Як люблю я, люблюГутатацца вось так!Як бы дзе на градзеЗацвітаючы мак.Помню, гэта былоНа зямлі між людзьмі:Як любіла ж ягоСэрцам, думкай сваймі!Як бажыўся ён мне,Што так любіць і ён.Колькі ночак звялі,Сон ішоў нам не ў сон.Сон быў гэта, ах, сон.Зноў зіма па вясне:Ён пайшоў за другой,Ён пакінуў мяне.І тады, ах, тадыАдна сцежка была —Ці ў раку, ці ў пятлю…Ну — ў пятлю я пайшла.І за тое люблюГутатацца вось так,Як бы дзе на градзеЗацвітаючы мак.Усе тры (разам)
Гу-та-та, гу-ля-ля,Гу-ля-ля, гу-та-та!Як бы дзе на градзеЗацвітаючы мак.2-я русалка (сядаючы пад дубам)
Я сядзець так люблю, —Гэта мой трон-пасад:Бо ж я княжнай былаТаму лет сто назад.Прыгажэй за мянеНе было наўвакруг;Шмат пакорных тадыЎ сябе мела я слуг.Найвярнейшы адзінЗ іх мяне спадабаў:Як шалёны хадзіў,У мой бок паглядаў.Знала мукі ягоЯ усе навылёт;Як смяшыў, ах, смяшыўЯго сумны паглёд.Тады сэрца ў мянеНе было ці было…Княжне меці яго —Не да твару ішло.Князь багаты, старыАжаніўся са мной,А мой верны слугаЗаручыўся з ракой.Вось за тое й сяджу —Гэта мой трон-пасад,Бо ж я княжнай былаЛет таму сто назад.Усе тры (разам)
Гу-та-та, гу-ля-ля,Гу-ля-ля, гу-та-та!Бо ж я княжнай былаЛет таму сто назад.3-я русалка (ходзячы па капцы)
Я снаваці люблюТо сюды, то туды,Ўспамінаючы свойВек з людзьмі малады.Мы жылі удваіх,Як дзве рыбкі ў вадзе;Ён нідзе без мяне,Без яго я нідзе.Як любіліся мы,Як быў ясен прастор!Плялі думкі сваеЗ сонца, месяца, зор.А пасля ад мянеАдарвалі яго…Ў дальню даль павялі,А за што і чаго?У мяне ж, ах, прыйшлодзіцянятка на свет;Хлопчык мілы такі,Як бы з кветак букет.Стыдна стала ўжо тутМне за долю сваю…Я ў пялёнках ягоЗакапала ў зямлю.Як нябожчык, жудаМяне ўсю абняла:Я у горад адтульПабрыла, уцякла.Ну, пасля гарадскіБрук мяне адалеў:Хто мне лепей плаціў,Ласкі лепшыя меў.З віном слёзы піла,Час маланкай ішоў;Не стрывала і там —Уцякла ўжо дамоў.Сцюжай выла зіма,Сцежку снег засыпаў;Даплялася сяк-так,Дзе маленькі мой спаў.Абняла курганок,Слёзы беглі з павек,І заснула я там,Ах, заснула навек!І за тое снуюТак сюды і туды,Ўспамінаючы свойВек з людзьмі малады.Усе тры (разам)
Гу-ля-ля, гу-та-та!Так сюды і туды,Ўспамінаем мы свойВек з людзьмі малады.Чуваць, зноў затрашчалі сукі.
1-я русалка
Зноў трашчыць у кустах.3-я русалка
Гэта, знаць, любы мойЎжо вярнуўся ка мнеСа старонкі чужой.1-я русалка
Не, не твой, але мойЗменнік той ходзе, знаць, —Зноў мяне палюбіў,Будзе зноў цалаваць.2-я русалка
І ні твой, ні яе,А мой верны слугаКняжну ўспомніў сваюІ ідзе, як мага.3-я русалка (як бы сама да сябе)
Мо нябожчык сынок?..