Марыя Башкірава памерла ў 24 гады, пакінула звыш 150 карцін, мноства малюнкаў і эскізаў, акварэлі і некалькі скульптурных эцюдаў, 109 сшыткаў свайго спавядальнага дзённіка. 1860—1884.
Сергей Орлов. («ЛГ», 4.1.78):
«Остается небольшая малость — жизнь дожить без лишней суеты, так, как в дни, когда она касалась ежечасно огненной черты. И могла сгореть в одно мгновенье, может, тыщу раз на каждом дню, не пугаться, не искать спасенья, не питать надежды на броню».
Ліст М. Львовіч:
«Добры дзень, Мая Давьідаўна!
Прашу Вас дараваць мне, што памногу маўчаў. Амаль два месяцы адбыў на бальнічным і ў бальніцы, у хірургіі, прычым трапіў туды ў пядобрым стане... Ставілі мне самыя розныя ды.ягназы, у тым ліку самыя горшыя, настойвалі на аперацыі, зноў жа — абяцаючы, што іначай мне не жыць, але я патроху ачомаўся і выпісаўся з язвай страўніка ўжо лепшага выгляду, аднак жа з пагрозаю, як яны кажуць, малігнізацыі. Таму зноў і зноў узнікае праблема аперацыі, але я пакуль не згаджаюся.
...Гэта, аднак, — прэч. Адносна Вашай кнігь Яснасці пакуль няма ніякай. Справа не ў тым, ці ўхваляецца сам рукапіс — ясна, што рэдакцыі перакладныя праводзяць своеасаблівы конкурс кандыдатур, кожная з якіх звычайна мае свае і немалыя заслугі. У нас выдаецца штогод фактычна па адной кнізе з украінскай паэзіі, уключаючы і класіку. Напланавана ўжо, як водзіцца, на нямала гадоў наперад. Вас мяркуюць выпусціць разам з яшчэ двума-трыма ўкраінскімі аўтарамі, але да планавання канкрэтнага выдання яшчэ не дайшло. Таму і цяжка сёння абгаворваць будучы склад Вашага рукапісу і весці перамовы з перакладчыкамі. Але — будзем сиадзявацца. Я гавару гэта не з бяздумнай лёгкасцю, а з разумением, як важна гэта для Вас.
Майце на ўвазе хаця б тое, што Ваша каидыдатура ужо на цвёрдым уліку... Гэта нішу Вам, вядома, не маючы пэўнасці, ці застануся я ў выдавецтве.
На працу хадзіў сёння першы дзень. Там — тлумня і тлумня. Не бачу ў ей асаблівага сэнсу...
Яшчэ раз — прабачце. Не крыўдуйце. Адказы з выдавецтва Вам некалькі разоў рыхтавалі — за подпісам галоўнага, але я іх затрымліваў, паколькі ў іх не бачылася нічога пэўнага. Будзе нейкі зрух — адразу ж паведамім.
Жадаю Вам здароўя, здароўя.
Паклон Вашай маме.
14.10.1985,
Мінск».20.10.
Вера Вярба. «У спалучэнні вобраза са словам.
Шчаслівы той,
Хто быць каханым
мусіў,
Хто сам кахаў без часу і мяжы.
Я непазбежнай смерці
Не баюся,
Баюся, каб цябе не перажыць.
27.10.
Яшчэ адна балыііца, цяпер ужо абласная. Зноў хірургія, цяпер ужо, мабыць, з аперацыяй. На вуліцы была яшчэ добрая, не сумная восень.
Юбілей Ул. Паўлава. Ездзілі да яго з Тулупавай.
Кніга Ігара яшчэ не здадзена — не напісаў прадмову.
Римма Казакова. «Достоинство» («Известия». 27.10.85):
Есть черта души: достоинство.
И оно важней всего.
Будет все на свете спориться,
если сохраним его.
То, что на добре настояно,
и к добру должно вести.
Надо сохранить достоинство,
а коль нету — обрести.
Пусть твоя работа — скромница,
в ней достоинство одно,
что достоинство не скроется,
если все же есть оно.
Надо так сердцам настроиться:
мы достойно жить должны!
И равнять свое достоинство
на достоинство страны.
28.10.
Што павінен адчуваць чалавек, якому пастаўлены дыягназ: рак або лімфасаркома. Або пазней, пастаянна: падазрэнне на магнілізацыю, Што?
Ды нічога асаблівага. Нельга панікаваць. Страх толькі за іншых — за маму і жонку. Што чакае тады іх?
Што датычыць самота, то можна падбіць рахункі: жыў, як умеў, сумленна і нікому не жадаў зла (хоць, бывала, уступаў з некім у канфлікты, страшэнна канфліктаў не любячы).
Колькі людзей пражыло менш. Таму зусім не палохае сама смерць — жыцця, калі на тое, было дастаткова. Усё жыццё — тайны, схаваныя думкі, патаемныя ўчынкі. Надта многа адзіноты, але яна патрэбная душы, як паветра.
Падышоў палатны сусед:
— Што ён усё рысуе? — і зазірнуў у запісную...
Сёння зноў ФГС (японскі зонд), потым ізатопны кабінет, зноў кропельніца, заўтра — рэнтген страўніка, ЭКГ.
Трэба жыць і выжыць! — Выжыву! — упэўнена казаў я ў жніўні і верасні.
— Можа, і выжыву, — няўпэўнена кажу я сёння. — Але трэба жыць і выжыць.
4.11.
Учора напісаў прадмову да кнігі Ігара. Аддаў. Сёння карціць — блага, не так.
На абходзе: — Больной готов к операции.
Пуста ў акне. Сасняк адбірае прастору. Бярозка з неапалым лісцем. Голле ўвесь час у звівах і рухах. Вараннё, сарокі. Вербалознік яшчэ таксама не асыпаўся.
Смутак. Бараўлянскі смутак. Шкода прапушчанага, нязробленага.
Смутак па тым жа Ігару, па яго так недарэчна абарваным лёсе.
Прыходзіў Мікола Гіль, гаварылі. Пра што? Пра паэму Някляева «Наскрозь», пра вершы Янішчыц у сувяз! з хваробай сына...
Пасля мне здалося, быццам каркнуў воран.Някляеў, вядома, чалавек таленавіты. Але ёсць рэчы, якія нельга «эстрадзіць», яны патрабуюць гаварыць пра іх сутнасна, «гола». Колькі адзёжак, апратак ні ўздзень, як ні выкручвайся — астанешся голенькім, нават непрыстойна голенькім...
Апошні ліст, прачытаны ім...7. X 1.85.
Дарагі мой Чалавек, Варлене!