У іскрах змярканняРужовага ззянняДзянёк на спакой адплывае,Дзянёк замірае,Дзянёк спачываеЗ усмехам ясным кахання.I вочы ВенерыПраз цёмныя дзверыЗірнулі лагодна, прыветна,I ноч незаметна,Бы ўдоўка ўсясветна,У вэлюм адзелася шэры.Выпоўзваюць мрокіНа тыя сутокі,Дзе неба злілося з зямлёю,Ідуць грамадою,Трасуць барадою,Бы страшаць дзянёк яснавокі.А месяц двурогіЗ далёкай дарогіСпусціў на зямлю свае ніці.Блішчыць на ракіце,I ціха па жыцеТуман прапаўзае бязногі.Зямля занямела.У лесе нясмелаАчнецца лісток на галіне.I знічка ў глыбінеМільгне і загіне —Пагасне слядок яе белы.I мрок і блісканне,Спакой і дрыжаннеЗліліся ў суладныя тоны.У цемры зніканняЁсць іскры світання —Разумнае волі законы.Чырвань захаду цямнела.Над зямлёю мрок нясмелаКалыхнуў сваім крылом.Вол у полі скончыў дзела,Шоў дамоў з гаспадаром.У спакойных небясохЗоры чуць-чуць мігацелі,Бы застылі, занямеліУ мяккіх водблесках-агнёхТканкі хмарачак ружовых,Лёгкіх, тонкіх, бы шаўкі,I з вадзіцаю ў размовахСпачывалі беражкі.Косы чорныя маўкліваРаспусціла ноч па свеце,На лістку, на кожным квеце,Волас звіс яе жычліва.I было спакойна-ціха;Толькі дзесь сава-начніца,Бы якая чараўніца,Выклікала людзям ліха.Між кустоў лазы кудлатайБегла сцежачка, вілася,А па сцежцы той пляласяПостаць нейча ў цьме зацятай.Бы туляга, бы той злодзей,Ідзе-сунецца фігура,Азіраецца панура,Каб ёй хто не перашкодзіў.Збоку сцежкі чорным пасамБегла рэчачка лажком.Хто ж ідзе тут позным часам,Выкрадаецца цішком,Як начніца ці начнік?Гэта — зух наш, Дамянік.Ён ідзе да варажэі,Каб параду сэрцу даць,Бо разбіты ўсе надзеіСэрцам Ганны заўладаць.Ён ідзе, а мрок гушчае,Ноч становіцца чарней;Песню ў лозах зачынаеНад рачулкай салавей;А ў трушчобе за рачулкайОішча жудасна пугач,I нясецца рэха гулка,Бы дзяціны смех і плач.Сцежка ўлева забіраеДы шыбуецца ўгару.Каля цёмнага яруХатка туліцца старая.У акенцы ўроўнядзь з доламЦьмяна свеціць начнічок,Бы купальскі светлячок,Блескам смутным, невясёлым.У той хатцы заняпалай,Трошкі воддаль ад сяла,Бабка-знахарка жылаI жыла тым, што гадала.Ідзе хлопец па-над ярам,У яго адна дума:Хай навучыць бабка чарам —Іншых спосабаў няма.Хлопец сохне ўвачавідкі,Ён няволен над сабой…У аконца варажбіткіХлопец стукае рукой.— Хто там? — Гэта я, бабуля.— Хто такі ты? — Дамянік!Я да вас, бабка Аршуля, —Кажа ён — і дух унік.Скрыгнуў засаў. Клямка двойчыТут закашляла ў дзвярах.— Ну, заходзь, заходзь, малойча, —I тым засавам — ра-рах!За Аршуляю нясмелаІдзе ў хату Дамянік;Цьмяна лямпачка курэла,То скакаў агонь, то нік.Густа пах стаяў ад зёлакI дурманіў галаву;Разлажыла на пяколакБабка розную траву,I пучочкі ўсякіх кветакТут развешаны былі:Бабцы подаць даў палетак,Луг і лес яе зямлі.Хатка чысценька прыбрана;Сама бабка акуратна,А як знахарка — выдатна:Так даўно аб ёй казана.— Ну, малойча, у чым справа?З сэрцам, мусіць, нелады?З ім дзяўчынка не ласкава?Ну што, праўда, малады?— Так, бабуся мая: пакахаў я дзяўчыну,Пакахаў, як нікога ніколі!Праз яе я папаў у няволю,Праз яе мне няма, бабка, долі.I хацеў бы я кінуць яе, ды не тсіну…Праз яе, праз яе, чарадзейку, я гіну!Дай жа, дай жа ты радачку мне і збавенне:Я не ведаю сну і спакою!Каб яна так хадзіла за мною,Як хадзіў і хаджу я за ёю.Дай папомсціцца мне за яе зневажэнне!Вырві з сэрца суздром насланое насенне!— Ну, напэўна ж, ёсць прычына,Калі кпіць з цябе яна?Ой, хлапчына-малайчына,Справа штосьці тут цямна!Вось пабачым! — бабка ўстала,Вады конаўку ўзяла,Пашаптала, паплявала,Страх на хлопца навяла. — Я бяду Навяду, Я бяду Адвяду На лясы, Верасы, На бары, Амшары, На горы, На моры, На пусташ-аблогі, На безлюдзь-дарогі. У пушчы, У гушчы, У чыстае поле, У гіблыя ролі, У нетры глухія, У багны нямыя, Ад сэрца, ад дому — Ліхое ліхому, —Мармытала заклінаннеБабка ўпаўгалоссе.— Будзе, хлопча, табе зданне.Дамянік затросся.— На, на воду паўглядайся…Вочы ты цяпер заплюшч…Што ні здасца — не лякайся…Стань сляпы, як дзень відушч! —Строга кажа варажбітка.Зноў затросся Дамянік,З плеч на землю спала світка,I прыліп яму язьік.— Тфу ты, ліхаі што са мною?Што за чортава чмута?!Хтось рукою касцяноюПастрашаў мяне з кута!Бачыў — з лесу хтось дыбае,I святлела ў тым баку,А яна, яго любая,Чараўніца гэта злая,Падае яму руку.— Між табою і дзяўчынайХтось мілейшы ёй стаіць,I цябе па той прычынеЁй ніяк не палюбіць.Смерць іх толькі і разлучыць —Так злюбіліся яны…Не паможа, не навучыцьЗнахар самы увіхны.— Чмуціш ты і лжэш, старая,Гвалтам я яе вазьму!I пабачым, хто прайграе —Трасца будзе ў бок яму!· · · · · · · · · · · · · · · ·Раз пад вечар між жытаміГанна з поля йшла адна;З каласкамі, як з братамі,Забаўлялася яна.Жаўтацвецень красаванняАздабляла каласкі;Ім казалі аб каханніНітак срэбраных жмуткі.Варажыла тут дзяўчынкаНа калоссях аржаных,Сашмаргнуўшы з іх шчацінку,А пытала так у іх:«Калі ён мяне кахае,Зацвіце мой каласок».У касу яго хавае.Пазірае —I — о, радасць! ЗацвітаеНовы срэбраны пучок!Так ідзе адна, гадае,Аж зірнула — дух унік:На пярэсцягі ёй з гаюШусь пануры Дамянік!Сэрца ёй так і апала.Азірнулася — ціш, глуш,I Гануся задрыжала:Што замысліў гэты вуж?Недарма ж ён сярод поляВыкрадаўся цемаком;Погляд дзікі так і коле,Так і рэжа, як нажом.Ганна сэрцам тут пачулаГразь душы яго і бруд,Дзеўча ў жыта шмыганула,Агібаючы той кут.Азірнулася — умлела:Валіць следам ён, як дым,Толькі жыта шарахцелаI ламалася пад ім.Глуха поле адбівалаГрук і тупат пары ног.Ганна плацце падабрала,Напрасткі бяжыць у лог.I, як сарна, за каторайУлягаюць ганчакіНеадступнай злою сворай,Бяжыць Ганна то разорай,То мяжой праз раўчакі.Азірнецца — ўсё ныраеТая ў жыце галава,Цяжка дыша, зрок бліскае;Іх адлежнасць раздзяляеНе больш — вератняў на два.— Стой, гадзюка-чараўніца!Стой, насенне ведзьмака!Будзеш помніць ты, начніца,Як зняважваць дзецюка!То ён злосны тон мяняе:— Стой, Гануська, стой, дурная!Ганна! Ганна! я жартую;Ну, спыніся, не ўцякай!Хоць разочак пацалую…Ганна, рыбка, пачакай!Чуе Ганна — таюць сілы,Блізка ж дзікая пагонь.Разрывае кроў ёй жылы,Смажыць ёй нутро агонь.Спала хустка, і развітыДзве шаўковыя касы,Бы русалка ў моры жыта,Поўна спуджанай красы.Бегла бедная і ўпалаУ глыбокі калдабан,Ўстаць хацела, ды не ўстала,Вочы ёй заслаў туман.Дамянік пранёсся міма.Бег — шуршэлі каласы,Стаў — іх змоўклі галасы,I дарма шукаў вачымаПостаць любачкі-красы,Ён рвануўся злосна-крутаУ другі бок — на лясы…Не, не знаць табе красы,Бо яе схавала рутаI ржаныя каласы…А Ганусю ночкай цёмнайЗнайшлі ў полі непрытомнай.· · · · · · · · · · · · · · · ·