Ходзіць гоман па Ўкраіне У святочных шатах...Гаманіць Дняпро са стэпам Аб вялікім святу.Тую долю, што калісьці Тарас напрарочыў, -Тую долю чуюць вушы, Бачаць ясны вочы.Тая воля, на якую Тарас спадзяваўся,Загуляла ў буйным стэпе, Сонцам абвілася.Тое шчасце, аб якім так Тарас вечна марыў,У народзе на свабодзе З Крамля гаспадарыць.Добрым словам памінае Вялікага сынаУкраіна маладая, Вольная Ўкраіна.
II
Як раджала яго маці, - Не свяцілі зоры,Зубы скаліла няволя, Хахатала гора.Песень радасных, вясёлых Над яго калыскайНе спявалі маладухі Ні здалёк, ні зблізку,А як вырас, як падняўся, На свае стаў ногі,Следам - паншчына, батрацтва, Панскія парогі.Крукам гнуўся перад панам, Уздыхаў нясмела,Катавалі батагамі Юнацкае цела.Энгельгарты, Энгельгарты! Ўжо вам не паўстаці, -Адамсціла Украіна За дзяцей і маці.
III
А было ў тыя часіны Цёмна, бы ў магіле,Людзі гінулі, як мухі, Ці, як здань, блудзілі.Ні святла таго, ні ўсмешкі Хоць бы на хвіліну, -Ночка хутала Ўкраіну, Ці ж толькі Ўкраіну?!І скрыпелі, і бразджэлі Ланцугі наўкола,Панства людам гандлявала, Як нямой жывёлай.Прадавала і мяняла, Ў карты прайгравала,Крыві, слёзам канца-меры Бядняцтва не знала.Гэткай катаргі і мукі Пяром не апішаш.Прамінула. Толькі думку Успамін калыша.
IV
Нарадзіўся на свет белы І Тарас у путах,А нялёгка, ой, браточкі, Змалку быць закутым!Я таксама нарадзіўся Ў ланцугах пад царам.Спапяліў бы ту часіну, Каб я мог, пажарам!Прайшлі годы. Тарас вырас, Як таполя ў полі.Выкуплялі добры людзі Тараса з няволі.Як браў грошы пан вяльможны Рукою паганай,Кроў блішчэла на дукатах, Кроў людзей скаваных.Кроў скаваных бацькі, маці, Скованага сына,Кроў блішчэла на дукатах Скутае Ўкраіны.
V
Па гасцінцы беларускім, Ў Пецярбург з Варшавы,За карэтаю за панскай Пхнецца хлопец жвавы.Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана,Пан у золаце. Ён бедны, Босы, абарваны.Беларускія бярозы Абапал гасцінцаКалыхалі думкі шумам Хлапчуку-ўкраінцу.Бор шумеў яму над вухам, Булькалі крыніцы, -Маладому, дасціпному Было чым дзівіцца.Бачыў ўбогія хаціны, Крытыя саломай,Людзей бачыў паднявольных, Што і ў сябе дома.
VI
Чаму ў сэрцы беларускім Песня ТарасоваАдгукнулася, запела Зразумелым словам?Чаму вецер з Украіны З думкаю крылатайДалятаў да Беларусі І шумеў над хатай?Бо йшла доля беларуса З доляй украінцаАдналькова - ў поце, ў слёзах, Церневым гасцінцам.Бо згіналі адналькова, Змалку да сканання,Шыі ў ёрмах і чакалі Яснага світання.Як жылося, як вялося, Як марнелі сілы,Таму сведкай там і тутка Курганы, магілы.