Читаем Сымон-музыка полностью

На свет прабілася вадзіца,Што век стаяла пад гарою,Пад цяжкай цёмнаю карою.Яна заззяла, бы зарніцаУ цьме вячэрняю парою,Калі над стомленай зямлёюНавісне ночка-чараўніца.Яе з’яўленне ў той краінеДля ўсіх было вялікім святам,Для ўсіх жаданаю была тамРачулкі плынь бліскуча-сіня:Палям, лясам і той даліне,Дзе дуб-асілак звесіў шаты,Дзе бусел меў дом на галіне.Лагодна, дружна і шчасліваЖыццё зайграла каля рэчкі.У ёй паліла сонца свечкі,I к ёй імкнулася маўкліваI кальва жыцейка і грэчкі,Аер, чарот, лаза, парэчкі…На хвалях ветрык плыў жартліва.I нават з неба зоркі ўночыУ ёй купалі свае косыI мілы усмех свой дзявочы;А гэты месяц безгалосы,Ідучы небам на ачосы,Зірнуцца ў рзчцы быў ахвочы.Такія мела рэчка лёсы.Адзін мароз не знае жалю,Не любіць радасці і волі;Прыйшоў, зірнуў, сказаў: «Даволі».I б’е на рэчцы свае паліДы піша розныя крамзолі,Бо сам тут хоча стаць на чоле,I кайданы куе на хвалі.I стала мёртва ў той мясціне,Хоць шчодра клаў мароз там чары.Асілак-дуб не сцерпеў кары,I кажа ён сухой галіне:«Спадзі наніз, як пярун з хмары,Разбі ты скрэп халодна-сіні:Няхай ізяоў гуляюць плыні,Няхай жывуць ізноў абшары».Падняўся вецер: «Гэй, да зброі,Каб даць жыццю тут вызваленне!Мы знішчым холаду насеннеI лёд паганы ўвесь раскроім,Паб’ём халоднае скляпенне,I рэчку збавім з амярцвення,I новы лад мы тут устроім».Шуміць, кіпіць, бурліць змаганнеЗа шчасце, волю і свабоду,I лес зваліў на лёд калоду,Разбіў яго тут скрэпы-тканне.Мароз ізноў марозіць воду.«Я ў лёд схаваю ўсю прыроду —Мая тут воля, панаванне!»Глядзела сонца ў засмучэнніНа калатню варожых станаў —Не вырваць злу ад зла кайданаў.I шле яно наніз праменні,Заве да згоды-замірэння,Каб сцішыць ласкаю буянаў.I гэта ласка з дабратоюСпыяяе тую трасянінуI зноў выводзіць на пуцінуДабра і згоды цеплатою.I жывіць рэчка зноў краіну,Вакол згуртоўвае раслінуI ззяе шчасцем і красою.Ажывіўся замак хмуры,Бляск, святло, гараць агні,Зіхацяць там вокны, муры,Ззяюць вежы ў вышыні.Парк жыве, гарыць і дыша.Як каралі на шнурах,Скрозь дарожак ззяе-пышаI калышацца ў агняхСрэбра лісцяў на галінкахСтарасвецкіх ліп, дубоў.То — маёўка-вечарынка,То — банкет-гульня паноў.I спакойна, ціха, роўнаБлеск ліюць свой ліхтарыI сплятаюць так чароўнаСвятло-цені на карыКомляў тоўстых, нерухомых,На галінках, на суках,Бы застыў тут веснік громаў,Блеск маланак на камлях.А ўгары над гэтым бляскамЗвісла ноч яшчэ цямней,А з глыбінаў неба казкай,Поўнай чараў, ціхай ласкі,Пазіраў яшчэ яснейГожы месячык няпоўны,Чуць пачаты баханок,I яму ноч з хмарак-воўныБелы выткала вянок.«Уміраць ім тут не трэба:Ім тут рай і ім тут неба», —Думаў моўчкі дзед Даніла,Збоку стаўшы ад паноў:«Што ім той свет? ім тут міла,А памруць, па іх жа зноўБудзе пышнае маленне,З пыхам гроб іх панясуць;З раю светлага збавення,Як і тут, нас адапхнуць».А паны сабе балююць,П’юць заморскае віно —Для іх робіцца яно —I ім лёкаі слугуюць,Як тут водзіцца даўно.Між адвечных жаралістыхI растрэсканых камлёўТоўстых клёнаў і дубоў,Кругам стаўшых, бы маністы,Стол даўжэразны аж гнеццаАд закусак дарагіх,Там віно шуміць і льецца,Мова хмельная вядзецца,Смех паненак маладых,Разубраных, як у маіКветкі тыя на лугах,Як вясной бярозкі ў гаі,Як валошкі[36] на палях.I якіх убораў толькіНа паненках не было!Анталяжыкі ў дзве ролькі[37]А іх белае чалоАвівалі кудры гожа —Лён завітых валасоў.А іх тонкіх галасоўI музыка зграць не зможа.Завушніцы і пярсцёнкіТак і ззяюць і гараць,Як у восак, стан іх тонкі,Вочы зорамі глядзяць.Шчочкі тыя, ну — сунічкі…Эх, дзяўчаткі-чараўнічкі,Лепш на вас не пазіраць!А прамовіць-заспявае —Пан шалее малады:Чорт яго і бацьку знае,Што з ім робіцца тады!То прыскочыць, то прыгнецца,То рукою павядзе,Плечы ўскіне, засмяецца,Як матыль над лямпай, ўецца,Як над краскай чмель, гудзе.— Гэй, панове, ўгурэн шклянкі!Піем здрове свэй коханкі.Песню пан якісь заводзіць,Драбязіць, бы той казёл,I вачамі ўсіх абводзіць,Чаркай стукае аб стол.— Віват, ксёнжа наш вяльможны!I ўстаюць ураз паны;Момант — чаркі ўсе парожны,Князя гушкаюць яны.Тут музыкі — лознік гібкі —Падымаюць, хто кларнет,Хто басэтлю[38], а хто скрыпкі,Каб аздобіць той банкет.Як утнулі ж, як уцяліЗ дысканта, а хто з баса,Аж, здаецца, задрыжаліЛісці, дзерава краса.Кіраўнік на часці рвецца.Пан Галыга — адзін рух,То да скрыпак ён памкнецца,То заверціцца вакруг.Ходзяць рукі, як пружыны,Адбівае тахт нага,Лоб збіраецца ў маршчыны,I сам гнецца, як дуга.— А дзе хлоп, што ладна грае?Гэй, музыку завалаць! —Падгуляўшы князь гукае:– Ўраз хлапака мне падаць!Сціхлі госці і музыкі.З іх застылай грамадыПраціскаецца на клікіНаш музыка малады.Выйшаў ён і пакланіўся,Кінуў погляд на паноў.Эх, і дзе ж ён агіыніўся!Пых такі яму й не сніўся,Колькі блеску і агнёў!— Ну, зайграй жа нам, каханы. —Князь крутнуў свой чорны вусI на белы той абрусСтавіць локаць надзімана.Граў Сымон ужо нямала,А чаго ж яго рукаТак парыўна задрыжалаПад узлётамі смыка?О, каб мог агнём пякучымЁн ім душы апаліць,Болем вострым, негаючымДумкі іх усе авіць!Каб адчулі крыж няволі,Заняпаласць прасцяка,Зыркі свіст вятроў у поліI лёс гэты бедака!Ён зайграў, і струны горкаАдклікаліся-гулі,Аддавала іх гаворкаГневам, крыўдаю зямлі…Скончыў граць ён — паны ў ладкіЗапляскалі як адзін,Мабыць, панскія парадкіВымагаюць такі чын.Вус у князя зварухнуўся.— А скажы, каханы мой,Што ты выказаць мануўся:Думку, песню ці настрой?— Я скажу, вяльможны княжа.I пачаў Сымонка так:«Хто пра гора тое скажа?Дзень памрэ, і ночка зляжа,Чорны ўздзеўшы андарак.А дуб будзе смуткаваці,Бо няма яго дзіцяці,Бо такая доля іх.Уміраў дуб, верх быў голы,Тоўсты комель яго — кволы,Шум лістоў яго заціх,I была на ім галінка,Маладзенькая дзяцінка,На галінцы — жалудок.— Я, сыночку, уміраю,Я ў табе надзеі маю:Падтрымай наш род, сынок!Ты — мая адна надзея. —Сына песціць дуб і грэе,Сок апошні аддае.На сухіх галінках дубаВольнай пташцы сесці люба,Пташка песні там пяе.Раз паны там паляваліI пад дубам балявалі,Справы робячы свае,Ох, ліха ж ты, сіла ўража!Хтось з іх жолуд той заўважыў.— Ну, ці знойдзецца стралец,Хто галінку зніжа куляй? —Для іх забаўкі і гулі,А дуб чуе свой канец.Вось адзін з іх абабраўся,Стрэліў — дуб той захістаўся,Чуць заслаўшыся дымком.Куля роўна паляцелаI зрабіла злое дзела —Збіла гольку з жалудком!I галінка ў рэчку ўпала,I вада яе пагналаРазам з дубавым сынком.Плача голька, жолуд ные,Бераг рэчкі жальба крые;А тым плачам чужаніцыЗабаўляліся, дурніцы,Спрытнасць хвалячы сваю.Эх, заплача паляўнічы:Стрэліў ён не па той дзічы —Жолуд вырасце ў гаю…Бура ўсходзіцца, завея,Згіне гэта пыха,Бо хто зло-няпраўду сее,Пажынае ліха».«Ой, вяліка воля княжа:Тое свята, што князь скажа.Князь магутны, асвячоны,Скарбы ў князя незлічоны;Аднаго ж і князь не можа,Хоць казаць пра то нягожа:Князь не мае волі-ўладыВольнай думцы даць парады,Думка ходзіць, дзе захоча:Ад зямлі да зор і сонцаНяма думкам забаронцы.Думка праўду кажа ў вочыI вялікім і малому —Гора будзе твайму дому!Свежы, іншы вецер вее,Хоць ён вее ціха.А хто зло-няпраўду сее,Той зжывае ліха».
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже