Не, не ведаў ніхто, скуль паўстала яна, Гэта думка нябёс і зямлі.Эх, убралі ж яе светлы май і вясна — З златаблескаў хмурынку сплялі!Пазірала яна, зачароўвала ўсіх Шаўкаруннымі пасмамі кос,Радасць, моцны прываб адбіваліся ў іх, I шчаслівым здаваўся іх лёс.I ляжала вакол без канца-берагоў Гэта даль, задумення пячаць.Хмарка хоча паплыць па бязмежжы святоў, Каб жыцця свайго радасць пазнаць,Бо для шчасця свайго і для ўцехі зямлі Была выткана сонцам яна,I да думкі такой усе згодна прыйшлі: Неба высь і зямлі нізіна.Але вецер падзьмуў, падняліся віхры Там, дзе вечны здаваўся спакой,Здрыганулася высь, узыгралі віры Гэтай багны надземнай пустой.I халодны віхор, бурагон-сухавей Гэту хмарку-красуню чапіў,Летуценне яе, радасць светлых надзей Паламаў, пакрышыў і пабіў.— Ой, як ночанька яснютка!У ноч гэту грэх і спаць.Як прыгожа, як святлюткаШыбы ў месячку блішчаць!Хоць прысяду на пасцелі,Пасяджу каля акна…Спяць усе, як бы памлелі,Толькі я не сплю адна.Ганна коўдру адхіляе,Штось ва плечы накідаеI садзіцца на пасцель.За акном агнямі ззяеI іскрыцца снегу бель.Стынуць вербы, бы змярцвеўшы,Тчэ мароз ім свой узор.Бы кахае іх, адзеўшыЧараўны на іх убор.У іх косах месяц ззяе,Зоры сінія гараць…I княгіня, хоць якая,Так не зможа шчагаляць…Эх, мароз, эх, дзед жартлівы!Ты — аматар і штукарРаспісаць на шыбах дзівы,Гожства поўныя і чар.Халады, віхура свішча,Хаты ў снезе аж да стрэх,У тых комінах — ігрышча:Плач надрывісты і смех.Лес, да ніткі абадраны,Як за подаці мужык,Замест лісця ў бель убраны,Іней тчэ яму башлык.I палёў змярцвелі гоні,Снег, бы посцілка, ляжыць,Пуста, гола, — і варонеТрудна корму дзе спажыць.А мароз і не шманае,Як бы ён тут і не лыс,I на вокны накідаеСвой малюнак-рукапіс.I маляр ніякі ў свецеПаспрачацца з ім не можа:Хто напіша так прыгожаАб тым ясным, светлым леце?Тут свабодны ўзлёт малюнкаў,Тут шырокі светазор,Тут і пальмы ўсіх гатункаў,I каралі ясных зор,I дарожка тканкі тонкай,Ручаінкі беражок,Тут бяжыць у дзве старонкіЗорна-роўны ланцужок;Тут цукровыя чароты,Лісце буйнае дубоў,Спелых нівак пазалота,Сноп нажатых каласоў;Тут пляцёнкі-завітушкі,Стрэлы гонкія, шчыт, лук,Тут і пер’е райскай птушкі,I ўсялякіх многа штук.А як сонца блеск агністыГляне з усхаду ў акно, —Загуляе жар іскрыстыШугне полымем яно.Ззяе шыбка, аж ірдзіцца,Грае чырвань-пераліўI стварае столькі дзіў,Што не можаш надзівіцца.У ноч месяц той чароўнаТкань марозу серабрыць,Мілай казкі гожа-роўнаТчэ-пляце за ніццю ніць.Ганна ў думках пазіраеУ халоднае акно.Ноч далёка рассцілаеСнягоў белых палатно.Ціха, мёртва і тужліва,Толькі лускае мароз,Толькі зрэдку баязліва,Бы ца твары колькі слёз,Іней скінецца з галіныЗачарованай вярбы.«Дзе ён, мілы, мой ядыны?Дзе, бяздомнік мой любы?Дзе ён ходзіць, лёс шукае,Паднявольнік-галубок?Кут-прытулачак ці мае?Ёсць ці не яму хлябок?Хоць прыходзіла б вясенькаДы павеяла цяплом:Пад жывым яе крыломЖыці болей весяленька;Хоць бы лецейка любоеНадыходзіла хутчэй:Доля-жыцце, хоць ліхое,Летам чуецца лягчэй…Эх, мароз, мароз траскучы!Шклечкі краскамі ты ўбраў,Толькі ж холад твой пякучыКраскі ў полі ўсе пабраў.Тчэш красёнцы ты прыўдала;Лёд — аснова і вуток,Снег — і цэўкі[43] і сукала[44],Іней-зоры — твой чаўнок.Для чаго ж у зімні холадТы красёнцы лета тчэшI пад свой халодны молатСэрца жар мой ты кладзеш?Месяц, ты блінок ясненькі!Ходзіш ты ў далёкі край!Дзе ж музыка маладзенькі?Хоць ты вестачку падай!»— Ганна, што табе не спіцца?Час за поўнач, а янаСела там і не лажыцца,Як прышыта да акна! —Маці Ганну аклікае,Прымушае дочку спацьI чагось сама ўздыхае,А чаго? Адной ёй знацьЗ таго часу, як музыкаТут убогі пабываў,Змена з Ганнаю вяліка,Бы яе прычараваў.Ганна стала больш маўкліва;Зойдзе ў сад, сядзіць адна,Штось там думае яна;Проста матку брала дзіва —Гэта змена так відна.Паскупела і на словы,Ні яе тут распытаць,Ні пачуць яе тут мовы, —Ну, дзяўчыны не пазваць!А надыдзе ёй мінута,Зараз песню завяла,I душа ёй разамкнута,Бы дзень майскі, весяла.Ды дзіўная ўсё ж дзяўчына:Песні складвае сама.А да песень — малайчына, —Ну, ёй роўных тут няма.Ці ўрадзілася такою,Ці яе тут уракліI часінаю ліхоюНасланое навялі?Ці пара яе такая,Час дзявочае вясны?Матка думае-гадае,I нішто не памагае —Ні знахар, ні шаптуны.Час прайшоў — паспакайнела,А спаткала яго — зноўШтось у сэрцы зарунела:Не астыла тая кроў.Так за днямі йшлі дзянёчкі,Распускаўся сад, лясы,Зацвіталі і вяночкіТой дзявочае красы.Ганна — красачка дзяўчынка:Рост у меру, тонкі стан, —Пазайздросціць ёй былінка,Што аздобіла курган.Вочы Ганніны — дзве зоркі,Броўкі — выгібы крыла,Грудкі — дзве блізніцы-горкі,Як сад, Ганна расцвіла.Ды часамі задуменнеЦенем зляжа ёй на твар.Сэрца ведае тамленне,Сэрца знае слодыч мар.Надыходзіць тройчы лета;Жджэ яго ды жджэ дарма:Няўжо ж тая песня спетаI ёй водгулля няма?«I чаму ён — вось пытанне, —Ганна думала не раз, —I ў апошні той наш час,У той мілы час спаткання,Не схацеў зайсці да нас?»Нейкі жаль бярэ дзяўчыну,Сэрца смуціцца яе —Тры вясны з пары тае!Не: напэўна ёсць прычына.Абяцаўся ж ён так шчыра,Як той родны, як той брат…Паляцела пташка ў вырай,Пташка вернецца назад.Жывяць зноў яе надзеі,Думкі светлыя ўстаюць,Зноў у сэрцы санцавеіЁй красёнцы шчасця ткуць.I так любы думкі тыя,Што гутораць ёй аб ім!..Чары-мары веснавыя,Іскры сэрца залатыя!Вы знікаеце, як дым.Ды каму агнём ружовымНе свяцілі вы ў жыцці?Хто не верыў вашым словамУ шчаслівым забыцці?Жне Гануся ў полі жыта,Сонца цешыцца з яе;Конік гожа-самавітаПесню ёй сваю пяе.Ганна ж песню заспявае, —Яе слухае лясок,Тую песню пераймаеI той звонкі галасок.А як пройдзе дождж шумлівы,Сець працягне па зямлі,Загрыміць раўчук бурлівы,Стануць лужынкі ў раллі.Ідзе жнейка праз гаёчак,Спыніць лужынка яе:«Ты пацешся з сваіх вочак,Глянь на брованькі свае».I прыпыніцца дзяўчынка,Каб адбіцца ў люстры тым,Дзе глядзіцца і ялінкаВерхам пышным і густым.Дно той люстры чорна-чорна,Як растопленая смоль; —Там блакіт нябёс надгорны,Бы ўглыб кінутая столь.Ганна схіліцца над лужай,Косы звесяцца з пляча;Там садовай свежай ружайАдбіваецца дзяўча.Усмех шчасця, здавалення, —Ганна цешыцца сабой.«Ты прыгожа на здзіўленне», —Люстра тое кажа ёй.I па нейкай тут прычыне,Нібы ўсплыўшы з глыбіні,Сон успомніўся дзяўчыне,Сон забыты, сон дзіўны.I ёй нават страшна стала —То напэўна сон ліхі:Яна ў цёмны вір упала,Голас чула там глухі:«Я зраблю цябе русалкай,Для цябе свет прападзе!Белай кветкаю-купалкайБудзеш гушкацца ў вадзе».Расступіўся вір шырока,Мільгатнула яго дно,I згусціўся мрок глыбокі,Свету, сонца не відно.Захапіла дух Ганусі:«Я тут кінута на здзек…Ой, ратуйце! захлынуся!Ой, прапала ж я навек!»Ноч дзяўчыну агарнула,Завярцеў яе той вір,Цяжкім сном яна заснула,А пасцель — халодны жвір.Аж пачула — грае скрыпка,Скулься музыка плыве.«Ганна, Ганна! я тут, рыбка! —Гэта ён яе заве. —Ты не бойся: я з табою».I падаў ён ёй руку;Ён змагаецца з вадою.«Смела, смела йдзі за мною».Вось яны ўжо на гаку.Знікла тая небяспека,Свет адчынены ёй зноў?Цёмны вір шуміць далёка,Вір не выйдзе з берагоў,А ён зорыць ёй у вочы,I так добра стала Ганне —Быў салодак час спаткання…То напэўна сон прарочы.Думалася ўсяк дзяўчаці,Знала яснасць і смугу.Заўважала яе маціГэты смутак і тугу.— Ох, дачушка! ты дзіўная;Ну, ці ж можна рабіць так?Выкінь з дум яго, дурная:Ён — вандроўнік, ён — жабрак,Сам без хлеба, сам без хаты,Мо разбэсціўся адзін…Ты пільнуйся лепш Кандрата:Гаспадарскі гэта сын.— Ці ж я, мама, вам абрыдла,Ці шкадуеш ты мне хлеба?Мне сватоў гэтых не трэба —Многа ёсць такога быдла.— Ой, глядзі, змяняеш быка,Ды змяняеш на індыка.Хіба зловіш ветру ў полі?Вецер ветрам быў і будзе!Ды што скажуць табе людзі?..I мне рупіць твая доля!З-паміж хлопцаў-кавалераўБыў адзін такі тут жох,Што сябе занадта мерыўI ў хлапцоўскасць сваю верыўI меў рызыкі на трох.Стаў за Ганнай валачыццаХвалька гэты, Дамянік —На каханкі ён навык,Абы толькі падражніцца.Толькі ж тут не пашанціла,Як ён лістам ёй ні слаў,Як рука вус ні круціла,Як вачыма ні ўскідаў.Ён з сябрамі закладаўсяСэрца Ганны паланіць,У два тыдні — пахваляўся —Ганна будзе дух раніць,Будзе з ім шукаць спаткання,I паступіцца усім,I ўсе выпаўніць жаданні —Хоць у пекла пойдзе з ім.Зачалося ўсё з пустога,Але скончылася так,Што наш дока, зух і гогаСам уклюкаўся, бядак, —Жабраком хадзіў за ёю,Ёю жыў і сніў яе;Ён не ведае спакою,Мысль аб ёй жыць не дае.«Эх, дурніца ж я, дурніца!Вось дастукаўся чаго!»А Гануся-чараўніцаПасміхалася з яго.— Ці ж ты хочаш маёй мукі?Ці не бачыш, як тужу?Я на ўсё пайду: і рукіНа сябе я налажу!I сябе са мной загубіш —Да таго ты давядзеш,Але той, каго галубіш,Не, не прыйдзе — не прыжджэш!..