідзе напісанне. Маі Львовіч ніяк не магу напісаць.

Барадулін:

А быў я ў вясне палонны,

Ды стукалі шчасця колы:

Хоць восеньскі ліст зялёны,

Але не такі вясёлы.

Вось і першы заход у балгарскае (усё такое роднаснае, шчыра-сціплае, моцнае блізасцю да народнай куль­туры).

Христо Ботев. «Хаджи Димитер»:

Тоз, конто падне в бой за свобода, той не умира, него жалеят земя и небо, звяр и природа и певци песни за него пеят...

Навал літкрытычнага клопату: рэцэнзіі на Стральцова («У полі зроку»), Кудраўца («Дзень перад святам»), Ласкова, артыкулы пра Вярцінскага і пра паэзію.

15. 6.

Усё часцей наварочваюцца слёзы на вочы, калі чытаю ці бачу кранальнае. Чуласць? Але як сумясціць яе з нязжытым, нават узросшым эгаізмам, якога ў мяне так

многа.

У мамы — іначай — у яе і жывуць і гасцююць, яна нічога, што трывожыць і клапоціць іншых, не адхіліць.

Характар шчыльнасці жыцця, інтэнсіўнасці спраў.

Мастацтва, літаратура — справа бязмерна, бясконца складаная. Але нельга пераўскладняць. Проста і выразна сказаць. Акцэнтавацца на галоўным, без патуг да ўсеабдымнасці.

Думкі ў электрычцы пра кніжку Кудраўца, іхні асаблівы рытм — з настроем, зааконнымі ўражаннямі. Лёгкае дапасаванне кніжнага зместу да вёсак, жытняга поля і дажджоў.

У бальніцы (як часта я бываў сёлета ў розных людзей), як звычайна, самае самотнае — дзеці. Сорам і гарката за тое, што ў цябе клубніцы, апельсіны, а яны вось не ўсе гэта маюць.

Мы плачамся ад балячак, а людзі з сапраўдным го­рам, з найвялікшай бядою не ломяцца, не скардзяцца і ўмеюць радавацца жыццю...

Перейти на страницу:

Похожие книги