Раны ў душы пякуць, як агонь, муж не загіне, ён піша, што цяпер працуе лекарам і гэта жыць можна, але вось сын мой у горы, малы мой сын… «Мама, я піў гарэлку, я быў як нелюдзь, — скажа ён мне пасьля, — іначай яны мяне ня выпусьцілі б…» Так, яны выпускаюць толькі, калі заб'юць у людзей сумленьне, а заграніцу — дык толькі запэўненых сваіх стукачоў, усе зьнекуль ведаю, але ведаю гэта напэўна. Перахітрыць ворага й ня быць у яго крывавых руках прыладзьдзем да яго спраў. Мяне яны ўжо не абмануць, а вось як мой муж? Гэта непакоіць мяне, і я ўжо хацела б забыцца аб ім, бо чую з яго лістоў, што мы розныя людзі. Ён піша аб Варкуце, аб сустрэчы, аб шчасьці тут, на Поўначы… Якое, чалавек, шчасьце, калі ўсё тут на абмане, на трупах і патрэбная барацьба!