Читаем Сымон-музыка полностью

Я пайду, адзін пайду я.Вольны вецер хай гадуеМае думкі, мае мары,Мае песні, казкі-чары.Я пайду, міну лясочкі,Што чарнеюць, нібы бровы:Там пабачу я свет новы,Там пацешу свае вочкі,Там другія ўчую словы…Я міну, міну лясочкі.За лясочкамі, за гаемДалі, лёгшы сінім морам,Вабяць душу мне прасторамI чаруюць новым краем,Клічуць к нейкім нрвым зорамДалі, злеглыя за гаем.На прасторы сэрцу люба!Прывітаюць мяне краскіI мне будуць баяць казкі,Мне ўсміхнецца постаць дуба,Чараў поўная і ласкі, —На прасторы сэрцу люба!Пабяжыць у свет дарогаПраз узгоркі, праз лагчынку;Будзе ветрык гнуць былінку,I навеюць думак многаМне пра мілую дзяўчынкуДалі тыя і дарогі.Я пайду, адзін пайду я.Няхай дзед сабе сярдуе:Я яму цяпер не служка —Сам сабе хачу быць панам,Разлучыцца ўжо пара нам.Вольным быць хачу, як птушка.Ціхай ранічкай, да сонца,Хлопчык выбраўся з двара,Ідзе ён у свет бясконцыПашукаць таго дабр’а,Каб змяніць свой лёс паганы,Новым спосабам зажыць,Каб увагі і пашаныПерад ёю заслужыць.У Сымонкі планаў многа.О, ён слаўна зажыве!Гэта новая дарогаРодзіць мары ў галаве…Па баках палі ляжалі,Пападаліся гаі,I дарогі прабягаліЧыста срэбра-ручаіI шчасліва беглі далейМіж высокіх беражкоў,Гаманіла хвалька з хваляйСпевам роўным галасоў,Хлопцу ў душу закідаліВодгук згоды і спакой;Іх алешыны віталіI ад сонейка хавалі,Стаўшы дружнаю сцяной.Беглі сцежкі між жытаміПа пагорках, па лагох,I ззяў гожа васількаміПоля жытняга разлог.Шоў Сымон адзін, свабодныI не звязаны нічым.Чуўся ён і полю роднымI тым хмаркам веснавым;I вітаў іх, ім смяяўсяПадарожны маладыI ціхутка ў іх пытаўся:«А вы, мілыя, куды?Дзеткі сонца і зямлі,Клопат, думкі — ўсё пазбыта,Вас нягоды абышлі».А дарога у пяць нітакПавіваецца, бяжыць,Наабапал з ёю жытаКаласкамі гаманіць.I бягуць-бягуць малюнкіПоля, лесу і лугоў,I ляжаць, бы тыя стрункі,Зелень-засевы шнуроў.А вось там, на павароце,Дзе высокі крыж стаіць,Яблык вежы ў пазалоцеЗзяе ў небе і гарыць.Хлопчык далып ідзе дарогай,Сонца стала прыпякаць.Разважаць пачаў убогі,Дзе б спажывы пашукаць.Убок сцежка павярнула,Лёгшы зграбнаю дугой,А з-за дрэў страха зірнулаI два коміны на ёй.Падышоў Сымон — карчомкаСа стадолай і дваром:Добра ўсім вядомы ШлёмкаБыў даўно тут карчмаром.Шлёму лаялі і білі,Ды не моцна, не са злом,Бо яго такі любілі,Не міналі яго дом.I то: як з ім не паладзіць?Як бы ты ні быў з ім груб —I пасудзіць і парадзіцьДы і выпіць даць не скуп,Абы толькі былі грошы,Няма грошай — напавер, —Адным словам, быў харошы,Толькі й ты яму адмер.Дык не дзіва, што да ШлёмыПлыў народ, як у касцёл,Шоў і свой і незнаёмы,З хутароў ішлі і з сёл.Тут пасэсар[13], арандатар,Дробны шляхціц, важны пан,Хто папіць, гульнуць аматар,Кожны міл быў і жадан.Затрымаўся тут Сымонка:Ці зайсці яму, ці не?Паглядзеў — пуста скарбонка!«А што зробіцца тут мне?»Хоць нясмела, ды ступаеНа карчомны ён парогI са страхам азіраеГэта логава-бярлог.Удоўж сцен стаялі лавы;За сталом — гурткі людцоў,На сталах — сляды патравы:Хлеб, агрызкі селядцоў.Пры бутэльках гоман яркі,Там і цесць, і сват, і кум;З рук у рукі ходзяць чаркі,А ў галовах бродзіць шум.Пах гарэлкі, дым махоркіЗвіс пад столлю, як туман,I ад смеху і гаворкіДрыгаціць карчма-майдан.— Го, музыка тут, музыка!Ану, хлопча, — тра-ля-ля!Патанцуем, сват Грамыка,Каб аж бухала зямля! —А музыка — дух у пятах:Як залучаць тут — бяда!Людзі п’яныя — вар’яты, —Аж бярэ яго жуда.Але тут падскочыў Шлёма.— Ну й чаго збаяўся ты?Тут, у карчме, мы ўсе дома!А ты ж, можа, не святы?Ідзі далей — месца хваціць,Ну не бойся: не з’ядуць!Паіграй жа, пане браце,У кішэню накладуць!Павярнуў Сымонка крута:— А чаго ж баяцца тут?Міг адзін, адна мінута —Талент вынесе на суд.Выняў скрыпку, смык падмазаўДы па струнах як павёў —Ціха стала ўсё адразу,Моўкне бура галасоў.Павярнуліся галовыУ той бок, дзе граў Сымон,I спыняе ўсе размовыГэтых струн прыўдалы звон.оўна карчма тога звону,Ён яе рве берагі,I ківае ў тахт СымонуТо адзін тут, то другі;А як пусціць лад вясёлы,Забірае рух мужчын:Разгарнуў Грамыка полы,Казака йдзе сам-адзін;I самога нават ШлёмуЗабірае гэты рух,Падае кійкі другому,А сам кажа толькі: «Ух!»Выйшла Хава, дзецяняткіПазбягаліся сюды,Ходзяць плечы іх, лапаткіНа вясёлыя лады.Кончыў граць, скідае шапку —Даказаў сваё ж такі!I працягвае ён лапку —Зазвінелі медзякі.Адараюць хлопца шчыраI грашыма і дабром,А Грамыка даў паўсыраI дзесятку серабром.А ў агульным шуме-крыкуВыхвалялі яго ўсяк:— Чый ён, жэўжык? Ось музыка!Ось, псякроў яго, мастак!Першы крок — пачатак справы,Слова — Шлёмы самаго,Штось прамовіўшы да Хавы,Ідзе Шлёма да яго.— Слухай, хлопча, мой малойчык!Хочаш нештачка ты знаць?Да мяне зайдзі ў пакойчык:Маю штось табе сказаць.Што ж ён скажа? знаць цікава!Трохі цяміць і Сымон,Бы й на лад выходзіць справа,I ў пакойчык ідзе ён.Зашчаміўшы грошы ў жмені,Ён вайшоў у той пакой;У пакоі страхаў ценіМільгатнулі талакой.Вочы ўзняў ён, што за дзіва,А які ж там гэта дзед?Чаго ён глядзіць так скрыва?I дзіўны ж такі партрэт!Пойдзе ўлева, стане ўправа, —Рабін[14] поглядам жывымТак і цягнецца за ім!Вось праява, дык праява!Хіба ўгневаны ён чым?Але валіць тут кагаламПлемя Шлёмава ў пакойI пастала цесным валамI гудзе наперабойТо з Сымонкам, то з сабою,А з іх самы дасціпныБярэ скрыпку і рукоюДакранаецца струны;I не рад Сымон той чэсціI кампаніі такой, —Хоць бы ногі як унесці,Горш астрога той пакой!А той Хаім змайстраваўся,Каб і смыкам павясці, —Тут Сымон усердаваўсяДы стаў Хаіма трасці.Хаім толькі скаліць зубы,Скрыпку ўжо бярэ Абрам.— Го, Абрамка! го, мой любы!Скрыпка кажа — ці-ра-рам?Ён да скрыпкі здольнасць мае…Ну, пайшлі вы! вон! авэк! —Шлёма новы тон прымае,Шлёма — спрытны чалавек!— Вось паслухай мяне, Шлёму:Знаю, хлопча, я твой хлеб!Кепска жыць вось так, без дому, —Я ўсё бачу, я не слеп.А ты б мог жыць так як трэба,Мець прыпынак, пэўны кут,I па бораду мець хлеба,I не мець вось гэты бруд.На табе ж адно лахмоцце, —Уй, які халат-рызман,На цябе зірнуць страхоцце,I сам высах, як таран.Трэба ж справіць і адзенне,I мець боцікі ў запас,I да квасу мець, і квас, —Трэба ў грунт пусціць карэнне;Трэба ж нешта мець на мэце,Калі маеш тут цара,А не шворыцца па свеце,У двор ходзячы з двара.А што выхадзіш? нічога!Проста… нельга тут маўчаць! —I пачаў, пачаў малога,Як той бацька, навучаць.— Хочаш быць ты чалавекам?Хочаш мець прыпынак-кут?Заставайся ў мяне тут!Пад маёю будзь апекай.У мяне бываюць людзі,Ды не простыя — паны,Любяць музыку яны;Вечарынка часам будзе,А ты возьмеш сабе скрыпку —Цім-та! цім-та! Ці-лі-лі! —Шлёма рукі ўскінуў шыбка,Як бы струны там былі,А ён сам мастак-музыка,Аж Сымона бярэ смех.— Ну, турбота невяліка,I адмовіцца тут грэх!Дык якое тваё слова?Ну, падумай і скажы!— А што ж? граць мне ўжо не нова,Скрыпка, смык мне не чужы,I я згодзен быць у пана,Я застацца тут гатоў!Так Сымонка негаданаТам прытулішча знайшоў.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия