Читаем Сымон-музыка полностью

Страшнавата, сцішна ўночы…Нібы ходзіць хтось, шалпоча,Пустым смехам дзесь рагоча…Ці то, можа, плача Шлёма —Не ўсё добра ў яго дома!А там нешта бы рухома…Ці то вочы, тыя вочы?Страшнавата, сцішна ўночы!Ноч так зманна, так варожа!Спатайку наскочыць можаНехта страшны з свайго ложа…А там… што там? двое, трое, —Клубок страхаў, там іх роі,I не злічыш ты іх зброі,Многа іх! ён іх не зможа:Ноч так зманна, так варожа!Хоць бы месяц выплыў з хмары:Асвятліў бы ён абшарыI развеяў тыя чары.Месяц выплыў, пасвятлела;З мроку цэркаўка бел-бела,Як і ён, глядзіць нясмела —Болей страху на іх твары.Месяц! лепш схавайся ў хмары,Бо ў тым блеску-асвятленніБольш замецен — менш збавення —Страшна гэтае суценне!Ці з кары старога дубаНос высоўваецца, губа,Смех, ды страшны; рот бяззубы,Хтось вылазіць з-пад карэння…Ці то помста зневажэння?Страшна гэтае суценне!Хлопцу сцішна і маркотна…Ноч цянюецца дрыготна…Дзесь хтось свіснуў траякротна,Свіснуў!.. хто? для якой мэты?Ці то знак які? прыметы?Ці то страшны рабін гэты?Ці то пташка мімалётна?Хлопцу сцішна і маркотна.Ноч глыбее, поўнач скора;Свецяць ў небе бледна зоры,А карчма з-за касагоруВыглядае так жалобна;На астрог яна падобна.Ён, яна стаяць асобна,Яны разам былі ўчора…Ноч глыбее, поўнач скора.Крыкнуў певень дзесь далёка.Ды так глуха, так глыбока,Так нясмела-адзінока!Ціш, глухота, нема ўсюды,У вушах бы енкі-гуды,У вушах той рабін руды…Што там бачыць яго вока?Крыкнуў певень дзесь далёка.Але блізка час світання,Знікнуць страхі ўсе дазвання,Дык жыві ж ты, вандраванне!Мрок радзее, ноч святлее,Ноч і добрай быць умее.Жывіць душу зноў надзея,Сэрца цешаць песні рання…Блізка, блізка час світання!         Дрэмле чутка ў полі ніва,         Выступае лес маўкліва         З мроку чорнаю пілою;         Хмарак шоўкавая грыва         Рассцілаецца гулліва         Агнячырванай мятлою.Тыя ж зоркі, бы дзяўчаткі,Дзесь бягуць у свае хаткі,I апошні раз іх вочкіШлюць свой усмех развітання, —Промень ласкі і кахання, —Да наступнай яснай ночкі.Дзень праз цёмныя заслоныПадымае сцяг чырвоны,Каб сагнаць з зямлі туманы.Чырвань льецца на загоны,Нішчыць цьмы пасады-троны;Дню складаюць гімн паляны.Хлопец чуе адраджэнне;Ноч прайшла, пазбыта цьма,Волен ён, канец мучэнню,Не гняце яго карчма!Так прывольна, так прасторна!Што было — прайшло як дым;Ён ідзе, ідзе напорнаКрокам смелым, маладым.Ён вітае яснасць неба,Сакаўное поле, лес,Пах зямлянай, свежай глебы,Каласкоў жывы навес,Мнагадумныя прасторыI шумлівыя бары…Унь і хвоі ў жытнім моры,Бы дзве родныя сястры,Ён пазнаў іх, ён ім рады —Ён замеціў іх тады.Скора будуць і прысады —Ці не іх унь то рады?Ён ідзе, падходзіць сонца,Лес агортваецца ў сінь…Будзе горача бясконца,Хоць садзіся адпачынь!Убок глянуў, там сунічкі,Бы каралі на траве.Ну, прыпынак невялічкі —Ён збярэ іх жменькі дзве!I лясок тут такі слаўны —Так і горне той лясок.I дзесь дрозд, знаёмы даўны,Падае там галасок,Як бы ў госці заклікае.I Сымонка не чакае:Ён з дарогі зварачаеI на сонцы пад кустомПрысядае, спачывае,Потым моцна засыпае,Распасцёршыся пластом.Доўга спаў ён, як забіты;Сонца ўстала на паўдні,I гудуць над ім сярдзітаДзеці лесу, авадні.— Устань, любы! — шэпча сонца.— Уставай! — шуміць дубок.— Абудзіся, галубок! —Кажуць травак валаконцы.— А-а! — Ён вочы раскрывае.— Дзе ж то я? — глядзіць вакол.Перад ім сцяна жывая,Над ім шапка баравая,Лес — зялёны частакол.I адразу ясна стала —Вольны ён, ён не слуга!Разышлася і прапалаГэта сонная смуга!..Але што то? здань ці дзіва?Ці то лес навёў туман?Мільгатнула штось маўкліва,Промень кінуў смех шчаслівы,Бы ажыў унь той дзірван,Вочкам бліснуў дурасліва!Не, не можа быць, то — зман!То быў вобраз іскраззянны,Момант радасці, надзей,Сэрца гімн агнём параяным,Песня зорак, санцавей.Знікла здань — так сон знікае,Але водгулле яеУ вачох яшчэ бліскаеI спакою не дае.Ды якая ж то праява?Сон няўспомнены ці яў?Ці русалчына забава?Ці лясун пажартаваў?I задумаўся хлапчына:«Сон такі прысніў, знаць, я».Над ім гэтая хвілінаВее чарамі жыцця.— Э! — махнуў Сымон рукою,Каб ход іншы думкам даць:— Не мне з доляю такоюАб ёй марыць і гадаць!Сеў і з клунка ён вымаеРыбу, хлеб, кладзе на дол;Няхай Шлёма прабачае:Шабасовы[24] гэта стол!Будзе снеданне, бы ў пана,На пахучым мурагу…Што за цуд? з таго дзірвануХтось азваў: — Сымон! а-гу!Ён ускочыў, азірнуўся,Галавой абвёў вакруг;Бачыць — куст узварухнуўся,I адтуль, бы светлы дух,Тварык мілы выглядае,Здаваленне, смех на ім,Шчасце-радасць маладаяЗзяе сонцам веснавым.— Ганна! Родненькая Ганя!Крок наперад ён ступіў,Так здзівіўся! і ў тым станеРукі смешна апусціў.— Ай, Сымон! які дзіўны ты! —Ганна смехам залілася.Смех, бы зорамі спавіты,I галоўка самавітаЗ траўкі-зелені ўзнялася,I бліскаюць яе вочкі,Як у жыце васількі;Голас — срэбраны званочак,Шчочкі — макавы лісткі.— Дзе спаткаліся, Сымонка!Як жа ты папаў сюды?А як зыгнуў ад нас гонка —Помніш тую ноч… тады? —Ганна борзда гаварыла,Распытоўвала сябра,Нават трошкі пажурыла,Што іх выракся двара.— Я збірала тут суніцы,Зірк — аж бачу, нехта спіць!Я спужалася, дурніца:Злодзей, думаю, ляжыць!Я ўжо бегчы прэч хацела,Ды дай, думаю, зірнуНа «разбойніцкае цела».Крок ступаю я нясмела,Голькі ціхенька гарну,Як зірнула ж — і пазнала!I так шкода цябе стала —Не пасмела я будзіць,I гадзіны дзве чакала —«Няхай, думаю, паспіцы».Ці здароў жа? як жывецца?Скуль ідзеш? куды? зачым?Сядзьма тут! — Яна смяеццаI садзіцца радам з ім.I так добра стала ў лесе!Ён бярэ яе руку,А зязюлька на сукуУ жывой зялёнай стрэсеІм варожыць штось — ку-ку!Ён глядзіць дзяўчынцы ў вочы,Ён маліцца ёй гатоў.Ёй сказаць так многа хоча,Ды не знойдзе толькі слоў —Аж той дрозд з яго рагоча!

Сымон

Ах, Гануська, як я рады!I вось, Ганя, што дзіўно:Мяне гнала штось з прысадыI шаптала мне адно:«Ідзі ў лес, у лес зайдзі!Адпачынь там, пасядзі!»I так выйшла ўсё да ладу!

Ганна

Ты ж адкуль ідзеш, Сымонка?

Сымон

Я ў карчме служыў, ды ўцёк.Ох, карчмар мне так дапёк —Ну, хоць кідайся ў палонку!

Ганна

Бедны! бедны! А ты вырас,Ну, зусім дзяцюк другі,I няма тае смугі…А ў вачох той самы выраз —След нязбыўнае тугі…А скажы: ты помніў нас?I мяне ці ўспомніў з раз?

Сымон

Не было тае часіны,Таго вечара і дня,Каб і ты й твая радняНе прыйшлі мне на ўспаміны.Я ляжу адзін, бывала,Ноч зацятая, жуда,I смяртэльная нудаКіпці выпусціць і джала.Але ўспомню аб табе я —Чымся добранькім павее,Забываецца карчма;Зноў абудзіцца надзея,Што ў жыцці не вечна цьма.

Ганна

Дык ты помніў, што ёсць ГаннаДзесь на хутары ў глушы?

Сымон

Ты была ў маёй душыЗаўжды міла і жаданна.

Ганна

Ты, здаецца, за сняданнеДумаў сесці? Снедай, дружа!Чаго тут сціскацца дужа?Абы меў на то жаданне!А то хочаш: будзем разамМы спраўляць маёўку тут?

Сымон

Я скажу, як Шлёма: «гут!»

Ганна

А мой полудзень пад вязам —Баль устроім, як паны!Там з суніцамі збаночак,Сыру смачнага кусочакI грачанікі-бліны.У цяньку старога дрэваСелі, снедаюць яны,I іх сэрцы згоды, спеву,Светлай радасці паўны.Не змаўкае іх гаворка:Расказаў Сымон аб тым,Як жылося яму горка,Хто быў Шлёма і Яхім,Як ён рабіну ліхомуТам папомсціўся за здзек,I як пойдзе ён дадому —Ён, з грашамі чалавек!Павандруе ў свет з скрыпуляй,Песні будзе ён складаць,Ён людзей дабром атуліць,Каб палёгку людзям даць.Потым сціх Сымон панура,Смутак злёг яму на твар, —Так змаўкае перад бурайПоля стомлены абшар.Ганна голаву схіліла,Смуткавала і яна,Бы адным крылом акрылаІх мысль нейкая адна.

Сымон

Што ж мы змоўклі? Эх, Гануся!Як падумаю, што зноўЯ адзін павалакуся —Проста ў сэрцы стыне кроў.Я нядаўна быў шчаслівы,Не гадаў я ні аб чым,Не палохаў свет жахлівы,Як бы я не жыў у ім,Бо ў той міг перад сабоюМеў цябе, цябе адцу.Сэрца білася табою,Бы сваю знайшло вяснуЎ свеце гора і блукання;Ды канец ёсць усяму:Наша скончыцца спатканне,I мой дзень у сум змярканняЗноў апусціцца, бы ў цьму.Мы разойдземся. ДарогіНашы розна пабягуць:Поміж намі ёсць парогі,I нам іх не абмінуць.Мы, Гануся, — каляіны,Адной скрыпкі дзве струны —Іх аднакі скрозь пуціны,Ды не сходзяцца яны…

Ганна

Кінь, Сымонка, смутак гэты,Ты «не ў родных каранёх»,Многа ў свеце ёсць дарог,Дык шукай жа свае мэты,         А парогі —         Прэч з дарогі!Ты паслухай: хай у поліРоўна колейкі ідуць,Няхай дзве струны, дзве доліПесню ў згоднасці вядуць.Пойдзем вось да нас у госці —Не цурайся нашай хаты.А для мамы і для татыМнога будзе весялосці!

Сымон

Я зайду да вас, Гануся!Я найду к табе дарогу,Я прыйду к твайму парогу —Дом пабачу і вярнуея!Залатыя твае слоўкі —Мая песня ў час вандроўкі,Ты як бы дала мне крылле,Многа радасці дала,I забудзе чарнабылле,Краскі згледзеўшы, пчала.

Ганна

Ну, то хоць на развітаннеПаіграй, Сымонка, мне,Каб мінута расставанняНам казала аб вясне.Слухаў ён, мацнеў душою,Свет хацелася абняць,На калені стаць прад ёю,Ёй жыццё сваё аддаць.I чароўна зыкаў хваліПаліліся, пацяклі,А зязюлька кукавалаІм аб радасцях зямлі.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия