Читаем Сымон-музыка полностью

Дрыжыць агонь, як смех крывавы,Дрыжыць агонь у цьме густой,У цьме варожай і пустой,Як адбіццё даўнейшай славы,I зліўся з мрокам дым бялявыНад гэтай плямкай залатой.Дрыжыць агонь, як песня жалю,Дрыжыць агонь у цьме начнойПад адзінокаю сасной,Як плеск апошні рэчнай хвалі.У мроку нікнуць сонна далі,Крычыць сава ў цішы лясной.Дрыжыць агонь, як плач прашчальны,Дрыжыць агонь, забыты тут,Скрозь мрок нямы, скрозь чорны мут,Як звон жалобы пахавальны,Як песні голас развітальны,Як струн дрыгучых ціхі гуд.Гарэў агонь, былі тут людзі,Вянок плялі яму з галін.Цяпер загас ён тут адзін,I цёмна стала на тым грудзе.Ніхто і ведаць-знаць не будзеЯго апошніх тут гадзін.Цянюе мрок, густы, як сіта,На месцы тым, дзе быў агонь,I вецер попел знёс на гонь,Ад лесу дзьмухнуўшы сярдзіта.I ўсё вакол у цьму спавіта:Гарэў агонь — пагас агонь!

Ганна

— Ну, мой мілы! хоць і цяжка,Што ж? бывай здароў! бывай!Чаму я, чаму не пташка:Паляцела б я ў твой край.Ну, хай будзе час прыўдалыДолю добрую спаткаць,Каб лёс гэты заняпалыНа лёс светлы памяняць.Я ж у думках сваіх будуЖычыць шчасцейка табе,Каб яно спрыяла ўсюды,Каб верх меў ты ў барацьбе.Выйду я ў садок вішнёвыЯсны месячык спытаць:Дзе Сымонка? як здаровы?Папрашу яго заслацьМой паклон і прывітанне.Сам на месячык зірні,А ў цяжэнькі час блуканняТы наш дом успамяні.Не забудзь жа нашай хатыI мяне не забывай.Ну… бывай!Будзь шчаслівы, будзь багаты!

Сымон

Так вось і ён, час развітання…Бывай здаровенька!.. Бывай!Бацьком паклон мой перадай…Ды так — да новага спаткання!I помні, Ганначка: ніколіЯ не забуду аб табе —Ні ў светлы час, ні ў час нядолі,Ні ў смутку, радасці, журбе!Ты мне будзеш запамогай,Сіл крыніцаю жывых.Я табе злажу дарогайПесню красак веснавых.         Між зялёных нівак поля,         Дзе калоссем звісла жыта,         Бегла сцежачка сукрыта, —         Ты глядзеў туды, саколе!         Ходзіць ветрык на прыволлі,         Носіць шолах мнагадумны,         Бае казку лес разумны         Аб няясным аб раздоллі.         Ты глядзіш туды, саколе,         Дзе імкнецца бег пуцінкі.         Не відаць ужо дзяўчынкі —         Дзесь схавала яе поле.         Пахаджае ветрык вольны,         Нібы лічыць ён загоны…         Няма хустачкі чырвонай!         Стаў маркоцен прастор польны.         У бязмежным сінім доле         Віснуць хмаркі, бы пушынкі,         Сном паўднёвым спяць былінкі.         А ты смуцішся, саколе…У той час ён, як ніколі,Боль расстання адчуваў,I пустэляй стала лоле,Лес і гай з ім смуткаваў.I пачула сэрца страту,Як не чула ўжо даўно;Ні па матцы, ні па братуТак не смуціцца яно.— Слухай, хлопча: што, каханы,Ты тут робіш? — Зірк Сымон —Госць прад ім неспадзяваны!Спужан хлопец і здзіўлён.Па абліччы — пан, не просты,А з вялікіх, знаць, паноў —I ў адзенні, так і ў росту,Так і ў тоне самых слоў.За плячыма — дубальтоўка,I ладуннік[25] ёй дадан,А шырокі пояс лоўкаАціскае крэпкі стан.Боты спрытны, за калені,Рог — бы чортава рабро.Завяршала ўсё адзеннеТое гордае пяро.Вочы грозны і ўладарны,Вуеы — ворагам на страх,А пры ім з найлепшай псярніПсіна шворыцца ў нагах.— А паведай мне, каханы,Хто тут граў? — пытае пан,Чарнавусы, надзіманы,Шыты золатам жупан.Што сказаць на запытанне?Ну, які тут даць адказ?Вось спатканне, дык спатканне!У бяду ўляціш якраз.Хлопбц топчацца і мнецца,А нарэшце прызнаецца:— Я! — На рамень хлапчукаТая панская рука,Тая белая кладзецца.— Гэта ты граў? ты, каханы? —Хлопцу ў вочы пан зірнуў —Нібы пан той і рахманы,Хоць вачыма нейк бліснуў.— А ты хто ж такі, каханку?— Я — вандроўнік… Ну, жабрак.Я хаджу ад ганка к ганку;Хто дасць хлеба, хто траяк.— Ага, так… Ну, ходзь за мною! —Зрушыў пан, у лес ідзе,А за Ім Сымон ступою.Лес штось ціхенька гудзе.Хлопец мысліць сам з сабою:«Куды ж ён мяне вядзе?Што рабіць са мною будзе?»I глядзіць у лес хлапчук.Пан спыняецца на грудзе,Стрэльбу вешае на сук.Хлопцу страшна і цікава:Што замысліў гэты пан,Гэта доўгая халява,Шыты золатам жупан?Пан узяў рог пакручасты,Пазалочаны, блішчасты,Важна выставіў нагу,Галаву крыху адкінуўДы расправіў грудзі, спінуI ў ражок той — тру-гу-гу!I пабегла гучна рэхаАд сасонкі да дубкаI замерла тонкім смехам,Мяккім покатам клубка.Чуць заціхлі гукі ў лесе,Як ім голасна ў адказРог дрыгучы раз-паразЗагрымеў у тым навесе,Дзе суччо развесіў вяз.А дзесь збоку, яшчэ далей,Грае гучная труба,Нібы срэбранаю хваляйЗ гушчару плыве журба.Пераводзіць хлопец вочыТо на пана, то ў гушчар,Дзе ражок, труба якоча.Што рабіць з ім пан тут хоча?Ён, відаць, тут гаспадар…Вось праява негадана,Не чакаў такіх навін!Ці не зызнуць лепш ад пана,Покі ён стаіць адзін?Вось джагнуць, разок-два лоўкаДы ў кусты пісаць вузлы!Але ў пана — дубальтоўкаДый сабака, можа, злы.Не, брат, позна: валяць з лесуДва паны і леснікі,Уцякаць тут не з рукі —Няма сэнсу, інтарэсу.Пан прысеў на пень дубовыI чакае тут паноў.Ён падняў на хлопца бровы,Вочы бліснулі нейк зноў.— Проша сядаць тут, панове! —Кажа пан у панскай мове,Як прыйшлі сюды паны.— Я злавіў у той дубровеШтуку добрай дзічыны. —На Сымона, як на дзіва,Пан паказвае паном,А Сымон стаіць маўкліва —Знаць, не трапіць у свой дом…Ой, пан нешта замышляе,Закід робячы дзіўны!..А мо добры лёс трапляе?Дапамогуць тут паны?Ён гадае так і гэтакДы глядзіць у гушчарняк,Як ваўчок, як той аблетак,Ды не вырвецца ніяк.— Ану, хлопча, мой каханы,Паіграй, як ты іграў!Хлопец злёгку задрыжаўI ўзяў скрыпку паслухмяна;Струны звонкія наладзіў,Раз-другі смычком правёўI аддаўся ўвесь абладзе,Чарам струнных галасоў.Льюцца гукі ў леснай цішыСрэбраплынным ручайком;Лес замёр, стаіць, не дыша,Не варушачы лістком;Прыпынілі спевы птушкі —Скрыпцы ім не ўзяць у тон;Толькі пчолкі, чмель і мушкіДалучаюць сюды звон.Ён іграў аб тым спатканні,Аб дзяўчынцы яснавокай,Волі вольнай і шырокай,Аб сваім іграў блуканніI аб долі адзінокай;Ён іграў аб родным дому,Аб жыцці сваім бязлетным,Аб імкненні тым сусветным,Што чуваць у буры, грому,I стаялі нерухліваI паны і леснікі;Вусы пан спусціў маўкліва,Іх пакусваў канчукі.— Дасканала, дасканала!Вось дзе талент захаван!..Але здольнасць, якіх мала! —Адгукнуўся адзін пан;А другі маўчаў здзіўлёнаДы ўсхапіўся сакаломI трактуе ён СымонаБелым срэбраным рублём.А пан першы, пан вусаты,Да музыкі кажа так:— Ну каханы мой хлапак,На жупан ты зменіш латы,I ты болей не жабрак;Ты ж рабі, што загадаюць, —Я бяру цябе ў свой двор!Пан гаворыць, вагу маюць,Чэшуць словы, як тапор.Смутна ў лесе, нібы чарыНапусцілі тут паны.Дзе ж лятункі? Дзе вы, мары?Адабралі ўсё яны.Мільгатнуўся вобраз Ганны,Такі родны і жаданы.I чаму ён не йшоў з ёю?А цяпер гадай, бядуй…Хлопца штурхнуў хтось рукою:«Руку, галган, пацалуй!»Шыі выгнуўшы дугою,Дружна коні дол сякуць,Толькі пыл курыць трубою,Насустрэч палі бягуць,Адзінокія курганы,Вёскі, фольваркі, крыжы,Лес, смугою чуць засланы,Сіняй далі рубяжы…Эх, дарога! Як прыемнаНа арлох тваіх ляцець,Не гадаць-бажаць[26] дарэмна,Думак клопату не мець,А сказаць: «Э, будзь, што будзе!»I не думаць ні аб чым,Толькі чуць, як лёгка грудзіДышуць полем веснавым,А ў разлогах аксамітаўДрэвы пышныя ўстаюцьI дрыготна хвалі жытаПлыўкадымныя бягуць…Першы раз скрыпач убогіЗведаў гожасць той язды…Эх, дарогі! Эх, дарогі!Вы куды йдзяце? Куды?
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия