Читаем Сон на кургане полностью

Янка Купала

Сон на кургане

Абразы


I. У пушчы

Сам.

Русалкі.

II. На замчышчы

Сам.

Чорны.

Відмы.

III. Пажарышча

Сам.

Пагарэльцы.

Вясельная дружына.

Прыстаў.

IV. У шынкоўні

Сам.

Шынкар.

Дзяўчаты.

Госці.

Стражнік.


I. У пушчы


Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць калыханыя ветрам елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; з шэлестам валіцца на зямлю трупяжоўтае лісце. Паміж трох адвечных дубоў — мохам і галлём усланы ўзгорак-курган: над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца. З усёй мячціны вее бязлюддзем, чарам і жудою.


Русалкі(разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,Гу-ля-ля, гу-та-та!Ад сучка да сучка,Ад куста да куста!Ха-ха-ха! Вось яно,Вось русалак жыццё,Пушча — сосны, дубы —Вось і царства усё.Жывём самі сабой,Самі ўмеем мы жыць, —Ніхто есць не дае,Не дае ніхто піць.Днём ляжым, днём маўчым,Як не жывы мы днём,А як ночка прыйшла —Мы жывём, мы пяём.Так калышамся мыАд куста да куста…Гу-та-та, гу-ля-ля,Гу-ля-ля, гу-та-та!


Чуваць, затрашчалі сухія сучкі ад нечыіх ног.


1-я русалка

Ці вы чулі, ці не?Штось трашчыць каля нас.

2-я русалка

Чула таксама я,Вось напроці якраз.

3-я русалка

Пэўна, воўк ці мядзведзь,Бо хто ж гэтай парой?..Як вядома, хадзіцьЯны любяць сюдой.

1-я русалка

Стукат толькі дзвюх ног.

2-я русалка

Ну, і што ж там за дзіў:Ў госьці к нам чалавек,Не інакш, заблудзіў.

Усе тры (разам)

Чалавек, чалавек!Нездарма пелі мы.А цяпер хто куды,Як начніцы, як сны.

(Адчэпліваюцца і разбягаюцца.)


Сам (выходзіць, разглядаючыся)

Хаджу і блуджу яЎжо колькі гадзінІ, дзе ні ступлю я,Не бачу пуцін.Дубы ды хваіны,Бярозы, вязы;Скрыгочуць асіны,Шыпяць верасы.Кругом нейкі шорах;Жуда, пустата;Па долах, па ўзгорахЛягла цемната.То нешта смяецца,То нешта пяе,То кліча, здаецца,То тут жа снуе.Гоп, гоп! Не чуваці!..Адказу няма.Ой, пушча, ой, маці!Ты зводзіш здарма.Ох, зводзіш здарма ты,Наслаўшы ламоў!Я траплю дахаты,Я траплю дамоў!

(Пайшоў далей, разглядаючыся.)


Русалкі(выбегшы з-за кустоў, разам)

Ха-ха-ха, вось дык госць,Як з зямлі, як з травы!Чалавек, як і ёсць —З галавой і жывы.Ці сюды, ці туды,Ад калоды, ад пня.Ўжо не выйдзе ад насАж да белага дня.Гу-та-та, гу-ля-ля,Аж да белага дня!

1-я русалка (чапляючыся зноў за сук валасамі)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Апостолы
Апостолы

Апостолом быть трудно. Особенно во время второго пришествия Христа, который на этот раз, как и обещал, принес людям не мир, но меч.Пылают города и нивы. Армия Господа Эммануила покоряет государства и материки, при помощи танков и божественных чудес создавая глобальную светлую империю и беспощадно подавляя всякое сопротивление. Важную роль в грядущем торжестве истины играют сподвижники Господа, апостолы, в число которых входит русский программист Петр Болотов. Они все время на острие атаки, они ходят по лезвию бритвы, выполняя опасные задания в тылу врага, зачастую они смертельно рискуют — но самое страшное в их жизни не это, а мучительные сомнения в том, что их Учитель действительно тот, за кого выдает себя…

Дмитрий Валентинович Агалаков , Иван Мышьев , Наталья Львовна Точильникова

Драматургия / Мистика / Зарубежная драматургия / Историческая литература / Документальное