Читаем Сымон-музыка полностью

Волі, волі і прастору!        Прэч граніцы!Жыве ў сэрцы плынь крыніцы,Дух жывы — агонь дзянніцы.        Гэй, угору!Волі, волі і прастору!Не зайздрошчу вашай долі,        Багацеі!Вы — крыўдзіцелі-зладзеі,Вы разбілі мне надзеі…        Дык даволі!Не зайздрошчу вашай долі…Як здабылі рай свой панскі?        Чым купілі?Сэрца ваша поўна гнілі,Бруд у кожнай вашай жыле,        Дух паганскі…Як здабылі рай свой панскі?Згіне ваша тут багацце,        Панаванне.I вам будзе час змяркання,Ён нясе вам біч выгнанняI пракляцце!Згіне ваша тут багацце!Зачынілі вы нам дзверы,        Свет закрылі,Каб не даць разняць нам крыллі,Каб не ўніклі ў вашы былі.Але мысль — не ў вашай сіле!        Эх вы, зверы!Мера вам — па вашай меры!Беглі дні, міналі леты,Так прайшло тут тры гады…Эх, музыка малады!Не дасяг ты свае мэты.Жыў Сымонка тут надзеяй,I так марыў ён аб тым,Што панове-дабрадзеіЛаску будуць мець над імI навучаць чытаць кнігі,Ноты тыя разбіраць,Сам бы ноты стаў складаць, —Граў бы ён не горш Галыгі.Ён аб гэтым думаў многа,З дзедам радзіўся не раз,Ды, вядома, у старогаБыў старэцкі і адказ:— Кінь ты, хлопча, абэцадлы[39]!Лепей плюнь на іх, эге ж!Кнігі розум сушаць, падлы:У сухоты ты ўпадзеш!Знаў я кніжніка такога,Што ўсё ведаць-знаць хацеў,Начытаўся гэтак многа,Што ў скурат ён ссох, нябога.I што ж думаў? — звар’яцеў!..Дый вучыць цябе хто стане?..Дзе ты бачыў! ты — мужык,Трэба выламаць язык,Тваю ж мову апаганяць,Хай зямля іх тут апране!Дзед старога ўжо закалу,Зразумець не можа дзедПрагавітага запалуПасягнуць навукі свет.I надумаўся хлапчынаДа Галыгі завітаць,Хоць ён жорсткі, як дубіна,I станоўка ўжо прыстаць,Каб вучыў яго чытаць,Хоць у тыдзень, ну, хвіліну.Вось, набраўшыся адвагі,Ён ідзе туды цішком,А Галыга да сярмягіЗварачаецца з смяшком:— Ну, што скажа пан музыка, —Саматужны мой Шапен?— Просьба, пане, і вяліка…— Што, пакрыўдзіў стары «тэн»?— Не, прыйшоў прасіць васпана[40]Паказаць навуку мне:Без навукі жыць пагана;Яе сню, панок, у сне —Так хачу я знаць навуку,За яе б аддаў жыццё…Хоць бы першае знаццё. —I цалуе пана ў руку.— Пакажы мне, панок, ноты,Растлумач мне, як і што;А за панскія турботыХай жыве пан гадоў сто!— Сто гадоў!.. не кепска плата.Што ж, распіску дай ад Бога;Сто гадоў — яму нічога:У яго гадоў багата…Справа добрая — навука.Славу, хлеб яна дае…Але, хлопча, дзе парука,Што не згінеш праз яе?Ты разумен без навукі:Помніш, князю што казаў?Ты б язык свой прытрымаў —За такія, браце, штукіУ мех садзяць, каб ты знаў!Вось затым сама прыродаВас пускае слепаком,Каб з вас менша была шкода.Раз мужык — будзь мужыком,Маеш хлеб — і жуй цішком.Будзь даволен сваёй доляй.Што ж з ім гутарыць тут болей?Сорам хлопцу — так аплёванУ жаданнях, у імкненнях!Як жа так, каб у праменняхДы знявагі бруд быў схован?Не: праменні чысты самі,Струны чысты, дух што будзяць.Але людзі і іх брудзяць,Топчуць іх у гразь нагамі.Горка стала тут Сымону:Нё ж ён будзе век сляпымI не будзе век разгонуГэтым марам дарагім?«А дзе праўда, браце мілы?Справядлівасць тая дзе?Хто ў пагардзе да магілыЛёс мужычы наш вядзе?I чыя рука ліхая,Чый жа гэта жорсткі судМне каменнем высцілаеЖыцця гэты цесны кут?I чаго я тут прыдбаю? —Разважаў цяпер Сымон. —Права людскасці не маю,У твар сунулі ражон!Дык чаго ж я марна трачуМіж чужынцаў дні свае,Светлай волечкі не бачу?Песні вольныя мае!Эх, пара нам у дарогу!Зачакаўся ты, мой кій,Сэрца б’е сваю трывогу,Вецер, голасна завый!Бо хачу я ў спевах бурыАднавіцца і аджыцьI дажджом грымотнай хмурыЗамку фуз і бруд абмыць».Волі, волі і прастору!        Прэч граніцы!Ёсць жывыя там крыніцы,        Ззяюць зоры,        Бліскавіцы.        Гэй, угору!Поле шырокае, роднае поле      I збожжайка шаты,        Прастор мнагадумны,               Разумны!Хай жа спаткае нас шчырая воля,        Асветліць і хаты               I гумны!Я — выгнаны сын ваш, так: я — бадзяга,        Без ласкі, без долі;        Я — колас без нівы               Маўклівы.Хай жа адна нас атуліць сярмяга —        Той вецер у полі               Шумлівы.Эх, лес цёмнакудры, мілы мой лесе,         Удумныя дрэвы,         Зялёныя шаты,               Мой брат ты!Там лісцейка дуба высака ўверсе        Выконвае спевы               Заўзята.Там весела-вольна, ціш там лунае…        Краіна другая,      I фальшу няма там.               Як з братам,Гутарыць краска з табою лясная,      I ты, дарагая,               Была там.Сонейка ты маё, радасць мая ты!        Дзе ты цяпер? дзе ты?        Ты дух мой будзіла,               Жывіла…Не: не міну, не міну твае хаты,        Хоць, можа, мяне ты               Забыла.А тут… павуццё пана-магната,        Панурыя сцены      I валы-акопы,               Затопы.Многа ахвяр тут, эх, як багата!        Ламалі рамены               Тут хлопы.Ткаў прагавіты павук свае сеці,      I вязлі ў іх мухі      I мошкі малыя,               Сляпыя.Але ёсць праўда, ёсць яна ў свеце,        Ёсць страшныя рухі               Жывыя!З кожным днём мацней штось гналаХлопца дальш ад гэтых сцен,I душа яго жадалаНовых з’яў і новых змен.— Эге ж, хлопча: іншы радыПанству ў замку слугавацьI цярпець, знасіць іх здрады,Толькі б панскі стол лізаць.Адзін быў тут дзед Даніла,З кім Сымонка сябраваў.Адзінота іх радніла,Голас волі іх злучаў.Дзед любіў балот разлогі,Глуш лясоў, дзе ён узрос,Дзе хадзілі яго ногіЛетнім часам і ў мароз.— Хоць бы раз яшчэ, здаецца,На Палессе мне зірнуць:Так душа туды ірвецца —Пушчы роднай спеў пачуць.Недалёк мой час змяркання,Там жа ўвесь мой род ляжыць,I адно маё жаданне —Там навекі супачыць.Жыцце ў замку йшло без змены.Раз заведзены там ладНе парушваўся, бы сцены, —Цвёрды чыйся быў загад.Ды на свеце ўсіх здарэнняўНе прадбачыць і мудрэ$,А прыходзіць разбурэнне;Дзе пачатак, дзе канец.Дзе іх схованы прычыны —Не ўсім сцяміць і згадаць,Але грозныя навіныСталі замак засмучаць.Князю ліха налучылась:Князь забіт бы неўзнарок,Чыясь куля памыліласьI прабіла яму бок.Страх у замку заснаваўся,Змоўк там шум, вясёлы жарт,I над вежамі падняўсяЧорны ўвесь, як ноч, штандарт.— Вось што, хлопча, гук сякеры,Што мы чулі, азначаў:Для няшчасця ў замак дзверыХтось уночы прасякаў…Ну, цяпер разруха пойдзе,Эге ж, так: адна бядаСпадарожных сабе нойдзе,I ў кампанні цэлай войдзеЗ ёю бед тут чарада.Мы ж цяпер з табою — мошкі,Непрыметныя для воч:Можам смела ў пуць-дарожкуЗ замка выбрацца мы ўпроч.Ноч у замку. Варам дыша,Парнасць вее ад зямлі,I паблісківае-пышаХмара цёмная ўдалі;Віхар вогненны гуляеI рве мрок узлётам крыл,I гарыць і палыхаеЗа лясамі небасхіл.А ў касцеле звоны звоняць,Гукі жудасныя роняць, —Позна правіцца імша[41]:Нагла[42] зніклая душаГрэх знявагі, уціснення,Што ад роду ўжо і ў родГнуў людскія пакаленні,Крыўдзіў знішчаны народ, —Замаліць цяпер жадае,Ноч гатова агарнуць,Невядомы лёс чакае,Жджэ яе нязнаны пуць.I яшчэ страшней у замку,Бы з адвечных тут муроўПаспадалі часаў клямкі,Каб папомсціцца за кроў…— Час нам, час у пуцявішча,Жджэ на возеры чаўнок…Неспакойна неба блішча,Навальніца йдзе, сынок.Рэжа човен водаў лона,След-палёт тае стралы,Слізгаціць чаўнок шалёна,Гоняць два яго вяслы.Далей замак з кожным разам,Блісь маланка — ён, бы змей,Страшным выплыве выразамДы ў мрок спусціцца чарней,Нібы грозіць і сярдуеНа сваіх няверных слуг…Човен дном пясок шаруе,Цішыня і мрок вакруг.Дзед з Сымонам пад вярбоюСелі буру пераждаць.Жах маланка! а за ёюБіць пярун пачаў, страляць.— Дзед, глядзі: унь вежа збіта!Бач, агні як абвілі!— Эге ж, хлопча, не забытаТая праўда на зямлі.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия