Яшчэ цукеркі: Талька. У нас «сярэбраная» капілка— ад дзеда, прыгожая бочка. Адтуль стаў цягаць серабро і медзь — на цукеркі. На сто грамаў падушачак. А прадавала іх у буфеце Ліда, пляменніца Серафімы Аляксееўны. У буфеце, здаецца, толькі і былі кансервы і падушачкі. (Буфет на станцыі.) Яна і далажыла дома пра мае візіты. Следства было нядоўгае.
Сёння я ўпершыню стаў айчымам, а да гэтага быў папай. Сяргей запаўняў анкету прызыўніка, а ў ёй юрыдычная мова, а не хатняя. Шмат гадоў ён нічога не ведаў, а дазнаўся спакойна.
Дазволілі вярнуцца ў СССР і аднавілі савецкае грамадзянства Алілуевай і яе дачцэ.
Паведамленне аб пазбаўленні воінскага звання генерала арміі былога міністра ўнутраных спраў СССР Шчолакава (чаму з такім спазненнем).
Перамога Рэйгана на выбарах. Забойства Індзіры Гандзі.
...Дэльфін ніколі не спіць: калі адна палавіна яго мозгу адпачывае, то другая ў гэты час «бодрствует», і наадварот!
18. 11.
Радкі Яўгена Замерфельда:
Як нражыць, каб гады-хвалі
Не злізалі, не змялі
Хоць маленькі ў дальняй далі
След-слядочак на зямлі.
Сапраўды.
Мая Львовіч (пер. Н. Мацяш):
Паэце, дзякую за верш.
Ен твой, у ім звініш ты увесь.
Ды ў ім — і ды ён — і мой.
Здаецца нават: быць ён мог
Тым вершам, што калісьці мне
Прымроіўся, прычуўся ў сне
I воблачкам растаў і знік.
Сустрэлася з тваім як з ім.
Достоевский:
«Искусство есть такая же потребность человека, как есть и пить. Потребность красоты и творчества, воплощающего ее, — неразлучна с человеком, и без нее человек, может быть, не захотел бы жить на свете».
19. 11.
Перачытаў пісьмы Ігара Хадановіча Рыце — ён без выдумак інтэнсіўна жыў, меў пяшчотную і прыгожую душу, быў аддадзены літаратуры без карыслівасці, аглядак, мітусні. Можна смела сказаць — гэта была прыгожая маладосць, яна вяла яго ўглыб, уверх і наперад, і ён скіроўваў лёс да мэты яснай і высокай. Мяне звёў з ім выпадак — адзінота пасля заканчэння універсітэта, калі, па сутнасці, трэба пачынаць жыццё нанова. I вось інтэрнат на Свярдлова, мы там, а пасля ў Мінску, і нас усяго трое, хто адзін за аднаго зачапіліся. Выпадак, у нечым нават празаічны, а пасля ўпрыгожыў мне жыццё. Але як склаліся б пазней нашы дачыненні? Як узляцеў бы ён? Цяпер толькі смутак задае гэтае пытанне.
Уласныя пісьмы вярнулі безнадзейна страчаныя кавалкі жыцця, і ў іх — таксама трапятанне, рух, пошук. Не такая пустэча, як здавалася.
«У інтэрв'ю для ЛіМа Алена Абразцова (2.1.1981): Чым больш я спяваю, тым лепш я спяваю».
9.12.
Гаворыць: — Я захварэю. Мне снілася, што я павінна жыцъ у доме, дзе ўсе кватэры на адзін бок калідора. Як у бальніцы.
Елена Образцова. «Записки в пути. Диалоги». — Цікавая кніга, многа штуршкоў. Вобраз работы і вобраз сапраўднага жыцця ў мастацгве. Водгулле сапраўднай музыкі і чуйнага да яе спеву.
Добра, што кніга ўвесь час да нечага абавязвае і на нешта кліча, яна — у адказах, што ў мастацтве ўсё абавязковае і неабходнае. У мяне, зразумела, усё праігрывалася на паэзію, і я па-новаму чытаў (і хацеў чытаць) Блока, Ясеніна. Пакрыўдзіўся за Галянішчава-Кутузава — вершы яго, маўляў, не вельмі значныя і не засталіся ў рускай паэзіі. Проста трэба некаму пра іх напісаць. Крытык павінен пісаць пра паэзію так, быццам яна сама яму усё гаворыць.
Адзін «Орел» Галянішчава-Кутузава ўжо класіка.
В раздумье гордом и немом,
Вперив в пространство взор глубокий,
Орел на камне полевом
Сидел, как странник одинокий.
Крикливых птиц враждебный рой
Над головой его кружился,
И вихрь, взметая прах земной,
Кругом испуганно носился.
Но недвижим, питомец спал,
Не внемля суетному шуму,
Орел на камне отдыхал
И думал царственную думу...
Когда ж, очнувшись, оглянул
Весь этот жалкий мир бессилья,
Затосковав, он развернул
Седые, медленные крылья.
И — царь заоблачных высот, —
Случайный гость земли печальной. —
Направил вольный свой полет
За грани туч, к лазури дальиой...
Высоко от красы земной
Вознесся, праху неподвластный,
И, к дольней жизни безучастный,
Исчезнул в бездне голубой.
Адзінота, гордасць, узнесенасць. Мірское і высокае... і яшчэ, яшчэ.
I што мой смутак? Смутак чалавека, які не ведаў сапраўднага гора?
Прабачце. Я галадаў і мёрз, я не меў дзяцінства, я дзічэў у адзіноце 43-га — 44-га года, я быў інвалідам другой групы, я не буду мець уласных дзяцей і наўрад ці прыйдзе хто на маю магілу.
У некаторых людзей — не параўнаеш з маім. Але ці можаце вы сказаць, што я ўжо зусім не ведаю гора? Каб сцвярджаць гэта, вам трэба зведаць хоць трохі больш.
Брытва лёсу некалькі разоў была каля самага майго горла.
21.12.
Выклік у аддзел прапаганды — дырэктара і гал. рэдактара. Кружышся, жылы рвеш, а яшчэ і лаюць, прытым моцна. Ды і пагражаюць. У пачатку наступнага года мяркуецца калегія па нашаму выдавецтву.
Але што гэта? Жыў, не ведаў, вяла думкі чыста літаратурная плынь.
Пасля публікацыі ў «Литературной газете», дзе я гавару як намеснік гал. рэдактара выдавецтва пра першыя кнігі, — званкі, лісты.
Толькі што — рукапіс на маё імя ад Леонтьевой Нины Викторовны. «...Очень хочется узнать, к какой категории пишущих Вы отнесете меня — к тем, кому Вам хотелось бы помочь (в профессиональном отношении) или, наоборот, к другим...»