Читаем Танцы над горадам полностью

Гэта толькі здавалася, быццам старадаўні гадзіннік, што застаўся мне пасля мамінай смерці, звыкла адлічвае час. Насамрэч час павярнуў назад, а ў вызваленую прастору хлынулі ўспаміны, якія вымагалі ўдакладнення каардынатаў майго месцазнаходжання. Я асцярожна перавёў позірк на люстра цёмнага вакна, цалкам гатовы ўбачыць там сямнаццацігадовага юнака, але адтуль пазіраў усё ж я-сучасны, пра што найперш сведчыла барада. Ды навакольная цішыня відавочна перайначылася, і я зразумеў чаму: гадзіннік спыніўся на палове трэцяй.

34

З тыльнага боку нашага панельнага пяціпавярховіка ў зарасніках глогу і жоўтай акацыі пачыналася пажарная лесвіца. Яе першую ржавую папярэчыну аддзяляла ад зямлі адлегласць, прыкладна роўная майму росту. Падскочыўшы, я ўхапіўся адразу за трэцюю папярэчку і, нечакана лёгка падцягнуўшыся, праз якія пару хвілін ступіў на плоскі дах, неахайна заліты паўзверх руберойду бітумам.

Дом стаяў тарцом да ракі, усцяж якой ішла асфальтаваная сцежка. На тым беразе цягнуліся цёмныя дамы вёскі, што пакуль супрацьстаяла гарадскому наступу. Абмінуўшы слупкі вентыляцыйных калодзежаў і лясок тэлеантэнаў, я выйшаў якраз на бліжэйшую да набярэжнай частку даху. Нідзе такой парою не было ні душы, толькі вывадак качак плыў па рэчцы, кранутай няяркім святлом ужо нізкае поўні.

Сказаць, што сюды, на дах, гадамі не наведваліся людзі, я не мог. Дзве скрынкі з тонкіх дошчачак яўна не зваліліся з неба, а яшчэ адну хтосьці разабраў, каб запаліць тут цяпельца. Чужое багацце я аднёс бліжэй да антэнаў, і цяпер мне нічога не замінала. Заставалася зняць абутыя на босую нагу красоўкі.

Дах, як і там, далёка і даўно, захоўваў выразны водгук дзённае цеплыні, што дадавала ўпэўненасці. Мая істота мусіла ўспомніць, яе павінен быў “завесці” той непаўторны рытм, які нараджаўся з тонкім спевам нябачнай стралы і першымі акордамі музыкі. Аднак неба маўчала. Я пачаў рухацца па коле ў цішыні, спачатку нясмела, потым больш упэўнена, але нічога не адбывалася. Не даў ніякага выніку і рух з заплюшчанымі вачыма. З кожным новым колам я зняверваўся. Падзеі сённяшняга вечара і ночы падаваліся не больш, чым чарадою забаўных выпадкаў, а мае дзеянні - самападманам. Як быццам пацвярджаючы тое, удалечыні пачуліся галасы.

Я стаяў басанож на халодным руберойдзе і слухаў сэрца. Поўня схавалася, ветрык халадзіў твар, нагадваючы пра недалёкі досвітак. Па на­бярэжнай ішлі хлопец і дзяўчына. Яны ўбачылі мяне, бо пара спынілася і пачала перамаўляцца. Уваччу паўстаў малюнак з дзіцячай энцыклапедыі, дзе мінакі ў жаху глядзелі на самнамбула, што ішоў па вузкім гзымсе. У душы раптам прачнуўся хлапчук. Дорачы парачцы вострыя адчуванні, я наблізіўся да самага краю верхатуры і ўзняў рукі і твар у неба.

Спусціўшыся з даху, я пайшоў да ракі. Адмыў рукі ад іржы, апаласнуў твар, а потым доўга сядзеў пад ніцай вярбою на беразе. Над ракою плыў Паэтаў верш: Жыве над кронай дрэва поўня...

Бралася на досвітак. Але на развітанне тая ноч прыслала з глыбіняў маёй памяці радкі яшчэ аднаго паэта, з якім мы размінуліся ў часе:

Мне вочы вярні,

дай святла ім,

замглёным,

апаленым поўняй,

шалёным, зялёным...

35

Удзень, шукаючы люк на дах, я абышоў у сваім доме ўсе пад’езды. Люк знайшоўся ў апошнім, але, як і чакалася, быў зачынены на цяжэзны свірнавы замок. Аднак змацаваныя ім дужкі аказаліся настолькі тонкімі, што адну ўдалося адолець кусачкамі.

Каб захаваць чысціню эксперыменту, позна ўвечары лёг у ложак і... праспаў да раніцы. Тое самае паўтаралася ноч пры ночы. Паслязаўтра вярталіся дзеці з жонкай, і кватэра, дзе атмасфера па-ранейшаму раз-пораз здавалася не такой, як звычайна, магла напоўніцца галасамі і набыць паўсядзённую якасць. Магчыма, я ўжо хацеў гэтага.

36

Я ўсвядоміў сябе на лесвіцы паміж чацвёртым і пятым паверхамі. Адрозна ад Гатэля нічога невытлумачальнага тут не прычынілася, і люк выпусціў мяне з пятага паверха на бязлюдны дах. Чародка сонных ластавак знялася з бліжэйшых антэнаў і адляцела далей.

Адно цяпер я заўважыў, што на нагах няма абутку. Дах ужо дыхаў восеньскім халадком, ды на другім коле ступакі сагрэліся і пакідалі руберойду цёплыя сляды. Ноч была зорнай, але бязмесяцавай, і зарэчная вёска адступіла ў цемрыва. Праз колькі кругоў я апусціў павекі і даволі доўга, час ад часу мяняючы накірунак, рухаўся наўслеп. Потым, не спыняючыся, агледзеўся. Са стрэшак калодзежаў на чужаніцу ўражана і са шкадаваннем пазіралі ластаўкі. Але, наразаючы кола за колам, я не губляў надзеі. І тады, калі падступілася паняверка, паветра ледзь улоўна затрымцела і пачулася ціхуткая песня выпушчанай аднекуль стралы...

Цяпер я нарэшце не проста рухаўся, а - танчыў і ў нейкую хвілю адчуў: трэба зноў замружыцца і развесці рукі. Дакладней, не адчуў - пра гэта паведамілі ластаўкі, што наогул пакінулі дах з лёгкім ветрыкам, які не знік разам з іхнім адлётам. Яшчэ тры колы, сказаў я сабе, яшчэ тры...

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 знаменитых харьковчан
100 знаменитых харьковчан

Дмитрий Багалей и Александр Ахиезер, Николай Барабашов и Василий Каразин, Клавдия Шульженко и Ирина Бугримова, Людмила Гурченко и Любовь Малая, Владимир Крайнев и Антон Макаренко… Что объединяет этих людей — столь разных по роду деятельности, живущих в разные годы и в разных городах? Один факт — они так или иначе связаны с Харьковом.Выстраивать героев этой книги по принципу «кто знаменитее» — просто абсурдно. Главное — они любили и любят свой город и прославили его своими делами. Надеемся, что эти сто биографий помогут читателю почувствовать ритм жизни этого города, узнать больше о его истории, просто понять его. Тем более что в книгу вошли и очерки о харьковчанах, имена которых сейчас на слуху у всех горожан, — об Арсене Авакове, Владимире Шумилкине, Александре Фельдмане. Эти люди создают сегодняшнюю историю Харькова.Как знать, возможно, прочитав эту книгу, кто-то испытает чувство гордости за своих знаменитых земляков и посмотрит на Харьков другими глазами.

Владислав Леонидович Карнацевич

Неотсортированное / Энциклопедии / Словари и Энциклопедии