Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога я знаў з брашуры, напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае для чыноўніцкай кар’еры русіфікатарства. У гэтай брашуры ён задаваўся мэтай давесці, што парасійску трэба пісаць назву горада не «Полоцк», а «Полотск» і што быццам у гэтым перайменаванні старой назовы крыўся сам цэнтр «абрусення краю»…

Другі быў колішні акалічны памешчык, які злажыў гаспадарку, распрадаў зямлю і цяпер жыў у Полацку, у сваім уласным доміку з садам, з гатовага граша. Бацька яго меў нейкія блізкія адносіны да Васільянаў[26], а ён сам цікавіўся галоўна дэманалогіяй, кабалістыкай і г. п. Меў, як зарэкамендаваў мне яго Іван Іванавіч, у сябе «чарнакніжную бібліятэку», якой нікому не паказваў і не даваў чытаць. Знаў ён яўрэйскую мову і любіў час ад часу пайсці ў жыдоўскую сінагогу падыскутаваць.

Вечарам прыбыло яшчэ двое.

Мясцовы полацкі мешчанін Грыгор N., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі пабеларуску, а часам прытвараўся, што не разумее некаторых слоў парасійску, і па некалькі разоў перапытаўшы, паўтараў слова ў перакладзе на беларускую, з асаблівым на яго націскам. Мне яго зарэкамендавалі пад найменнем «Падземны Чалавек», спецыяльнасцю яго было знанне розных легенд аб падзямельных хадах і дзівах, скрытыху іх…

I, урэшце, апошнім учаснікам «Контэрфратэрніі» быў сярэдніх гадоў вучыцель гарадской школы, які цікавіўся галоўна мясцовай гісторыяй да прыняцця хрысціянства крывічамі.

Пазнаёміўшыся, расселіся мы за сталом на выгодных, «клубных крэслах», глыбокіх і мяккіх, з шырокімі поручамі. На стале вясёла шумеў самавар і красавалася бутэлька, запарушаная пылам і плесню, з водкайстаркай. На талерках панадна была параскладана ўсякага гатунку дымляніна: кумпячына, сальцэсона, каўбасы, якія не маюць роўных сабе ў свеце, калі бываюць прыгатаваны паводде старасвецкіх рэцэптаў рукамі беларускіх гаспадарчых кабет.

Пасля другойтрэцяй чаркі «Падземны Чалавек» нахінуўся да мяне і пачаў даводзіць, што гара, на якой стаіць Верхні замак, — насыпная….

Гаспадар чарнакніжнай бібліятэкі вёў сваю тэму: «Нашы продкі перажылі стадыю высокай культуры. Дагэтуль сярод нашага простага народу, які паўтысячы лет ходзіць у чужым ярме, маюцца ўласныя назовы важнейшых нябесных знакаў Напрыклад, гвязду Венеру дасягоння сяляне называюць Чагір, Вялікую Мядзведзіцу — Стажарамі, Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом, Арыгонаў пояс — Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай Дарогі называюць Прахамі, або Жалезным Абручом, у галаве Млечнай Дарогі знаюць Касьбітаў (Касцоў), а саму называюць Вайсковым Станам…»»

Адбываецца ўсё гэта на кватэры ў археолага Івана Іванавіча, у якім няцяжка пазнаць «полацкага Нестара» Івана Далгова.

Апроч вусцішнаватых гісторый пра падземныя лабірынты ды развагі пра племя яцвягаў на пасяджэнні вы пачулі б і неадменныя ў той час у любой адукаванай полацкай сябрыне дыскусіі наконт лёсу Сафійскага сабора. Думкі палачанаў падзяліліся: адны стаялі за поўнае аднаўленне найстаражытнейшай Сафіі з сямю вярхамі, другія — толькі за рэстаўрацыю сучаснага храма, пабудаванага «в изящном западном стйле». Далгоў належаў да гарачых прыхільнікаў другога праекта, аднак лічыў што ў храме трэба зрабіць падземную царкву або капліцу, дзе можна было б убачыць муроўку старажытных сценаў і слупоў.


Там, каля Сафіі, вы, не забыўшыся заплаціць рамізніку сумленна заробленыя паўтара рубля, і выйдзеце з пралёткі.

Вы пераканаецеся, што полацкі педагог Зорын праўдзіва апісаў у сваёй кнізе занядбанне Верхняга замка. Але ў гэты блакітнанебы сонечны дзень пачуццё сораму і крыўды абміне вас.

У Запалоцці будуць дацвітаць сады. Над замчышчам і над высокай яшчэ Дзвіною будуць крыху прытомлена залівацца жаўрукі. Будзе хіліцца да небакраю сонца і канчацца нашае падарожжа ў часе.

I святая Сафія будзе, хоць і знявечаная (каторы ўжо раз!), але жывая. Як горад, як зялёнае Прыдзвінне. Як Беларуская зямля, што насуперак усім навалам зберагла сваю жывую душу.

Зберагла дзеля нашай будучыні.

СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ

V ст. н. э. ― На тэрыторыі сучаснага Полацка ўжо жывуць людзі.

862 ― Першыя летапісныя звесткі пра Полацк.

865 ― Полацк ваюе з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам.

907, 911, 941, 944 ― Полацкія дружыны ўдзельнічаюць у паходах на Царгорад (Канстанцінопаль).

2-я палова X ст. ― У Полацку княжыць Рагвалод. Узнікненне Полацкай дзяржавы.

Каля 980 ― «Крывавае вяселле» Уладзіміра з Рагнедай. Забойства Рагвалода і двух яго сыноў.

Каля 988 ― Замах Рагнеды на Уладзіміра. Высылка яе з княжычам Ізяславам на радзіму.

992 ― Заснаванне Полацкай епархіі.

1000 ― Cмерць княгіні Рагнеды, у манастве Анастасіі.

1001 ― Смерць полацкага князя Ізяслава.

1003 - 1044 ― Княжанне Брачыслава Ізяславіча. Аднаўленне незалежнасці Полацкага княства.

1021 ― Паход князя Брачыслава на Ноўгарад і бітва на рацэ Судоме.

1029 ― Нарадзіўся князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей.

1044 - 1101 ― Княжанне Ўсяслава Чарадзея.

Паміж 1044 - 1066 ― Будаўніцтва Сафійскага сабора.

1066 ― Паход князя Ўсяслава на Ноўгарад.

3 сакавіка 1067 ― Бітва на Нямізе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 гениев, изменивших мир
10 гениев, изменивших мир

Эта книга посвящена людям, не только опередившим время, но и сумевшим своими достижениями в науке или общественной мысли оказать влияние на жизнь и мировоззрение целых поколений. Невозможно рассказать обо всех тех, благодаря кому радикально изменился мир (или наше представление о нем), речь пойдет о десяти гениальных ученых и философах, заставивших цивилизацию развиваться по новому, порой неожиданному пути. Их имена – Декарт, Дарвин, Маркс, Ницше, Фрейд, Циолковский, Морган, Склодовская-Кюри, Винер, Ферми. Их объединяли безграничная преданность своему делу, нестандартный взгляд на вещи, огромная трудоспособность. О том, как сложилась жизнь этих удивительных людей, как формировались их идеи, вы узнаете из книги, которую держите в руках, и наверняка согласитесь с утверждением Вольтера: «Почти никогда не делалось ничего великого в мире без участия гениев».

Александр Владимирович Фомин , Александр Фомин , Елена Алексеевна Кочемировская , Елена Кочемировская

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука / Документальное
50 знаменитых царственных династий
50 знаменитых царственных династий

«Монархия — это тихий океан, а демократия — бурное море…» Так представлял монархическую форму правления французский писатель XVIII века Жозеф Саньяль-Дюбе.Так ли это? Всегда ли монархия может служить для народа гарантией мира, покоя, благополучия и политической стабильности? Ответ на этот вопрос читатель сможет найти на страницах этой книги, которая рассказывает о самых знаменитых в мире династиях, правивших в разные эпохи: от древнейших египетских династий и династий Вавилона, средневековых династий Меровингов, Чингизидов, Сумэраги, Каролингов, Рюриковичей, Плантагенетов до сравнительно молодых — Бонапартов и Бернадотов. Представлены здесь также и ныне правящие династии Великобритании, Испании, Бельгии, Швеции и др.Помимо общей характеристики каждой династии, авторы старались более подробно остановиться на жизни и деятельности наиболее выдающихся ее представителей.

Валентина Марковна Скляренко , Мария Александровна Панкова , Наталья Игоревна Вологжина , Яна Александровна Батий

Биографии и Мемуары / История / Политика / Образование и наука / Документальное