«Город Полоцк в лице Ивана Ивановича потерял своего Нестора… Целую четверть века, как свеча, горел он в славном старйною, но глухом уездном городе. Достаточно сказать, что в самые последние дни своей жизни Иван Иванович предполагал начать раскопкй на месте обнаруженйя в СпасоЕвфро-сйнйевском монастыре древней кладкй нейзвестного зданйя XI–XII веков; пройзвел йнтересную археологйческую разведку под однйм йз курганов села Сйтна Полоцкого уезда; прйобрел от крестьян этого села коллекцйю старйнных монет ддя корпусного музея; накануне смертй прочел кадетам в корпусе лекцйю… Будучй человеком европейскй образованным, путешествовавшим за границу, свободно говорившим и чйтавшйм на иностранных языках, Иван Иванович ймел шйроко прогрессйвные убежденйя, хотя по свойствам своей художественно-настроенной психики не всегда мог осмыслйть задачй националистической политики… Как старый студентйдеалйст, Иван Иванович жил й умер бессребренйком. «Долгов, кроме долгов, нйчего не ймеет», — так йногда острйл покойный касательно своих материальных и имущественных дел.
Его кости положены на йсторйческом месте: возле нетленных останков небесной покровйтельнйцы белорусского края…» (Аўтарам некралога будзе Д. С. Леанардаў пяру якога належыць змешчанае ў «ПолоцкоВйтебской старйне» даследаванне «Полоцкйй князь Всеслав й его время».)
Дзе магіла Івана Далгова?
На свята пераносу мошчаў нябеснай апякункі Беларусі з’ехалася тттмат палачанаў якія вучацца ці служаць далёка ад роднага горада. Не выключана, што вунь той юнак з моднымі вусікамі, які далікатна падсаджвае сваю юную спадарожніцу ў пралётку, — Юры Аляксееў Пакуль яго ведаюць хіба што тэатралы правінцыйных гарадоў па якіх ён гастралюе з драматычнымі трупамі. Але прыйдзе пара, і Юры Аляксееў стане заснавальнікам беларускага кінематографа Юрыем Тарычам.
Вы маеце шанц сустрэцца і са студэнтам універсітэта ў Юр’еве (Тарту) Сяргеем Сахаравым. Гэты паважны малады палачанін ужо праз год зробіцца сакратаром Віцебскай вучонай архіўнай камісй, а пазней — вядомым беларускім этнографам і фалькларыстам, будзе кіраваць беларускім аддзелам у міністэрстве асветы незалежнай Латвійскай Рэспублікі, працаваць дырэктарам Дзвінскай (Даўгаўпілскай) беларускай гімназіі, збярэ сотні казак, легендаў і песняў латвійскіх беларусаў Вернай спадарожніцаю Сахарава на яго цярністай жыццёвай дарозе, дзе давядзецца перажыць і абвінавачванні ў беларускім нацыяналізме ў даваеннай Латвй і пяць гадоў сталінскіх лагераў будзе выпускніца Полацкай гімназіі Вольга, дачка святара Нікановіча з Лепельскага павета. Праз тттмат гадоў фотаздымак Вольгі Сахаравай сустрэнецца з мужавым партрэтам на суседніх старонках біябібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі», які назаве найбольш значнай часткаю яе спадчыны два сцэнічныя творы: казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» і п’есу ў трох дзеях «Птушка на волі».
А вось пра сялянскага сына з прыдзвінскай вёскі Цельцы Макара Шалая даведнік, на жаль, маўчыць. У дні нашай вандроўкі па Полацку чатырохгадовы Макар бегаў без портак. Бурапенныя 1920-я прынясуць яму аўтарытэт таленавітага крытыка. Ён уступіць у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а праз нейкі час як «вораг народа» апынецца ў славутай менскай «амерыканцы» — унутранай турме ДПУ, дзе дасць следчаму здзеклівыя паказанні, што разам з сябраміпісьменнікамі хацеў адарваць БССР ад Савецкага Саюза і далучыць да Індыі. Са сталінскіх катавальняў Макар выйдзе на волю вар’ятам, не здольным пазнаць ні колішніх сяброў ні роднае маці…
Звестак аб прыездзе ў гэтыя дні 1910 года з СанктПецяр-бурга ў Полацк прафесара Браніслава ЭпімахШыпілы няма, аднак візіт ужо масцітага на той час вучонага, выдаўца, апекуна Янкі Купалы і рэдактара яго першай кніжкі выглядае цалкам магчымым. 3 тае простае прычыны, што дзяцінства Браніслава прайшло на Полаччыне ў фальварку Залессе, дзе бацькам належала дваццаць дзесяцін ворнай зямлі і дзесяць дзесяцін лесу. Браніслаў Ігнатавіч быў там штогод: збіраў фальклор, збудаваў двухпавярховы дом, меркаваў адчыніць у ім музей, для якога ўжо назапашана было нямала экспанатаў Мары пра музей згарэлі ў тым самым 1910-м у полымі пажару — разам з маёнткам, бібліятэкай і экспанатамі. Купала адгукнуўся на бяду старэйшага сябра шчырым вершамспачуваннем, што, як прызнаваўся ў лісце гаспадар Залесся, «быццам жыватворчы бальзам, вылечыў пачынаўшую балець смутную дуіпу».
У святочным натоўпе можна было спаткаць і юнака П. Арла, які не заваюе шырокай вядомасці, але ў 1959-м, жывучы ў Маскве, напіша свае ўспаміны «Горад Поладк у перадрэвалюцыйныя гады», дзе ўваскрашаюцца тттмат якія незваротна сцёртыя часам рысы тагачаснага жыцця. Дзеля стэрэаскапічнасці партрэта горада зірнем на яго праз прамінулыя паўстагоддзя і вачыма былога полацкага кадэта Арла: