Ноччу раптам успомнілася: мне ж трэба зрабіць юбілейнага Купалу, а я тут, узяты хваробаю і запалоханы ўрачамі, на ўсё забыўся. Дзіва што забудзеш! На кожным абходзе прафесар, загадчыца аддзялення і яшчэ нейкія халаты: — Вам яшчэ трэба жыць. Ваша язва незагойная. Пазней будзе ўжо позна. Такія язвы лёгка перараджаюцца...
Але ж не згадзіўся. Але ж паспрабую лячыцца сам.
I усё ж — кніжкі і ручку ў рукі, час працаваць.
Палатныя жарты: пойдзем да дзяўчат у рэанімацыю.
Мяне абплыла ўжо недзе чацвёртая змена.
А. Твардовский. «Письмо о л-ре». М., 1985, с. 126:
«В нашем с Вами возрасте уже наивно ждать легкой жизни, ее радостей обычных, уже в замену им остается одна радость, одно прибежище: работа, размышление, понимание, постижение».
Пасля ўсяго. Пасля таго, як прафесар Барадзін (Іван Фаміч) яшчэ раз сказаў: «Я вам советую сделать операцию. Как близкому родственнику говорю: такая язва не заживает. Потом может быть поздно». Пасля таго, як палохалі то саркомаю, то ракам. Пасля таго, як па чарзе прыходзілі, а на абходзе ўсім гуртам...
Пасля таго, як праводзіла ўся палата (Яскевіч, Вячаслаў Іванавіч, Папруга, Мірановіч, Ясеніцкі) ажно да выхаду, пасля многіх трывог і нялёгкіх роздумаў — у Зялёным/ у восеньскім лесе, то халодна-няўтульным, то прыветна шумліва-сцішаным, засыпаным апалым лісцем — без разгону, без думак, без асабліва чытання, без увагі, — проста адпачываю з 3. і патроху пачынаю падсумоўваць нялёгкі этап жыцця. Было ўжо і паўгода бальніцы (2-й савецкай), але цяпер іншы ціск бяды і небяспекі.
Сон мамы. Нешта датычыць мяне. Пазаісная сіла: — Все у него будет хорошо.
— А саркома?
— Ее унесли.
Мой сон. Мне даюць, ці я прыдбаў, чорненькага шчанючка. Поўныя міласці да мяне ягоныя вочкі, невялікая, трохі вастраватая галоўка, бліскучая гладкая поўсць. Адчуванне, што я, і душа мая, у ім, што гэта нешта надзвычай роднае і роўнае мне...
Яшчэ сон. Чамусьці 'мне трэба дапісаць нейкую, некім распачатую працу, напрыклад — пра «Сцяг брыгады». Пішу лёгка, удала, з добрай ахвотаю, словы гучаць у вершах. Іду, акрылены і лёгкі, калідорам вялікага будынка, паўз дзверы і вокны Аркадзя Куляшова, ён мяне нібыта бачыць, яны мяне бачаць, але патроху сплывае ўсё.
Напісаць пазней артыкул, як чытаў вершы ў палаце — сабе і людзям, у часопісах і ў «ЛіМе», а яшчэ — Твардоўскага і Вярцінскага.
Халодны дасевак верасня, паўночны (з Нарвегіі) вецер. Восеньскія грыбы, два баравікі на лясной дарозе, зялёнкавыя купінкі...
Музыка — таямнічае, невыказнае, смутак, боль і радасць без слоў, у адчуваннях і прадчуваннях, у пяшчоце, скрусс, трывогах...
Паэзія — выказанае, сканцэнтраванае словамі, самым! дакладнымі і азначальна акрэсленымі, алс і поўнае той жа нсвыказнасці, загадкавасці, няпэўнасці. па-за слоўнага снення трывогі, радасці, прадчуванняў...
Моцарт у фільме (тэле): «Чтобы жить по-княжески, нужно работать».
Ярац у рэцэнзіі на маю кніжку нічога не вычытаў і не знайшоу, хоць хваліць і хваліць, але недахопы убачыў і вызначыў даволі дакладна: і мне яны так бачацца, і іншыя прыкладна гэта адзначалі. То і дзякуй за тактоўна выказаныя заувагі. Але навошта яму я — чужы, далёкі.
Лев Озеров. «С чего начинается понимание?» («ЛР», 27.9.85):
«...иные авторы думают, что высшее на свете критическое благо — похвала. О нет, много дороже похвалы — понимание. Похвала проходит, какой бы она ни была искренней, а понимание не проходит, оно способно расти и углубляться, доискиваться до сути, и в этом не знать предела».
І адзін толькі ўрок жыцця даецца пэўна і неадменна: пакуты непазбежныя, і чым болей.
Не заўважыў у Ясеніна раней:
Прозрачно я смотрю вокруг
И вижу — там ли, здесь ли, где-то ль, —
Что ты одна, сестра и друг,
Могла быть спутницей поэта.
800 год «Слова аб палку». Веліч «Слова». Яго маштабнасць — грамадз. мышление і дух. далягляды, магутная і пранікнёная вобразнасць, патрыят. страснасць, абсяжнасць падзей, насычанасць рэалій, эпічны размах, лірызм, урачыстасць і смутак, драматызм, палітычна-духоўны агляд і разгляд часу, модная трывалая і найтанчэйшая стылістыка, выразны і актыўны гукапіс, шматгранны псіхалагізм, высокі мастацкі лад і г. д.
3.10.
Цёплае залатое сонца, светла і прыветна ў паветры, лагодная чысціня неба, спакой наваколля, стракаценне неаналага лісця. Хай йічога не раблю і дзень ідзе на тлумню (пашпартны стол, магазін, кнігарня, нешта яшчэ), але — пасля таго, што згадзіўся ўжо не жыцьу
не быць — шчымлівая хваля, што дажыць да такой пагоды, быць у ёй і з ей — ужо шчасце, дзеля якога варта иамагацца трымаць лодку на плаву і вычэрпваць ваду.8.10.
Дні залатой восені і амаль што ціхай радасці. У Зялёным. Сядзелі проста ў лесе, у лагчынах і на ўзгорках. Была ціша. Было добра. Было грыбна — трохі пройдзеш, і кошык поўны.
12.10.
Апошні (иаводле прагнозу) дзень цяпла. 3 раніцы дождж. Апошні раз у бальніцы. Хоць не ўсё яшчэ добра, але адчуванне перамогі і надзея, што яшчэ можна будзе трохі пажыць і нават нешта зрабіць.