Іграюць «Волны Дуная»; усе ім падцягваюць; пасля — як падніманыя з месца невядомай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца; выгляд кожная пара мае ненатуральны — паўдзікі, пануры, рэшта — па адным пры кожным століку — сядзяць і глуха падпяваюць музыкам. Сам такжа круціцца; сгражнік сядзіць. Па колькі мінутах адчыняюцца ў шынку дзверы і два мужчыны ўцягваюць замёрзшую скасцянеўшую кабету; усе, не дагледзеўшы гэтага, час нейкі яшчэ круцяцца.
Шынкар
(такжа не заўважыўшы спачатку)Што гэта? Што? Святы Бог з вамі!Скуль вы з такою падарожнай?1-ы мужчына
(музыка і гульня ціхне)Замерзла тутка пад вакнамі,Яшчэ к жыццю вярнуці можна.2-і мужчына
Мы йшлі сюды шукаць начлегу —Глядзім — ляжыць, як корч, кабета.Шынкар
Нясіце снегу! Жывей снегу!Снег памагае ў разах гэтых.Нехта з гасцей
Так, як нябожчыку палонка.
Усе абступаюцца каля замёрзшай і ўглядаюцца.
Стражнік
(адскакваючы, як бы спужаўшыся)Моя мамаша…Сам
(валячыся на калені над замёрзшай)Мая жонка…
Заслона
1910–1912