— Эхе-хе, мая дзяціна, —Уздыхнуў Даніла-дзед,— Падрабнела і людзіна,Падрабнеў цяпер і свет.А лясоў ты настаяшчых,Бачу, хлопчыку, не знаў,Нетры, нерушаў лядачых —Дзе табе! — не сустрачаў.Ты падумай толькі: пушча!Дзень ідзеш і два ідзеш,I такая табе гушча —Вокам цемры не праб’еш!I такія дзеравякіТы натрапіш, брат, у ёй,Што прад імі стане ўсякіПадзівіцца іх красой.Тоўшч і веліч — страх праймае,Волас дыбам устае!А як пушча загуляе,Зашуміць ды запяе!Вось дзе музыка — паслухаць…Але пушча болып маўчыць,Ды не ўсякім носам звюхаць,Што ў нутрох яе ляжыць…Не быў ты ў вялікім лесе:Войдзеш — свята вее ў ім,А ўгары, зялёнай стрэсе,Цягне спевам маладым.I заўваж, мой хлопча-колас, —Дрэва кожнае ў барыМае свой асобны голас,А зацягнуць угары —Спеў выходзіць самавіты,Эге ж, хлопчыку мой, так:Лес гаворыць, а скажы ты, —Не павераць аніяк…А лес, хлопча, хоць ён дзікі,Але мудры і дзіўны,Сэнс ён мае патайны,Асабліва бор вялікі. —Дзед прымоўк у задуменніI, панізіўшы свой голас,Зноў гаворыць:— Вось здарэнне,Ты паслухай, што было раз:Знаў я пушчу на Палессі…Што за дзіва? стаў я чуцьНейкі шум у яе стрэсе,Незнаёмы, асаблівы,Голас жаласны, тужлівы,Дрэвы смутна нейк гудуць.У другіх лясох — нічога,Там звычайны гоман-шум,А ў той пушчы — плач, нябога!Я гадаў і думаў многа,Так і гэтак браў на вум, —Не разблутаў той загадкі.Так аб ёй я і забыў.Раз зімою пад калядкіЗноў я пушчай прахадзіў.I што ж? пушча тым жа ладамШум цягнула свой тужліва,Ну, аж проста брала дзіва:Дзе прычыва гэтым звадам?..Што ж ты думаў? — тую пушчуАдкупілі гандляры,I праз сэрца, яе гушчу,Перайшлі іх тапары. —I дзед раптам замаўкаеДы на хлопчыка глядзіць,Палец к чолу прыціскае.— Ну, як будзеш тут судзіць?— А вам, дзедка, не здавалась,Вы не думалі аб тым,Што у лесе адбівалась,Як адбілася ва ўсім,Жыццё, дзедку, адчуванне?Я так думаю, дзядок,Што на свеце ўсё дазвання,Нават камень і пясок,Мае думкі і настроі,Толькі ж нам іх не згадаць:Трэба чыстым быць душою,Каб іх тайнасці пазнаць.Дзед у хлопца ўтарапіўся.— А цікавы ты хлапец:Разважаеш, як мудрэц,Бы старэчым ты радзіўся. —Азірнуўся дзед таёмна.— Стаў я штось тут прымячаць,Эге ж, хлопча: ночкай цёмнайШтось дзіўное тут чуваць.Штось тут творыцца уночы,Сам пачуеш ты, эге ж.Ці то жарты патарочы[31],Ці то знак які прарочы,Ці там што — не разбярэш.Не натрапіш тога следу,Не налучыш ты на троп.Пазіраў Сымон на дзеда,На маршчыністы той лобI так слухае ўнікліва —Захапляе хлопца дзіва.
Сымон
А якая ж тут праява?
Дзед Даніла
Эге ж, хлопча: дзіўна справа,Хтось цярэбіць тут дарогу…Будзе змена, будзе змена!Ідзе новае калена,Яно тут, каля парогу,Бо на свеце ўсё не вечна,I зямля свой твар мяняе,Хваля хвалю паганяе,Пераходзіць бераг рэчны, —Усё ў стане пераходу,А тым болей, хлопча, людзі:Яны самі сабе суддзі,Хто згадае іх прыГоду?
Сымон
А скажы мне, дзеду любы,Чаму так на свеце стала,Што адным даецца мала,А другому — аж да губы?Хоць бы тут: раскошства, пыха,А багацця, ох, багацця!А другі ў ярме закляццяШлеі цягне, сваё ліха?Хто багацце размяркоўваў,Той дзяліў несправядліва,Не для ўсіх зямля ўрадліва…Чыя ж гэта воля-змова?
Дзед Даніла
Эге ж, хлопча, у тым справа,Што не роўны людзі ў свеце;Слабы, цёмны жыве ў смецці,А дужэйшы правіць права,Ездзіць, лейцы ўзяўшы ў рукі…Эге ж: сіла ў гэтай штучцы.Але, хлопча, лейцы рвуцца,А без іх няма панукі.
Сымон
А чаму ж бы іх адразуНе парваць, дзядок, і квіта?
Дзед Даніла
Іх часіна не пазбыта,Не настаў той час заказу.
Сымон
А хіба ж ён сам настане?I наогул сам ці прыйдзе?I ці будзе канец крыўдзе?Калі ждаць другога стану?
Дзед Даніла
На ўсё ёсць свая часіна,I ўсё прыйдзе ў сваім часе.I заслона ўжо ўзнялася,Дзе хавалася прычына.Ёсць у свеце розум нейчы,Ён і піша ўсім законы,Накладае забароны,Час вартуе кожнай рэчы,Ён знімае і кароны.Што йдзе проціў яго воліЦі не ў часе выступае,Тое нішчыць цьма сляпая,Тое жыць не мае долі.
Сымон
А як стане не ў трыванне,I тады чакаць пакорна,Покі стане жыць прасторна?А змаганне? Дзе ж змаганне?Ой, не, дзедку: проціў сілыМожна ставіць толькі сілу,Калі хочаш ты ўстаць з пылу,Калі цягнуць з цябе жылы.
Дзед Даніла
Хо-хо, хлопча: ты гарачы!Ну, а ў замак як папаў?Сваёй воляй прытрапаў?Эге, не, мусіць, іначай!Дзе ж было тваё змаганне?Толькі ў думках, так ці не?Адлажыў, здаецца мне,Ты свой момант паквітання.Не, мой хлопча, нічагуткаТы не зробіш без пары,А надарыцца мінутка,Тады ўсё тваё — бяры…А ты, хлопчыку, музыка?Гэта скрыпіца твая?Ану, хлопча, папілікай.Маладым быў, граў і я.У тым парку радавітыхТых князёў-багатыроўХвалі гукаў самавітых,Смуткам, скаргай апавітыхЦёмных пушчаў і палёў,Паліліся, задрыжалі,Як бы срэбра рассыпаліУ галінках тапалёў.I, здавалася, жывоеНешта йшло ад гэтых струн,Бы дух згоды і спакою,Чараўнік які, вяшчун,Натыхае ім, дрыготным,Каб высока душу ўзняць,Каб вясёлым і маркотнымЧары гукаў паказаць.Слухаў дзед, акамянелы,Апусціўшы вочы ўніз,А пад вусам пабялелымГубы ціхавька траслісь.Часы «жыткі» маладое,Родны кут, далёкі край,Гоман пушчаў, голас хвояў, —Дзе ўсё гэта? не пытай!Не вярнуцца ім ніколі!I цяпер, бы скрозь туман,Устае прад ім і поле,I балоты, і курган.
Дзед Даніла
Здольны ж ты, мой дабрадзею!Ты навёў туман чароўны;Гэты гоман струн бясслоўныТак расчуліць сэрца ўмее!..А дзе ж ты спыніўся ў замку?I спытаць было няўцямку.
Сымон
Там, пры кухні.
Дзед Даніла
А ты б, можа,Перайшоў ка мне, нябожа!Там душы агонь затухне…Не люблю я псярні панскай,Палупанкаў, ахмістрынь[32] —Дух падлізніцкі, паганскі,Прападзі ён там і згінь!А мой дом — унь, бач, альтанка?Будзем таьг мы жыць удвух,Хай сабе не мураванка,Ды ў ёй наш сялянскі дух.
Ото ж бачыш! А са мноюБудзе лепш табе, эге ж.З дзедам ты не прападзеш,Як за добраю сцяною. Дзедава альтанка Зроблена з аполкаў, Чыста ў ёй і светла; Печ, як маці, ветла. Горне, як каханка, Дзедава свяцёлка. Хораша і проста — Дзед Даніла з густам. I палок выгодны, Блізкі сэрцу, родны. Сплецена з бяросты Кайстра густа-густа. У сцяне лапчасты Рог, мабыць, ласіны. Стрэльба-паядынка I труба-старынка, Спрытна, выгінаста, Зроблена з лясіны. Ёсць тут і ашэстак[33] I лучнік[34] пры печы, — Словам, свая хата Селяніна-брата. Многа блізкіх вестак Кут дае старэчы.I застаўся тут хлапчынка.Знікла тая марката:З дзедам кожная часінкаТак ці йначай занята!То гамоняць між сабою,То майструюць што-нібудзьАбо важнаю ступоюУ абход у парк ідуць.Падзівіцца ж тут было чым,Разважаць было аб чым,А Даніла быў ахвочыВолю словам даць сваімI даць нават тлумачэннеЗ свайго погляду-знаццяНеразгаданым спляценням,З’явам цёмнага жыцця.Раз увечар дзед з СымонамВыйшлі ў парк у свой абход.Сутунела. Дзесь за клёнамМесяц чырваніў усход,Выступаючы ў абходы,Што прызначаны яму;Зоры з неба вокам згодыУглядаліся скрозь цьму.Было ціха і лагодна.— Стой, паслухаем, дзядок:Дзесь іграюць, дзедка родны…Выйдзем унь на той грудок.— Гэта, хлопча, тут не дзіва!Эге, тромкаюць паны!Хлопчык гукі ловіць хціва,Ім валодаюць яны.Зноў гарыць у ім жаданнеТайнасць нотаў пасягнуцьI заслону адгарнуць,Каб развеяць ноч нязнання.Ён ідзе на тыя гукі,Ён стаіўся пад акном,Зашчаміўшы моцна рукі, —Ён не смее вайсці ў дом:Там — паны, а ён — басота,Сын мужычы, ён — «псякосць»,Паднявольны ён тут госць,Яго месца — каля плота…Эх, няроўныя дзве часці!Ён — нікчэмнасць, ён — друза…I з вачэй гатова спасціКрыўды горкая сляза.Эх, для панскае пацехіI для забаўкі паноўВы, саломенныя стрэхі,Марна траціце сыноў!..