Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Адмысловая беларуская кнігарня адчыніцца ў аднапавярховым цагляным доме Бакаева на Спасаўскай толькі праз пяць гадоў Загадчыцаю будзе паэтка Канстанцыя Бўйла (памятаеце: «Люблю наш край, старонку гэту…»?), а першую яе кніжку «Курганная кветка» аформіць у стылі мадэрн геніяльны беларускі мастак родам з Дзісеншчыны Язэп Драздовіч, што, як ніхто глыбока, адчуваў наш нацыянальны космас.

Улетку 1916-га ў спадарыні Канстанцыі з’явяцца нядрэнныя памагатыя — Янка Купала, які да восені наступнага года будзе служыць у Полацку ў вайсковым дарожнабудаўнічым атрадзе, і яго жонка Уладзіслава. Памяць полацкага краязнаўца Івана Дэйніса захавае ўспамін пра яскравы Купалаў вы-ступ перад настаўнікамі ў жаночай гімназіі. Паводле ўспамінаў спадарыні Канстанцыі, паэт атабарыўся за горадам, каля паўстанка Баравуха, у невялікім драўляным дамку, што стаяў у садовым зацйпку.

У кнігарнях міжволі думаеш пра бібліятэкі. На час вашага падарожжа ў горадзе, апрача кнігазбораў кадэцкага корпуса, настаўніцкай семінарыіі і «благородного собранйя», ёсць прыватная платная бібліятэка пры кнігарні Яхніна. У 1912-м бібліятэчнае таварыства адчыніць яшчэ адну, самую вялікую і даступную любому, хто заплаціць штомесяцавую складку 25 капеек. На пачатак 1915 года яе каталогі налічаць 3256 кніг. Гадавая справаздача засведчыць наяўнасць аддзелаў белетрыстыкі, дзіцячага, польскага, яўрэйскага, навуковага і мясцовага, які збіраў матэрыялы пра Полацк і Полаччыну. (Ці ёсць такія аддзелы ў сённяшніх гарадскіх бібліятэках?) «Благодаря пожертвованиям Белорусской кнйгарнй, — адзначыць справаздача, — бйблйотека ймеет ряд белорусскйх кнйг».

Але на календары яшчэ травень 1910-га, і вы не на гасцінах у Канстанцыі Бўйлы, а ў краме ў Гофеншэфера.

Час палуднаваць. Паслужлівы даведнік параіць восем полацкіх рэстарацый ды сталовак і гарбатню «Попечйтельства о народной трезвостй». Падзякаваўшы «попечйтелям», вы, напэўна, выбераце нешта болып панаднае, а за адным разам прагледзіце зацверджаную гарадской думай таксу на продаж у Полацку з 15 траўня да 1 чэрвеня 1910 года прадуктаў першай жыццёвай неабходнасці. Фунт простага жытняга хлеба — 3 капейкі, шатраванага (на муку ітттло зерне, ачышчанае ад абалонкі) — 4, пытляванага (з добра размолатай і прасеянай мукі) — 5. Фунт белага хлеба ці булак у залежнасці ад гатунку каштаваў ад 8 да 6 капеек, паўфунтовая булка — 5, чвэрцьфунтовая — 3 капейкі. Кошты на мяса першага гатунку: ялавічына— 18 капеек за фунт, цяляціна— 15, бараніна— 13, свініна— 25, сала— 25, вяндліна— 25, вэнджаныя кілбасы мясцовага вырабу — 22, нявэнджаныя — 20. За курыцу ці пеўня плацілі рубель, свежыя курыныя яйкі ішлі па 2 капейкі за штуку, вараныя — па 3. Да гэтага можна дадаць, што ваш нумар у гатэлі каштуе рубель за суткі, «Беларускі каляндар» — 15 капеек, гадавая падпіска на «Нашу Ніву» — 2 руб. 50 кап.

Пра даходы палачанаў «Путеводйтель» не кажа, але вядома, што рабочы без кваліфікацыі атрымліваў 50–60 капеек за дзень. Гэта быў мінімум. Дзённы заробак кваліфікаванагамайстра складаў рубель і болей. Падлікі паказваюць, што сям’ю мог утрымліваць толькі той, хто зарабляў болып за 30 рублёў на месяц.

Аднак былі і рабочыя (паравозныя машыністы, механікі), чый месячны заробак перасягаў сто рублёў На службу такі пралетар надзяваў скураную бельгійскую тужурку, а пасля працы мог у пінжачнай пары і кацялку выправіцца ў більярдню. Ён зазвычай жыў ва ўласным доме з прыстойным абсталюнкам, а на дапамогу жонцы наймаў кухарку.

Як жыў сярэдні клас, да якога належалі, напрыклад, педагогі? На жаль, полацкі даведнік не дае адказу, колькі зарабляў скажам, дырэктар гімназіі. Але вядома, што яго калега з менскай мужчынскай урадавай гімназіі апрача 1800 рублёў гадавога заробку меў яшчэ 800 рублёў надбавак і скарбовую кватэру з ацяпленнем і асвятленнем. Агулам яго грашовае забеспячэнне складала 4400 рублёў на год або 370 на месяц. Выкладчык мовы і літаратуры той самай навучальнай установы атрымліваў за год 2800 рублёў У прыватных гімназіях настаўніцкія даходы былі ў паўтарадва разы вышэйшыя.

Можна задаволіць і тых, хто цікавіцца тагачаснымі коштамі паслугаў прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. «Салдацкая» прастытутка, якая абслугоўвала кліентаў у прыдзвінскіх зарасніках, атрымлівала за «сеанс» 30 капеек; «мяшчанская», што працавала на найманай кватэры, — рубель; «купецкая» (яе запрашалі ў гатэльны нумар) — ад трох да пяці рублёў.

Але вернемся за рэстаранны столік.

Вы падмацаваліся, пералічылі фінансы івырашылідазволіць сабе паездку ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр. Усё задавальненне будзе каштаваць 15 капеек у адзін канец. Перад тым як сесці ў экіпаж да аднаго з некалькіх дзесяткаў полацкіх рамізнікаў (першы аўтамабіль спалохае месцічаў сабак і козаў праз тры гады), вы прабяжыцеся вачыма па старых і новых абвестках на рэкламным слупе. Запрашэнні на гістарычныя і літаратурныя лекцыі Івана Далгова. Аб’явы аб пасяджэннях дабрачыннага і вольнапажарнага таварыстваў «общества вспомоществования учащейсямолодежи», камісіі разгляду архіўныхдакументаў, камітэта рамонту Сафійскага сабора…

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 гениев, изменивших мир
10 гениев, изменивших мир

Эта книга посвящена людям, не только опередившим время, но и сумевшим своими достижениями в науке или общественной мысли оказать влияние на жизнь и мировоззрение целых поколений. Невозможно рассказать обо всех тех, благодаря кому радикально изменился мир (или наше представление о нем), речь пойдет о десяти гениальных ученых и философах, заставивших цивилизацию развиваться по новому, порой неожиданному пути. Их имена – Декарт, Дарвин, Маркс, Ницше, Фрейд, Циолковский, Морган, Склодовская-Кюри, Винер, Ферми. Их объединяли безграничная преданность своему делу, нестандартный взгляд на вещи, огромная трудоспособность. О том, как сложилась жизнь этих удивительных людей, как формировались их идеи, вы узнаете из книги, которую держите в руках, и наверняка согласитесь с утверждением Вольтера: «Почти никогда не делалось ничего великого в мире без участия гениев».

Александр Владимирович Фомин , Александр Фомин , Елена Алексеевна Кочемировская , Елена Кочемировская

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука / Документальное
50 знаменитых царственных династий
50 знаменитых царственных династий

«Монархия — это тихий океан, а демократия — бурное море…» Так представлял монархическую форму правления французский писатель XVIII века Жозеф Саньяль-Дюбе.Так ли это? Всегда ли монархия может служить для народа гарантией мира, покоя, благополучия и политической стабильности? Ответ на этот вопрос читатель сможет найти на страницах этой книги, которая рассказывает о самых знаменитых в мире династиях, правивших в разные эпохи: от древнейших египетских династий и династий Вавилона, средневековых династий Меровингов, Чингизидов, Сумэраги, Каролингов, Рюриковичей, Плантагенетов до сравнительно молодых — Бонапартов и Бернадотов. Представлены здесь также и ныне правящие династии Великобритании, Испании, Бельгии, Швеции и др.Помимо общей характеристики каждой династии, авторы старались более подробно остановиться на жизни и деятельности наиболее выдающихся ее представителей.

Валентина Марковна Скляренко , Мария Александровна Панкова , Наталья Игоревна Вологжина , Яна Александровна Батий

Биографии и Мемуары / История / Политика / Образование и наука / Документальное