Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Дынько: Беларускія афіцыйныя ўлады абралі пазыцыю публічнага ігнараваньня і самой нобэлеўскай ляўрэаткі і факту ўручэньня ёй прэміі. У Расеі, як зазначае сама Сьвятлана Алексіевіч, прысуджэньне ёй Нобэлеўскай прэміі выклікала агрэсіўную рэакцыю. Чым вы гэта можаце патлумачыць і ці не паўплывае гэта на працу вашага выдавецтва?

Пастэрнак: Мне здаецца, што тут блытаюцца дзьве рэчы: рэакцыя на яе кнігі і на яе выказваньні. Яна сумленны чалавек, яна найчасьцей не зьмякчае свой пункт гледжаньня, калі яе просяць выказацца. Калі вы пакладзяце перад любым афіцыёзным журналістам ці палітычным дзеячом яе кнігі і спытаеце, «што ў іх вы бачыце такога антырасейскага, беларускага, антыпуцінскага ці антылукашэнкаўскага», то вам нічога ня знойдуць. Гэта кнігі бясспрэчныя ў этычным пляне. Яе кнігі не пра гэта. Яны пра чалавека, сутнасьць чалавека, пра ягоную этыку, а не дачыненьне да канкрэтнай улады ці кіраўніка. Але яна публічны чалавек. І калі ў яе пытаюцца, як вы ставіцеся да пэўных учынкаў ці выказваньняў прэзыдэнта, яна кажа, што думае. І вось тое, што яна думае, гэта шмат каму не падабаецца. Што я магу зрабіць?

Ёсьць людзі, якія абагаўляюць прэзыдэнтаў, якія кажуць пра гэта ўголас. Нядаўна адзін цудоўны расейскі сатырык падарыў свайму прэзыдэнту імпэратарскую карону. Напэўна, гэта адлюстроўвае ягоны пункт гледжаньня на прэзыдэнцкую ўладу. Ад Сьвятланы гэтага чакаць не даводзіцца, яна досыць жорстка выказваецца пра цяперашнюю ўладу, пра палітыку, якая праводзіцца як у Расеі, так і ў Беларусі.

У Беларусі мне вельмі спадабалася рэакцыя што называецца простых людзей. Я бачыў сам, як людзі віншавалі адны адных, абдымаліся, кветкі дарылі, шампанскае пілі. Гэта здорава. Усе ўспрымаюць гэта як свайго, які стаў чэмпіёнам. Гэта важная кансалідацыя. Урэшце ў Беларусі ня так шмат сапраўдных герояў. Тым больш сярод інтэлектуалаў, хаця спартсмэны яшчэ ёсьць. І тое, што гэта ўспрымаюць як перамогу свайго, мне вельмі падабаецца.

У Расеі, можа, больш расколатае грамадзтва. Можа, яе ўспрымаюць не як сваю. Гэта ёсьць. Шмат хто кажа, што яна беларуска і што з таго, што яна піша па-расейску, яна «русскоязычная» — такое гідкае слова. Канечне, яна расейскі пісьменьнік, пра што размова. Ніхто гэтага ня можа адмяніць. Гэта факт і зьява расейскай літаратуры. Нават неяк недарэчна пра гэта спрачацца, хаця спрэчкі пра гэта ідуць у Расеі. Думаю, што гэта абсалютна наноснае пераходнае. Пройдзе некалькі гадоў, усё гэта сьцішыцца, і яе будуць успрымаць як прадстаўніка і носьбіта слаўнай традыцыі расейскай літаратуры. Абсалютна не сумняваюся.

На маёй памяці ўручэньне прэміі Пастэрнаку. Я памятаю гэта. Памятаю скандал і гістэрыку на гэты конт. Прычым што мяне найбольш зьдзіўляла: некаторыя казалі, што ён нядобры ўчынак зрабіў, што перадаў кнігу, каб апублікаваць за мяжой. Але былі сур’ёзныя людзі, літаратуразнаўцы, якія казалі пра выключную слабасьць яго паэтычнага і празаічнага таленту: «Як маглі за такі слабы твор даць такую годную прэмію». Пасьля роўна тыя самыя словы мы чулі наконт Бродзкага: «Як маглі даць прэмію такому слабому паэту, які зразумела што нават не ў першым шэрагу, а ў другім расейскай паэзіі, ёсьць нашмат больш годныя паэты, якія вядомыя». Дзе гэтыя людзі, якія гэта казалі? Са Сьветай будзе роўна гэтаксама.


У сацыяльных сетках запушчаны флэшмоб «Святкуем Нобэля разам»! (#нобельразам!)

7 сьнежня 2015

Іна Студзінская, Менск

Белтэлерадыёкампанія, тэлеканалы АНТ, СТВ ня будуць трансьляваць ані Нобэлеўскую мэмарыяльную лекцыю, ані ўрачыстую цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч. Але альтэрнатыва ёсьць.

7 сьнежня ў 19.30 па беларускім часе на сайце Нобэлеўскага камітэту пачнецца жывая трансьляцыя са Швэдзкай Акадэміі Нобэлеўскай лекцыі па літаратуры, якую будзе прамаўляць беларуская аўтарка Сьвятлана Алексіевіч.

Як паведамляе афіцыйны сайт Нобэлеўскага камітэту, «лекцыя будзе на расейскай мове і будзе трансьлявацца ў жывым эфіры на Nobelprize.org. Стэнаграма расейскага тэксту, а таксама пераклады на нямецкую, францускую, ангельскую і швэдзкую мовы будуць апублікаваныя на сайце 7 сьнежня. Відэа лекцыі таксама будзе даступнае тут празь некалькі дзён». Пазьней тэксты лекцыяў усіх сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскі фонд апублікуе ў адмысловым томе.

Акрамя рэтрансьляцыі на сайтах, у Беларусі будуць ладзіцца калектыўныя прагляды лекцыі і цырымоніі з удзелам Святланы Алексіевіч.

У сацыяльных сетках запушчаны флэшмоб «Святкуем Нобеля разам»! (#нобельразам!)

Блогер Антон Матолька зьвярнуўся да кіраўнікоў, адміністратараў папулярных клюбаў, кавярняў з просьбай арганізаваць на вялікіх экранах прагляд Нобэлеўскай лекцыі і ўзнагароджаньня Сьвятланы Алексіевіч:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература