Дом карчомны быў вялікі,Месца хваціць хоць каму,А тым болей для музыкі:Чаго ж трэба больш яму?Кухня будзе сем на дзесяць,Там ёсць печ, за печчу — кут.Хоць прусы там куралесяць,Але Шлёма сказаў: «Гут!»Што там добра? — цёпла, суха,Спі сабе, як добры пан,А што ходзіць прус-псяюхаАбо злодзей-таракан, —Пагадзіцца з гэтым трэба:Многа ў свеце валацуг,Жыць дазволіла ім неба,Іх не возьмеш на ланцуг.У той кухні меў пасадуШлёмаў парабак Яхім;Хлопца ўзяў ён пад уладуI памог яму сім-тым.— Ось цяпер ты князь, ды годзе!Пазайздросціць сам прусак,Той, што ў шчыліне-гасподзеВек праводзіць, небарак, —Жартаваў Яхім з музыкі,Як абладзілі пасцель.— I сам Шлёма, пан вялікі,А яшчэ большы круцель,Так не будзе з сваёй ХавайI ў пярынах спачываць, —Так казаў дзяцюк рухавы,Бо любіў пажартаваць. Агню няма. У кухні цёмна. Спіць Яхім, А думкі-дым Плывуць сукромна, Як і цьма. Не спіць Сымон. Карчма варожа. Рабін там I Шлёма сам. Тут нейк нягожа, Не йдзе сон. Але дарма — Пяройдзе ночка, Будзе дзень, I нікне цень У тым куточку, Нікне цьма. Яркім светам, Агняцветам Свеціць штосьці, — То — Яна! I з усмешкай Думак сцежкай Прыйшла ў госці, Бы вясна! Скробат мышкі, Крокат вышкі, Кашаль сценны, Звон крыла. А яна з ім Ходзіць разам Блескам дзённым… Прэч, імгла! Яны ўсюды Толькі ў пары, Але імі Повен свет. Песні-гуды, Думкі-чары… Яе імя — Агняцвет!I падхопяць зноў СымонкуДумкі-мары, мыслі-сныДы ў яе нясуць старонку,Дзе спаткаліся яны.У вачох — садок прыветны;Бн авеены дабром,Звіс над ім спакой сусветныДыяментавым шатром.А ў шатры тым — зор блісканне,Спеў музычны цішыні,Мілы голас, вобраз-ззянне,Вочак промені-агні.А ва ўсім тым карагодзеДумак-вобразаў і марВыкрадаецца, як злодзей,Цемнік-сон, сон-уладар.I хлапчынка ўжо не знае,Дзе тут сненне, дзе тут яў,Дзесь далёка дух лунае, —Крыллі сон яму разняў.У аправе кос іскраныхДзень выходзіць з-за зямлі,Яснавокі і румяны,Паліць свечачкі ў галліI пучочкамі скрозь лісцеРазлівае ззянне-смехДля супольнае карысціI для радасці і ўцех.Ён зірнуў і ў кут СымонаўI сказаў, відаць, па дружбе,Што Сымонка тут на службе,Каб службовы доўг выконаў.Ён пасцельку прыбірае,Думак поўна галава,Ён над службай разважае —Што ж за служба? Якава?А тым часам выйшла Хава,Аддае такі загад —Кухню вымесці рухава,На двор выгнаць куранят.Так зачаўся дзень тут новы —На паслугах хлопчык наш:Ён па воду, ён на дровы,Ён і ў пограб і ў салаш.I сам Шлёма дасць работу,Бо ўсё згодзіцца ў жыцці,На ўсё трэба мець ахвоту,Каб свой потым лёс знайсці.Праўда, хлопца прыадзелі,Далі Хаімаў каптан,Шлёма з Хавай аглядзеліI сказалі: «Ну, як пан».I Сымон быў рад і з тога;Зубаскал жа той ЯхімТут пасмейваўся з малогаI пацвільваўся над ім.— Падарунак, браце, хвацкі!Ты цяпер — пан Лапсярдацкі.Эх, ярмолачку б дадаць!Кім ты стаўся б — не згадаць!Адна ганьба, што аблезлы,А так добры лапсярдак! —Хоць Яхім быў хлопец не злы,Ды на кеплі быў мастак.Хлопцу ўсё было тут нова:Шлёма, Хава і іх дом,Звычай іх, жыццё і мова,Іх трусенне над рублём.У карчомцы быў асобны,Свой уласны жыцця лад,Свой рахунак, брудна-дробны,Права, звычаі і ўрад.Карчма рэдка пуставала:Чуць развідніцца — сюдыХоць чыя душа вітала,Шоў стары і малады.Цэлы дзень рыпелі дзверы;I былі такія тут,Што ніяк не зналі мерыI, сагнуўшыся, як склюд[15],Вартавалі церпяліваКампанейскіх малайцоў,Пазіралі так лісліваНа заезджых тут людцоў.Так было тут у дзень будны,А ў святы і не прайсці:Брата, бацькі было труднаТут разгледзець і знайсці.Але ўлетку, то нічога:Вось зімой зайдзі ў карчму!Тут падзівішся, нябога,Збудзеш смутную думу.Тут падчас трасуцца сцены,Лавы крышацца, як соль.Часта ў ход ідуць палены,Як разыдзецца тут голь.Сёмка тут пачне казанне,Як Мацюта лез на плот,Як Чылін спяваў літанне,Як жаніўся Лысы Дод;Пра шаўца пачне ён казкі,А як скажа — з смеху ляж!Як у Хасі з яго ласкіНарадзіўся Масыяш.Два Антосі — Лузун, Лата —Пацяшаюць тут усіх,А Базыль, Карусь, два браты,Зводзяць двух братоў другіх.Тут зубамі крэпкі СысаСтупу тоўстую насіў,А вар’яту Янка ЛысыПуза ботамі мясіў.А той жылы ўсе напружыць,Голы выпучыць жывот,Янку носіць ён і кружыць —З смеху поўзае народ.Тут, бывала, ў карк Піліпа.Жонка гнала з карчмы вон,I аб сына стары КлыпаЧапялу ламаў ці млён[16].Тут ігрышчы адбывалісьПерад святамі зімой,I трасліся, калыхалісьСцены, дошкі пад нагой.Дзецюкі, пабраўшы пары,Тут ляталі, як віхры,Як у полі на папарыУ гіз бегаюць валы.Верцяць дзевак, бы круцёлак,На паветры іх нясуць,Сцены, прыпек і пяколак[17]Іх хвальбонамі[18] мятуць;Аж падлога пад нагаміГнецца, крэхча і рыпіць,I агонь у тахт з рубцаміЎ лямпе з подскакам гарыць.Патамяцца, папацеюць —Дзверы насцеж — на мароз,Покі лбы пахаладзеюцьI пачне сінецца нос.Танцавалі маладыя,Весяліліся, пілі,Для іх скокі, гульні тыяМнога радасці няслі.А Сымонка, як пракляты,Ім да трэціх пеўняў граў,Толькі ён не ведаў свята,Светлай радасці не знаў.Без ахвоты-захапленняУскідала смык рука;Не хапала і цярпення,Сіл падчас у бедакаГраць праз цэлых тры гадзіныНесканчоную кадрьгль;Марнаваўся век дзяціны,Талент друзіўся на пыл.Рана хлопчык падымаўся,То каморкі падмятаў,То пры кухні завіхаўся,Шлёму, Хаве памагаў.I так кожны дзень заняты,А каб час не марнаваў,Ад Сымонкі Шлёма клятыСмык і скрытнсу адбіраў.— Так, мой браце, так, Сымоне, —Падбаўляў агню Яхім, —Не ў гуморы ты штось сёння;Шлёма — кепскі твой айчым.Ты — падкухцік, ты — музыка,Падмятайла, ваданос,Лупіць Шлёма з цябе лыка,Як каня запрог у воз!Бедны ты, брат, і няшчасны —Без кароны стаўся цар:Над скрыпуляй над уласнайТы цяпер не гаспадар!Няма ў Шлёмы к табе ласкі,Не згрунтуеш ты, брат, з ім!Цяжка жыць з чужой папаскі,Лепш ідзі к бацькам сваім:Сэрца бацькава не камень,Бацькаў хлеб смачней віна,I не зломіць табе рамень[19]Праца бацькава гумна.— А ты служыш вось, Яхіме.— Ну, то я — другая справа:Шлёма мне духоў не вымеI не возьме ў рукі Хава.Я, брат, знаю, што мне трэба,У мяне ёсць пэўны план: —Я вазьму кусішча хлеба,А не зношаны каптан!Я — салома, ён — мякіна,Мне гарэць, а Шлёме — гніць,I салома-сірацінаЗ вольным ветрам паляціць.Толькі ўскіну я вачыма —Мой і погляд робіць след,Ты пачуеш пра ЯхімаI сам родзішся на свет…Эх, Сымон!.. ды ты не пара,Не таварыш ты мне, друг:Мой таварыш — воўк паджары,А быць можа, і ланцуг.Праўду кажа ці жартуе?Ці наводзіць ён туман?А мо шайку дзе гуртуеЁн, разбойнік-атаман?Не, у карчме штось няладна.А той рабін! Ён дзіўны,Вочы злосны, неспагадныI нянавісці паўны.Ляжа хлопчык у куце тым,Сон не йдзе. Ён там адзін;Эх, нямала тых гадзінАддае ён думкам гэтым!