Читаем Споведзь полностью

Што цяпер з Юраю гэтым, я ня ведаю. Жэня напісала сябрам, што назаве сваяго сына так, як называецца сын той, каго яна любіць… Я прыкаваная да Зэльвы, да мужа, да развалінаў старой хаты, а сэрца маё ня раз засумуе, застогне й па іх, дарагіх мне, бо вельмі чалавечных. Я з радасьцю пераканалася, што ў Грузіі радзіліся не адныя Сталіны, але і Аляксеі.

А этап далёкі рыхтаваўся. Фрыма Барысаўна бегала па начальніках і плакалася, каб хоць не забралі яе. Рэцэдывісткі блатныя прыбягалі заверыць мяне, што мяне ніколі ніхто ня скрыўдзіць. Некаторых ужо пачалі адпускаць з лагероў, а нас пакідалі па некалькі разоў у зоне для розных фармальнасьцяў. Брыгады варочаліся з работы, а нам ля вахты начапілі бляхі з нумарамі й фатаграфавалі нас. Усе глядзелі на гэта з жахам і яўнай палёгкай, што гэта не датычыць іх… Мае сябры былі ў адчаі. Яны вырываліся пад драты на рабоце, каб хоць пабачыць мяне, бо хто ж ведаў, куды нас павязуць. Я, Оля Мароз, Міля Бак ехалі за тое, што арганізуем людзей, іншыя хто за што. Мы трымаліся як заўсёды. Ад мяне пачулі шмат праўдзівых і зусім не падрёных на каяньне слоў… Лагер плакаў. Дзяўчаты зьбіралі для нас грошы. Людзі кідаліся на шыю й галасілі, як па нябожчыках. Жаль было пакідаць тых, з кім столькі перажылося. Нарэшце канвоі павялі нас на станцыю, і вось загадка — куды ж нас папруць? Нам гэтага ня скажа ніхто, канвой наш — нямы. Цягнік ляціць тундраю далей і далей на поўнач, ужо зусім мала лесу, болей кусты. Нас прывезьлі ў інвалідны лагер у Абезь. Ну што ж, гэта ня самае горшае. Праўда, туды яшчэ амністыя не даходзіла — гэта было яшчэ болей на канцы сьвету.

Забылася напісаць, як пасьля сьмерці Сталіна нас аднойчы ўрачыста сабралі й пасьля непакоячага маўчаньня аб'явілі аб тым, што здымаюць нам намяры й дазваляюць пісаць кожны месяц дамоў. Дагэтуль дазвалялі толькі два разы ў год. Некаторыя пішчалі, плакалі з радасьці, славілі партыю й гэтак далей. Я злосна зацеміла, што давялі людзей да таго, што ўжо няма ім каму пісаць і што номер для нас не цяжкі… Усе злосна глянулі на мяне, асуджаючы за няўдзячнасьць, і толькі адзін з начальнікаў сумна й з нейкім раскаяньнем на мяне паглядзеў, як быццам і ў іх ужо абуджалася нешта чалавечае. Яшчэ пакуль нас адвезьлі, давялося моцна трымаць свой лагер, дый іншыя, паколькі нас крыху слухалі. Людзей трэба было хочаш ня хочаш асвабаджаць з лагероў. Па радыё пералічалі праступнасьці Сталіна, людзі слухалі й лаяліся: за што жа іх гады трызьнілі? Лагеры ўскалыхнуліся, і начальства спалохалася сільнага элемэнту на волі. Пачалі рабіць у лагерох правакацыі. Дзікія, хітрыя азыяцкія правакацыі. Неспакойны элемэнт замест на сапраўднага ворага накіроўваць на самых сябе! Во хітра! Напрыклад, украінцы б'юцца ў лагеры з літоўцамі! Б'юцца з-за слоў, нехта нешта сказаў, і вось адныя з другімі забіваюць сябе за дротам! Начальства, калі яны ўжо пабітыя, «мірыць» неразумных. Палітычныя лагеры, Божа! Але няма дзіва, людзі падзічэлі, пазьвярэлі за дзесяцігодзьдзі жывёльнага існаваньня. Мы з Оляй Мароз, Бірутай Стумбрыце і іншымі разумнымі дзяўчатамі розных нацыянальнасьцяў не дапусьцілі ў сваім жаночым лагеры да падобнага, хоць праявы ўжо пачыналіся.

Вельмі разумнай жанчынай была ў нас Марыя Мартынаўна, жаль, прозьвішча я забылася. Яна была латышка, шляхотная, цьвёрдая, бескампрамісная! Ненавідзела прыдуркаў і бачыла ўсю сыстэму зьняволеньня й трыманьня ў няволі наскрозь. «Знаеце, Ларыса Антонаўна, калі я буду на свабодзе, дык у маёй хаце цяпер ня будзе дарагой мэблі, але на сьценах будуць партрэты маіх любімых дзеячоў, перад усім Уінстана Чэрчыля, у кожным пакоі прытым. Калі чалавецтва яго не паслухае — згіне, і згіне вельмі няслаўна». Мы з бю любілі гаварыць аб гісторыі й спакойна маглі гаварыць на ўсе тэмы.

Мне лісты не прыходзілі ніскуль. Тата мужаў памёр, муж ня ведаў, гдзе я, а сына, як мы пазьней даведаліся, пасадзілі за хуліганства, і білі яго, і зьдзекаваліся над ім, як самыя хацелі, праўда, польскімі рукамі на гэты раз. Усюды ёсьць шумавеньне й вырадкі, вось і Польшча хоць гэтымі людзьмі дагадзіла «асвабадзіцелям», як яны самыя вечна сябе называлі. Вестка аб лёсе сына дайшла між радкоў і ў Абезь. Беднаму, відно, пашкодзілі мае вершы, якія стукачы, розныя Шапавалы, выдалі нелюдзям на Інце. Было відно, што баяцца, каб сын ня стаў, як маці. Трэба было прыбіць дзіця, каб не ачуняла, не паднялося… Бедны мой сын, але трэба было змагацца, каб усім дзецям на ўсёй зямлі можна было б пры бацьках гадавацца й расьці, як растуць дзеці цывілізаванага сьвету, пазнаючы прынцыпы дабра, праўды, чэсьці й міласэрдзя.

Нам часамі прывозілі кіно, за ўступ трэба было плаціць, але кожны стараўся яго паглядзець. Аднойчы быў фільм аб юным Каруза, і мы доўга сьнілі аб ім. У кіно пускалі ў першую чаргу прыдуркаў і рабочыя брыгады, якія выпаўнялі плян.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии