Читаем Танцы над горадам полностью

І тут - здзейснілася! Кончыкі пальцаў адчулі лёгкае паколванне невідочных танюткіх іголачак. Ад разгубленасці, баючыся падману пачуццяў, я спачатку запаволіў тэмп, потым паскорыў яго, але іголачкі не знікалі, і ў маёй правай руцэ... У маёй правай руцэ з’явіліся кароткія, гладкія й цёплыя пальчыкі, што нельга было зблытаць ні з якімі іншымі. Я трошкі сціснуў іх, і яны выразна азваліся. Тым часам левая рука радасна страпянулася, сустрэўшы незабытую шурпатую руку Настаўніка. Я чакаў, каб аб ногі пацёрлася Котка, ды нашая чацвераногая танцорка не адгукалася.

Мы танчылі ўтраіх, затым я - так, як некалі даўно, на Гатэлі, калі мы мяняліся месцамі - па-ранейшаму з заплюшчанымі вачыма асцярожна вызваліў рукі, зрабіў крок наперад і развярнуўся. Мае раскрыленыя рукі чакалі дзвюх новых сустрэч, аднак дзівосы скончыліся. Нас заставалася трое: рука Настаўніка шурпаціла маю правую руку, а ручка Гімнасткі лашчыла левую.

Надышоў момант, у які музыка калісьці загадвала нам у танцы абняцца за плечы, але я баяўся адпускаць іхнія рукі, каб не страціць тое вернутае адчуванне суладнасці, і мы танчылі да пошуму ластаўчыных крылаў, які абвясціў, што ўсё сканчваецца. Спачатку прысутнасць дарагіх мне рук пачала слабець і ператварылася ў лёгкі эфірны дотык, які, у сваю чаргу, стаўся паколваннем у кончыках пальцаў. Не чакаючы, пакуль ён знікне, я спыніўся і ўзняў рукі ў неба.

37

Прачнуўшыся і згатаваўшы сабе заўсёдную, чорную, быццам дзёгаць, кенійскую гарбату, якую можна піць толькі з малаком, я паспрабаваў асэнсаваць падзеі мінулае ночы.

Чаму нас танчыла ўсяго трое? Няўжо гэта азначае, што астатніх няма на свеце? Я не гатовы быў пагадзіцца, што няма нават Коткі, хоць ёй, паводле чалавечых мерак, і было б далёка за сто гадоў. Не хацелася думаць, колькі цяпер астатнім танцоркам з нашага брацтва, ды выглядала, іхні век, калі не прычынілася чаго благога, не павінен быў скончыцца, і мы ўсе маглі б, як і даўней, дарыць адно аднаму непараўнальную ні з чым радасць. Радасць, якую нам дадзена адчуваць не таму, што мы яе заслужылі, а - дзеля таго, каб ведаць: на свеце існуе, апрача нечалавечай самоты, і ўсеабдымная чалавечая еднасць, няхай вас усяго пяцёра і Котка.

Усе - і Кіяскёрка, і Залацістая Эфа, і нават Котка - павінны вярнуцца, пагатоў я ўжо меў канал сувязі з часам, у які мы, прынамсі некаторыя з нас, яшчэ пачуваліся неўміручымі.

38

У наступнае лета мы пачалі танчыць на беразе вадасховішча, на даху закінутай будыніны, якая нечым нагадвала Гатэль. Вакол яе таксама цягнуўся плот, але адарваных дошак ён меў значна болей, чым ацалелых, і ў ліпені праз іх было відаць, як па той бок малінавымі “шышкамі” зацвітае скрыпень.

Мы зноў дзялілі дах з ластаўкамі і, калі не лічыць іх, некалькі гадоў нас, танцораў, так і заставалася трое. Пачуццё нейкай вінаватасці перад астатнімі трыма паспела загаіцца. Знікненне Эфы з Кіяскёркаю і Коткай так і засталося без тлумачэння. Бывала, уяўлялася, што там, у нашым горадзе, на адлегласці начнога цягніка, яны, як і мы, у тыя самыя ночы выходзяць на дах і танчаць, бяруць Котку на рукі і плечы, а, калі гучыць фінал санаты, іх рукі ўзлятаюць да птушак і зор. І, магчыма, яны гэтаксама думаюць пра тое, што прычынілася з намі, і ўрэшце робяць выснову: усё надзіва проста: яны засталіся, а мы з’ехалі, але калі-небудзь вернемся.

А затым падзеі набылі нечаканае і страшнае развіццё.

39

Аднае начы мая рука сустрэла ў прасторы толькі руку Настаўніка. Другая, шукаючы Гімнастку, злучылася з яшчэ адной шурпатай даланёю.

Гартаючы назаўтра ў інтэрнэце навіны, я здрыгануўся ад загалоўка - “Апошні палёт гімнасткі”. У спальным сталічным мікрараёне скончыла жыццё самагубствам выкладчыца фізкультуры, якая раней займалася спартыўнай гімнастыкай. Жанчына, распавядалі суседзі, уражвала дзівацтвамі: хтосьці бачыў яе ўначы на даху, хтосьці прыгадаў, як яна круціла там, на верхатуры, сальта. Фотаздымка загіблай на сайце не было, ды не заставалася сумневу: гаворка пра Гімнастку. Я бясконца пракручваў у памяці ейныя сальта над Гатэлем, калі гімнастка вылятала за край чорнага квадрата, аднак неверагодным чынам, зрабіўшы ў паветры фантастычны разварот, лёгка апускалася на моцныя зграбныя ножкі.

Верыць у самагубства пакутліва не хацелася. Колькі разоў я ездзіў на метро да яе дома, адрас якога знайшоў на стужцы навінаў, хадзіў навакольнымі сцежкамі, шукаў, але так і не знайшоў выйсця на дах. Амаль упэўнены, што тое самае рабіў і Настаўнік.

40

Настаўнік загінуў падчас восеньскага расстрэлу дэманстрацыі, што пасля выбараў павярнула з праспекта да прэзідэнцкага палаца. Ён трапіў у лік забітых снайперамі, якія стралялі па першых шэрагах. Вінтоўкі былі з глушыльнікамі, і напачатку ніхто на зразумеў, што адбываецца: людзі падаюць, а стрэлаў не чуваць. Потым мы кінуліся бегчы, і ў цісканіне смерць сустрэлі яшчэ трое дэманстрантаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 знаменитых харьковчан
100 знаменитых харьковчан

Дмитрий Багалей и Александр Ахиезер, Николай Барабашов и Василий Каразин, Клавдия Шульженко и Ирина Бугримова, Людмила Гурченко и Любовь Малая, Владимир Крайнев и Антон Макаренко… Что объединяет этих людей — столь разных по роду деятельности, живущих в разные годы и в разных городах? Один факт — они так или иначе связаны с Харьковом.Выстраивать героев этой книги по принципу «кто знаменитее» — просто абсурдно. Главное — они любили и любят свой город и прославили его своими делами. Надеемся, что эти сто биографий помогут читателю почувствовать ритм жизни этого города, узнать больше о его истории, просто понять его. Тем более что в книгу вошли и очерки о харьковчанах, имена которых сейчас на слуху у всех горожан, — об Арсене Авакове, Владимире Шумилкине, Александре Фельдмане. Эти люди создают сегодняшнюю историю Харькова.Как знать, возможно, прочитав эту книгу, кто-то испытает чувство гордости за своих знаменитых земляков и посмотрит на Харьков другими глазами.

Владислав Леонидович Карнацевич

Неотсортированное / Энциклопедии / Словари и Энциклопедии