Читаем Сымон-музыка полностью

— Унь і замак, бачыш? вежы! —Пугаўём махнуў хурман. —А вось тут быў лог мядзведжы,Дзікі тут хадзіў кабан,Тут пладзіліся і сарны,Тут вадзіліся зубры…Эх, бары былі, бары!Але й ім прыйшоў час марны, —I ўздыхнуў хурман стары.Можа, ўспомніў век пражыты,Маладыя свае дні,Вечар, мрокам апавіты,Жыцця зніклыя агні.— Гэй вы, конікі малыя!Сакалы мае ўдалыя!Што прысталі? —Лейцы ён падцяў, махнуў…Коні шыі заламалі,Бы агонь іх жахануў,I панеслі! Брычка скача,Мякка бубенцы звіняць…Ці не песня ў іх бядача,Доля горкая чуваць?А Сымон глядзіць на вежыI на гэты замкаў пых…Эх, чужыя гэта межы!Не для іх ён, не для іх!Але трохі і цікава,Хоць нагледзіцца ўсяго,Калі ж кепска будзе справа,Хто ўтрымае там яго?А дзянёк у цішы-разважанніНа спакой адыходзіць павольна;Задумленне ляжыць у блісканні,Як той усмех апошні расстання,Як той погляд кахання супольны.I вялікі ж дзянёк у прыгодзе!Надарыў ён Сымонку багата:Эх, дзе раніца тая зачата!Эх, дзе поўдзень прайшоў, яго свята!Эх, дзе вечарам з думкамі ходзіць!         А на замку пазалота         Грае ў чырвані, гарыць.         А галота… Дзе ж галота?         Сланяецца каля плота,         У гразі яна ляжыць!Мрок ачнуўся, скулься глянуўI пасунуўся рупліваЗ таго лесу праз палянуНасустрэч якраз туману,Што з нізіны ўстаў маўкліва,Слепавочна, баязліва.Мрок няветлы і зацятыЖмурыць вочы з-пад карэння,Уздымае хіб кудлаты,Па палёх раняе латыI край неба тчэ ў суценне,Каб развесіць свае шаты.
Хмаркі, неба, лес, зямліца —Усё сціхла, зорыць чутка:Штось замысліў мрок-сляпіца!З горак сходзіць багравіца,Дзесь галосіць-плача дудка, —Будзе сцішна, будзе жудка,Калі зляжа ноч-чарніца!Замак грозны і варожы,Так пануры яго вежы:I хоць ён здалёк пахожыНа царкву, касцёл, «дом божы»,Ды з залочанай адзежыВее чымся злым і рэжа,Коле вочы ў падарожжы.Блеск у вокнах — смех фалыпывы,Ён не вабіць, ён не грэе;Тыя вокны — вочы змея.Пазірае замак скрыва,I ён душыць, гне маўкліва.«Куды ж еду? Дзе ж я? дзе я?» —Хлопец думае тужліва.Вось гара. Прыціхлі коні,Колы рэжуцца ў пясок,А з гары, як на далоні,Разам выплыў гарадокЗ яго цэрквамі, дамаміРозных постацей, ладоў,З мураванымі сцянамі,З яго купамі садоў,Вязаў пышных, паўнацелых,Ліп разложыста-густыхI крыжоў, даўно збуцвелыхНа магільніках старых.Захад счырвана-ружовы;Дзень пахованы ўжо ім,Бы замёрлі яго словыНа крыжы на залатым.I страх нейкі беспрычынныДушу хлопчыка абняў.Бы ён руку самачыннаНа той горад падымаў.Ці ж яму, палёў дзіцяці,Сыну лесу і дарог,На дарозе панскай стаці,Жыць у замку, гарадох?I ў Сымонкі прад вачымаЎсталі родныя куты,Хата бацькава, радзіма,Грушы дзікія, платы…I якая гэта доля —Ласкі мацеры не знаць,Казкі, песні свайго поляНа чужыя памяняць?!Дык не век быць пад прыгонам:Ён на свой лад зажыве —Думкі ёсць у галаве —Не жартуйце ж вы з Сымонам!А тым часам коні гулкаБ’юць па бруку капытом.
Вось масточак і рачулкаЗ сітняком і чаратом.Ідуць домікі радаміЗ аканіцамі, садамі,Каля вокан геаргіні,Ружы кусцікі і макI гарошак бледна-сініМіж тых красак, бы прымак.А там, далей, камяніцы,Рынак, крамы, пустыры,Манастыр, касцёл, капліцаI муры, муры, муры…Ад касцёла іх дарогаУбок крута павярнула,На падмурку мільгатнулаПостаць нейкага святогаУ сутане, рукі ўздзеты,Вочы ўзведзены кудысь,Бы за грэшны замак гэтыШле малітвы ён увысь.Перад імі, як талерка,Ціха кругліцца, блішчыць,Ззяе возера-люстэрка,А над возерам стаіцьЗамак грозны, замак хмуры;Валы, бойніцы відаць,Непрытульна і панураСцены гэтыя глядзяць.Замак меў адну дарогу —Вузкі насып між вады.«Тут не выйдзеш, як з астрогу…Эх, куды папаў! Куды!» —Так Сымонка сам з сабою,К замку едучы, гадаў.Нейкім страхам і жудоюГэты замак патыхаў.Вось і ўезд у двор замковы —У мурох нібы нара;Гучна стукаюць падковы,Бы дае тут знаць гара,Што сюды хтось уязджае —Госць няпрошаны, чужы.Вось збяжыцца стража злая!Калі вораг ты — дрыжы!Але зараз ціха стала,Грук замёр ад капытоў.А ноч косы расплятае,Мрок вылазіць з-за кустоўI на ліпы воўну сцеле,Іх мяняючы абрыс, —Нібы з прасніцы кудзеля,Голькі спушчаны наніз.Ціха ў замку і нялюдна,Бы ён вымер, бы пусты,Сном заснуўшы неабудна,Як той волат закляты.Ды дарожкі ўсе ў парадкуI праведзены пад шнур,
Гожы клумбачкі і градкіРозных выглядаў-фігур,I такі йдзе дух пахучы,Чуць-чуць ветрык патыхне.А там дзесь у старанеТо патухне, то мільгнеНейкі блеск, агонь бягучы…Дзіўна ўсё пад гэтым мрокам!..Без канца вялікі двор —Не акінуць яго вокам,Шырыня, разгон, прастор!Брычка двойчы павярнула,Тры ўжо мосцікі мінулаI спынілася — канец!— Ну, пабудзь жа тут, хлапец!Я на момант невялічкіУ кантору забягу —Яна там унь, на рагу —Ліст аддам’. — Хурман злез з брычкі,Ідзе, ногі распраўляе,Бо дарога ж не малая.Хлопцу ж сцішна з непрывычкі,Знік хурман у сутуненні,I заціхлі яго крокі,А Сымонка, адзінокі,Ловіць зыкі ў натужэнні,Ды ўсё ціха. Дзесь блізюткаПрамільгнуў кажан вушасты,У кустох лісток зашастаў,Нешта піскнула ціхутка,Тыя ж дрэвы, нібы зданні,Пазіраюць грозна-строга,Бы цікуюць на малогаУ маўклівым разважанні.Тут знаёмы толькі зорыI прыветны з ім, лагодны;Той жа вобраз мілы, родны,Той жа блеск іх у прасторы…Ша, ідуць! Замёр хлапчына:Глуха тухкае хурман,А за ім ідзе мужчына,Незнаёмы нейкі пан.— Ну, — сказаў хурман, — злазь, сынку!Тут табе і хлеб і дом.Дык служы ж цяпер паном!Што ж? у добрую часінку!I спытаўся пан замковы:— Гэта ён музыка й ёсць?— Ён, ён самы, ягамосць[27];Ну, сынок, бывай здаровы!Злез Сымонка і са скрыпкайЗа «ягомасцем» ідзе.Пан-ягомасць паліць піпку,Сам сабе пад нос гудзе;А калёсы мерным стукам,Коні гучным капытомАдклікаюцца адгукам,Як апошнім тым звяном,Што злучала хлопца з полем
I з прасторамі лугоў…Зашчымела сэрца болем:Зноў чыясь чужая воля,Ўлада новых абцугоў!Колькі крокаў шлі маўкліва,Потым пан пачаў пытацьЗ насмяханнем і жартліва,Дзе вучыўся хлопец граць,Як натрапіў ён на князя,Як дабіўся ласкі там(Ды яму ва ўсякім разеТрэба помніць, што ён — хам).I з сабою пан мармоча:«Ну, пабачым, што за жог,Як ён заўтра засвяргочаI капусту і гарох».Хлопец толькі гляне скосу.Ой, відаць, нягодны, гад!Хоць цяпер бяжы назад,Але сціхнуў шум калёсаў.Ён адзін тут з гэтым панам.I куды ён завядзе?Лепш памерці пад парканам,Чым служыць такой брыдзе.Але йдзе за ім пакорна,Штось заныла на душы.Як і ночка, думкі чорны,Толькі зорачкі ў вышыНад панурым замкам ззяюць,Блеск іх ветла так дрыжыць;Зоркі хлопцу спагадаюць.Ну, што ж? трэба тут пажыць.Вось і домік мураваныВыплыў раптам з~за раслін.— Ну, Шапен ты калашманы,Ты тут будзеш не адзін:Там пры кухні жывуць «людзі»,Як і ты, усе яны;Там прыпынак табе будзе.Заўтра знімем лахманы.Там і ложак ёсць свабодны,Раздзявайся, спі ўсю ноч;Калі ж часам ты галодны,Дык на кухню сам заскоч.Адчыніў Сымонка дзверыI адразу крок спыніў:Такой чыстае кватэрыЁн не бачыў і не сніў.Ну, зусім пакой! прасторны,Светлы, чыста пабялян,Ніжай столі пасак чорны,Мусіць, пальцам правёў пан!На адной сцяне рысункі —Хтось наклеіў іх з газет —Роўна цягнуцца, як стрункі,То — не рабінаў партрэт, —Не пакой таго зладзюгі!Воч не зводзіць ён з сцяны:Калі так жывуць тут слугі,То ўжо як жывуць паны?!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия