Абудзіўся хлопец рана.Ён не спіць ужо даўно;Промень сонца з-за каштанаЗазірнуў яму ў акно.Сонца ўсюды ходзіць з ласкай,Сонца свеціць роўна ўсім;Сонца — радасць, сонца — казка,Што зганяе з сэрца дым.У Сымонкі думак многа,Не запішаш нават іх,У іх ёсць свая дарога,Сцежак тысяча крывых!Перадумаў ён нямала,Многа ўспомніў тут чаго,I пытанне вось займала:Што патрэбуюць з яго?Тут усе яму чужыя,I ён тут усім чужы,Толькі кухар таўсташыіЗ ім бы трошкі падружыў,Хоць прамовіў хлопцу слова,Хай сабе на свой фасон.Тут усё для хлопца нова,Як бы сніць ён нейкі сон.А мо гэта і ёсць зданне,I ўсё знікне, як туман?Аж тут зараз па сняданніЗаклікае хлопца панУчарашні, пан Галыга,Ды куслівы ж ён, псялыга!— Ну! музыка саматужны,Пакажыся, што за «грач»[28].Жарты, смех пранёсся дружны.— Стасю, Вітак, Ян! пабач,Што за сурдут адмысловыАбо майткі!.. Як се маш,Пан вяльможны, краль замковы!Нашу просьбу, пан, заўваж! —Так сустрэлі там СымонаХлапчукі і гэты пан,Бы прыбілася варонаЎ лебядзіны панскі стан.I які з яго музыка?Што за «фацата»[29] знайшлі?I ці можа быць вялікаВартасць з гэтакага лыка,Сына торбы і зямлі?Ды Сымон не паддаецца,Скрыпку ён сваю бярэ, —Струнны звон чароўна льецца,То дужае ён, то мрэ.Адгукнуліся пакоі,Падхапілі гожы зык;Спалі жартаў тых настроі,Прыкусілі ўсе язык.А Сымон іграе-творыць,Ён забыўся, ён не тут,З ім цяпер той лес гаворыць,А там вочкі чыесь зораць,Разліваюць нейкі цудI вяселяць струнны гуд,Адчыняюць ім прасторы.То не музыка — натхненне,Сэрца жар, агонь душы,Златаіскрае імкненне,Песня зорнае вышы.Пан Галыга збіты з тропу,I не верыць ён вушам,Ён вачэй не зводзіць з «хлопа»,Чарам тым паддаўся сам.— Гм! цікава!.. Ну, здзіўленне!Але тэхнікі ёсць брак…Гм! праўдзівы ты мастак! —Пан сказаў у заключэнне.Ён музыкам быў у замку,Капельмейстра меў пасад.— Ты, відаць, хлапчына цямкі,А цяпер такі загад:Я зайграю на раялі,А ты ўтор мне падбяры.Вочкі ў хлопца забліскалі,Слухаў ён хвілінкі тры,Потым зразу ў тон цаляе,Падбірае гэты ўтор,Тахт ні разу не губляе, —Смеласць чуецца, прастор.— Маладзец! — сказаў Галыга. —А ты граматны ці не?— Дзе ж было вучыцца мне?Абмінула мяне кніга! —Хлопец кажа ў засмучэнні…— А што гэта вось, панок?— Гэта? нотавы станок…Але, хлопча, без вучэнняПуста будзе тлумачэнне.Гэта ёсць такое поле,Дзе арэ, але не плуг,Дзе скародзяць, ды не ролі,Дзе сявец, ды не пастух,I ён сее не насенне:Тут пакінуў след натхненняІншы сейбіт — творчы дух.А збірае гэта жніва, —Зазначае пан пыхліва, —Той, хто ведае навукі.Слухай вось, глядзі, малы! —На раяль кладзе пан рукі,I марш грымнуў удалы.Льюцца гукі гучна, бурна,Віхрам кружацца-плывуць,Выкрунтасіста-бравурна,Аж паветра тое рвуць.— Чуў, што ў знаках тых замкнёна?Бач, як ноты ажылі!А Сымон глядзіць здзіўлёнаI не чуе той зямлі.Вось дзівота, дык дзівота!У пыл зражаны Сымон;То на пана, то на нотыПераводзіць вочы ён.Ну, ці ж гэта не здзіўленне?Гукі робяць там сляды!А той пан у здаваленніВус пакручвае руды.— Ну, што скажаш? — Ой, паночку!Я хацеў бы ведаць ноты…Пашкадуй мае цямноты.Навучы, скінь з мяне ночку,Каб і я мог чытаць кнігіI па нотах граць, як пан! —Хлопец гне прад ім свой стан,Не шкадуе той фатыгі[30].Пан Галыга ўставіў вочы,Нібы крануты быў ён.— Гм, вучыцца ты ахвочы! —Сам цяпер ён быў здзіўлён…— Ну, ты вольны… там пабачым…Ідзі ў сад сабе гуляй,Але, хлопча, памятай, —Помні ты свой лёс жабрачы!Выйшаў хлопец на дзядзінец.Ясны дзень… Багацце, пых,А ён тут адзін, чужынец,Ён адзін сярод чужых.А ў душы бы вір віруе,Новы свет устаў прад ім;Ён так горне, так чаруеНовым выглядам сваім.Уваччу ўсё тыя ноты,Кропкі, хвосцікі, кручкі…Ох, як многа ў ім ахвотыРасчытаць тыя значкі!Як жа выканаць жаданне?Як заслону тую зняць,Што хавае свет пазнання,Як заклятая пячаць?А тут што ні крок, то дзіва,Нібы баечны то кут!Хлопец стаў, глядзіць маўкліва —Хараство, багацце, цуд!А той замак — ух, махіна!Мур адзін наводзіць страх,I няветла яго міна;Перад ім ты — муха, прах!Страшны замак, цяжкі, грозны,Пара вежаў, як адна,А навокал роў глыбозны,I не згледзіш яго дна.Колькі ж трэба было працы,Каб тут вырасла гара?Хто дбаў князю на палацы?Хто назнёс яму дабра?Хто выводзіў тыя вежы?Хто той замак будаваў?Златаблескія адзежыХто для сцен яго саткаў?Чые рукі з мазаляміТут зняслі свае дары?Потам, кроўю і слязаміСцамантованы муры!Колькі роскашы — страхоцце!А нашто яна? Каму?На сваё зірнуў лахмоцце, —Чаму стала так? Чаму?I гарчэча-адчуваннеУ ім кідае свой мут,I ўстае ў душы пытанне:«А дзе ж тая праўда тут?»Ім — усё, а нам — нічога,Адным жыць да панаваць,А другім — адна дарога:Сваё жыцце марнаваць!..Не, не добра тут, журботнаI нейк воража-маркотна.Ён ад замка ідзе ўлева.Парк. У парку весялей,I прыветней, і святлей;Там гуторыць з дрэвам дрэва,Між іх чуешся смялей.А дарожак тых як многа!I раўнюсенькі ж яны!Слаўна тут, няма нікога,Толькі спеў чуваць дзіўны.Ён прыслухаўся — гудзенне,Мяккі звон і роўны шум,Сугалоснае злучэннеНевыразных песень-дум.Ён успомніў ноты, панаI мелодыі ў знаках,Ці не тут пясняр нязнаныНоты склаў у тых лістках?Ён паслухаў: у гайданніГэтых голек спеў чуваць…Зноў гарыць у ім жаданнеМудрасць кніжную пазнаць.О, які б ён быў шчаслівы,Каб меў мудрасці той ніць!Ён пайшоў бы ў свет маўклівыЛюдзям вочы адчыніць…Слаўна ў парку! А там, далей,Лесу кудзерка відна.Збоку хвоя — краля-краляй,Так купчаста-зеляна!Прыпыніўся пад той хвояй,Лес успомніўся другі,Лес далёкі, дарагі.У тым лесе — яны двое.Была рада так Ганулька!Дрозд спяваў на ўсе лады,Кукавала штось зязюлька,Мо лічыла ім гады.Ды якія? хто згадае?Варажыла, ды пра што?Эх, вясна ты маладая!Хто не ведаў цябе, хто?Заглядала ціш ляснаяНа льняныя дзве касы…Толькі ён да сонца знаеГэтых спеваў галасы.I знайсці ён хоча слова,Многа слоў, і слоў жывых,Каб тых гукаў сэнс і моваЯсна выліліся ў іх.Бліснуць у бяздонні вячэрнія зоры,Зямлю чуць авее таемная ціша, —Імя тваё ў сэрцы мне думка напіша,Імя тваё скажуць мне тыя прасторы,Дзе срэбраны серп пазірае са ўзвышша,I вочы твае мне паказваюць зоры.Калі ясным ранкам адвечнае сонцаЗапаліць у росах мільёны вясёлак, —Я чую твой голас у шолаху зёлак,Я чую твой голас у спевах бясконцыхТравы прыбярэжнай, дзе мыецца золак,I усмех твой ясны адсвечвае сонцам.I поўдзень, і вёчар, і ззянне дзянніцы,Прасторы надзем’я, ружовыя далі, —У моманце кожным сустрэчанай хваліПакінуў мне вобраз твой след бліскавіцы;З табою я ў шчасці, з табою і ў жалі,Ты ўсюды мне ззяеш блісканнем дзянніцы.Ты — мая радасць, маё летуценне, Ты — песня натхнення, Ты — зорак блісканне, Ты — голас світання,Ты — краскавых струн дрыгаценне;Ты — водгук сэрца, душы парыванне, Ты — выплыванне Вясёлкі агністай, Ты — блеск прамяністы,Ты — сонцавых косак блуканне…Быў у замку дзед Даніла,Родам дзесь з-пад Мазыра.Ласка князя прыхілілаДзеда тут паміж двара.Бацька князя маладогаНа Палессе наязджаў;Вепраў біў, ласёў біў многаI мядзведзяў паляваў.Але раз быў зроблен воступ,Пушча-цемра ў зімні часЧула рог і людскі поступЗа ўсё жыцце першы раз.I пакрыўдзілася пушча:Хто ступіць смеў у яе?I знак грозны невідушчаВерным служкам падае.Устае мядзведзь, вылазіцьI, угнуўшы галаву,Садзіць просценька на князя —Разарву, моў, разарву!I, як бура, націскае.Князь злажыўся і — бах-бах!Звер на лапы прысядае,Зубы выскаліў і — шах!Хто быў блізка — прэч з дарогі!Князю некуды ўцякаць,«Аман», — думае нябога,Стрэльбу некаму падаць.А мядзведзь вось-вось аблапіць,На два крокі ўжо падбег,Падабраць ён князя квапіць,Ды ў той момант — шусь у снег!— Кінь ты, княжа, сваю жынку,Каб не смела пудлаваць!Вось дзе стрэльба! — ПаядынкуСтаў Даніла выхваляць.— Хай звязаў я лыкам рулю,Але пудла не дала,I глядзі, якую дулюУ чмыс зверу паднясла!Князь Данілу абнімае.— Ты жыццё мне дараваў!Як аддзякаваць, не знае.— Што табе даць? — запытаў.Паляшук-ляснік абцёрся,Выняў люльку з капшуком,Крок назад ступіў, прыпёрсяЁн да хвоі плечуком.— Памяняйма, князь, на люлькі, —Кажа проста паляшук. —А ў прыдачу да крывулькіЯ табе, князь, дам капшук.Засмяяўся князь, вымаеСваю люльку, аддае,А Даніла разглядае,Рады, цешыцца з яе.З таго часу ўжо ніколіКнязь яго не забываў,I пасаду, лес і поле,Ён яму падараваў.Прыязджае князь, бывала,На Палессе паляваць, —Па Данілу пасылаліКнязя ў лесе праваджаць.I ніхто так, як Даніла,Не знаў пушчы той, лясоў.Гадавала і ўскармілаI Данілу, бы звяроў,Шыр балотаў несканчоных,Пушчаў дзікіх гушчары,I ў яе таемных лонахЧуўся панам у двары.Потым князь забраў Данілу,Прыпісаў яго ў свой двор,Хоць яму і болып быў мілыБор палескі, родны бор.Дзед Даніла парк вартуе,Службу верна ён нясе,Ўсё агледзіць і прачуе,Ўсе куты ператрасе.Тая ж вопратка мужыча —Світка рудая і брыль.Дзед Даніла ціха смыча,Сам з сабою штось мармыча, —Мо Палесся казка-быльДзеду думкі ўзварушыла,Пушча ў памяці ўсплыла,I душа па ёй тужыла, —Паляцела б, каб магла.Дзед пад хвояй штось зважае,Павярнуў, ідзе туды.— А ты хто такі? — пытае. —Баравік ты малады?— Я — замковы, дзедка, божы,Ці не можна тут пабыць?Тут так добра, гэтак гожа,Лес — што з небам гаманіць.Усміхнуўся дзед Даніла.— Любіш, хлопча, лес?.. Эге ж,Хараство ў лясочку, сіла…А ты тут даўно жывеш?