Читаем Сымон-музыка полностью

О, край родны, край прыгожы!Мілы кут маіх дзядоў!Што мілей у свеце божымГэтых светлых берагоў,Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,Дзе бары-лясы гудуць,Дзе мядамі пахнуць грэчкі,Нівы гутаркі вядуць;Гэтых гмахаў безгранічныхБалатоў тваіх, азёр,Дзе пад гоман хваль крынічныхДумкі думае прастор;Дзе увосень плачуць лозы,Дзе вясной лугі цвітуць,Дзе шляхом старым бярозыАдзначаюць гожа пуць?Гэй, адвечныя курганы,Сведкі прошласці глухой!Кім вы тут панасыпаны?Чыёй воляю-рукойВы раскіданы па полі,Даўных спраў вартаўнікі?Эх, не скажаце ніколі,Што казалі вам вякі!Вы пуцінаю няроўнайБежыце ўдалечыню,У бок Віліі чароўнайІ пад светлую Дзвіну.Край мой родны! Дзе ж у свецеКрай другі такі знайсці,Дзе б магла так, поруч з смеццем,Гожасць пышная ўзрасці?Дзе бы вобруку з галечайРасквітнеў багацтва цудI дзе б з долі чалавечайНасмяяліся, як тут?..Скрозь вяночкі дрэў вясёлаНад мястэчкам ці сяломЦэрквы, стромкія касцёлыВежы ўзносяць к небясом.А званіцы перад святамУ касцёл, царкву завуць,Каб «прад Богам і прад братамВіны ўсе свае пачуць».Родны край! у Божа імя,У чэсць косцелаў, царквоўПаміж дзеткамі тваіміМнога легла камянёў;Многа выйшла трасяніны —Меч, агонь знішчалі край:З двух бакоў «айцы» дубінайЗаганялі нас у рай!Кроў лілася ручаямі,Здрада чорная расла,Што папамі і ксяндзаміЎ сэрцы кінута была.I цяпер над намі, брацце,Яшчэ ў сіле той раздор —I папоўскае закляцце,I ксяндзоўскі нагавор.Брацце мае, беларусы!У той кнізе людскіх спраўСам лёс, мусіць, для спакусыГэты край нам адзначаў.Тут схадзіліся плямёныСпрэчкі сілаю канчаць,Каб багата адароныМілы край наш звэяваць,А нас цяжка ў сэрца раніць,Пад прыгон узяць навек,Нашы скарбы апаганіць,Душу вынесці на здзек,Каб у віры той ашукіЗнішчыць нашы ўсе сляды,Каб не ведалі і ўнукі,Хто такія іх дзяды.I лілася кроў нявінна,Швед набытак наш паліў,А ўрад царскі самачыннаТут гвалтоўнасці тварыў,Будаваў астрог народуI барбарскім капыломМерыў волю і свабоду,А культуру нёс з калом.I без жалю капытаміКонь казацкі тут ступаўI збажынку з ярынаміТалачыў і драсаваў.Родны край! ты разарваны,I на захад ад мяжыПан пыхлівы, надзіманыМоцна сцягвае гужы,Каб з варшаўскае майстэрніБеларусу сшыць халат,Ды ні ксёндз, ні пан не вернеПлынь гісторыі назад!Эх, чаго нам не прыйшлося,Брацце мілыя, ужыць!Колькі талентаў звялося,Колькі іх і дзе ляжыцьНевядомых, непрызнаных,Не аплаканых нікім,Толькі ў полі адспяваныхВетру посвістам пустым!Дык хіба ж мы праў не маем,Сілы шлях свой адзначацьI сваім уласным краемКрай свой родны называць?

* * *

— Гэй, Сымон! Сымон! ты чуеш?Сонца ўжо ўзышло — пара!Ці забыўся, дзе начуеш?Час нам выбрацца з двара! —Дзед-жабрак прачнуўся рана,Будзіць хлопца. — Уставай!Хварэць нечага на пана,Хоць падзяку людзям дай!I збірае дзед манаткіДы бубніць сабе пад нос:«Дзе ж ён дзеўся, небажаткі?Куды прах яго панёс?»— Эй, ты чуеш? дзе ты згінуў?I няма адказных слоў.Дзед трывожна погляд кінуў:— Мусіць, збег, каб я здароў!I затросся дзед ад страху,Думка мозг яго ажгла:«Абакраў, гад, і даў маху!»I сама рука ляглаНа мяшэчак пад пахвінай,Але цэл той вузялок.I мысленна прад хлапчынайТут пакаяўся дзядок.«Але дзіва, што з ім стала?» —Сам сябе стары пытаў.А тым часам сонца ўстала,Промень першы завітаўУ гуменца з-пад шчыцінкі,I ў палосцы залатойНезлічоныя пылінкіЗакружыліся, як рой;Пташкі-ластаўкі ляталіТо на двор, то са двара,Над гняздзечкамі снаваліI так міла шчабяталі,Як бы жычылі дабра.Злез дзед з торпу ў замяшанні:«Дзе ж падзеўся той Сымон?Ці дзе ходзіць спазарання,Непаседа-ветрагон?»Абышоў дзед двойчы клуню,Клікнуў раз, другі — няма!I напала на дзядунюНеадчэпная дума:«Кінуў хлопец яго, кінуў!Эх, не ўмеў з ім ладзіць ён!»I шкада яму хлапчыны —Збег музыка, збег Сымон!— А дзе ж хлопчык твой, дзядуня?— Няма, панюхна, нямаНі за клуняю, ні ў клуні,Вось шукаю, ды дарма, —Ну, знік проста, як кампора[12]Ой, праспаў яго, праспаў!Ой жа ліха, гора, гора!Я без хлопчыка прапаў!Гаспадар сам выйшаў з хаты,Устрывожыўся ўвесь дом,Абышлі ўсе клеці, спраты,Аглядзелі ўсё кругом,Нават збегалі к суседу,Каб напасці хоць на след, —Не знайшлося нідзе следу,Сіратою стаўся дзед.— Ось, як бы я страціў сына,Так шкада, каб я здароў!— Уцёк, дзедка, твой хлапчынаДа другіх гаспадароў!Ганна смутна і маркотна,Яна думае аб ім.Дзе ж падзеўся ён, гаротны?I куды пайшоў? за чым?I чаму ён не паведаў?Хоць бы слоўка ёй сказаў!Эх, нядобры хлопчык дзедаў —Свет дзяўчынцы завязаў!А яна ж аб ім гадала,Думку марыла аб ім:Ці ж было б тут свету мала?Ён бы й тут быў не чужым.Папрасіла б яна тату —Так напэўна б і было, —Каб яго прыняць у хатуЦі прыстроіць дзе ў сяло…А мо ён дзе спіць на сонцыУ садку за вішнячком?Ёй надзеі ткуць красёнцыЗалаценькім чаўначком.I дзяўчынка ў той надзеіІдзе ў сад, ідзе сама.Але там, на санцагрэі,Пуста ўсё, яго няма!Пуста ў садзе і журботна,Як бы страціў нешта сад,Нават лісцечка дрыготнаШум вядзе на смутны лад.А вось тут, пад гэтай грушай,Ён сядзеў, а з ім яна.Ён тут сэрца ёй парушыў,Вымаўляла тут струна.Выйшла Ганна на дзядзінец,Сэрца сцісквае туга.Унь у свет бяжыць гасцінец,Над ім сцелецца смуга.Навакол ляжаць прасторы,Тчэ ім наміткі туман,I замлелі ў хлебным морыХвоя тая і курган…Знаць, не вернецца ніколі,Там чужыя рубяжы,А на ростанях — таполіДы збуцвелыя крыжы.Куды ж ён пайшоў? куды?Дзе ляглі яго сляды?Нікнуў зорак блеск халодны,I святлеўся неба край;Лёгкі пар, туман усходны,Апяразваў лес і гай;А Сымон, ачараваныГэтай раніцы красойI выпадкам негаданымДобрай ночкі веснавой,Сам не ведаў, што з ім, дзе ён,Проста чуў, што ён шчасліў,Чымся новым быў авеян,Новых сілак чуў прыліў.Ён пазнаў тут асалоду,Ён пазнаў тут новы свет,То, чаго не ведаў зроду, —Ласкай хлопчык быў сагрэт.Ён цяцер, бы на граніцы,На высокім рубяжы;Па адзін бок — блеск дзянніцы,Па другі — цьма, дзе ён жыў.Ён цяпер — бядак, убогі,Выклікае толькі жаль.Ці ж зачынены дарогіУ той край, у тую даль,Дзе здабыць ён можа долю,Шчасце талентам здабыць?Ён жаданням дае волю,Ён, як людзі, хоча жыць.Азірнуў ён і абмерыўДалі ветлыя палёў,Сіле ён сваёй паверыў,Зову новых галасоў.I Сымонка азірнуўся,Кій-крывулю свой узяў,У бок дому павярнуўся,Ганну ў сэрцы павітаў:«Будзь шчасліва, краска-зорка!Не пагардзіла ты мной,I ў маёй ты долі горкайБудзеш зданню дарагой.I вы будзьце ўсе здаровы,Будзь і ты здароў, дзядок.Няхай к вам з набыткам новымНовы з’явіцца дзянёк!»
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия