Читаем Толькі не гавары маёй маме полностью

— Хто не спiць? Павярнуцца ўсiм на правы бок! Адам Глобус i Васiль Шыш-Дударга зараз пойдуць стаяць у прыбiральнi!

I мы стаялi на скразняку ў дашчанай прыбiральнi, каля аднапавярховай раўбiцкай сярэдняй школкi. О, гэта ж тыя самыя Раўбiчы! Так, тыя самыя, куды наш садок вывозiлi на лета. І дзе за тое, што не спiш, мусiў стаяць басанож у прыбiральнi. Васiлю Шыш-Дударгу пашанцавала — ён падхапiў запаленне лёгкiх, i яго забралi бацькi. А я застаўся давiцца маннай кашай у Раўбiчах, застаўся, каб прачынацца ад слоў даглядчыцы.

— Хто не спiць?

Застаўся, каб хаваць за шчакою варанае сала, бо даглядчыца правярала талеркi.

— Хто не з’есць, не ўстане з-за стала!

I як жа карцела, хай толькi выйдзе ў другi пакой, ускочыць на стол з нагамi, i як потым не хацелася тлумачыць мацi, чаму ад мяне патыхае хлоркай i прыбiральняй.

— Хто не спiць?

Я не сплю. Я позна кладуся, я позна ўстаю, бо люблю начны Мiнск, пусты i чысты, вымыты i падмецены. Самае вялiкае смецце ў горадзе нясе з сабою пасажыраплынь у час пiк. А ўночы яны спяць, яны паслухмяныя, iх навучылi з’ядаць варанае сала, спаць на правым баку, паважаць выхавацеля, старшыну, старшыню, загадчыка, на­чальнiка i камандзiра. А мяне навучылi стаяць у пры­бiральнi i не гiдзiцца, калi астатнiх ванiтуе. Мяне навучылi любiць ноч. А гаварыць тое, што думаю, я навучыўся сам, бо заўважыў — можна апавядаць пра самыя вясёлыя рэчы i выклiкаць сум, а можна гаварыць пра непатрэбшчыну i будзе цiкава слухаць.

Толькi цяпер гаворка пра iншае пачуццё.

Згадалася пра гiдкасць востра i нечакана, калi ўночы праходзiў паўз кафедральны касцёл, упрыгожаны бел-чырвона-белымi сцягамi ды харугвамi з Iсусам ды Божай Мацi. У гэтым будынку яшчэ школьнiкам я займаўся вольнай барацьбою. Заняткi праходзiлi на самым верхнiм, дабудаваным паверсе. У майго аднакласнiка, Барыса, падчас трэнiроўкi ад вялiкай напругi пачаў вылазiць з рота даўжэзны глiст. Спачатку паказаўся самы кончык. Мы абступiлi Барыса, бо не ўцямiлi, што з iм робiцца. Чаму гэта ён на карачках папоўз з барцоўскага кiлiма? Барыс рукамi выцягнуў белаватага чарвяка i шпурнуў на дашчаную падлогу, побач з сiнiм кiлiмам. Пасля з’яўлення глiста народу Барыс саромеўся хадзiць на вольную барацьбу i запiсаўся ў секцыю бокса. Баксёры трэнiравалiся ў тым жа будынку, толькi на першым паверсе.

Можа, таму з усiх чатырох мiнскiх касцёлаў ты незалюбiла менавiта кафедральны. У iм яшчэ доўга будзе смярдзець спартсменавым потам...

Ракаў. 7.VII.1992

<p>Толькі не гавары маёй маме...</p><p>(раман пра здзiўленне)</p>

А-а-а... Ну вядома, пра здзiўленне, пра сустрэчу з дзiвам, пра шырока разяўлены рот. Слухай.

Ну, што можа здзiвiць больш за супадзенне? Паводле розных тэорыяў верагоднасцi, такога быць не можа, таму што не можа быць. А яно ёсць! Яно, дзiва, iснуе.

Вось у самалёце Мiнск — Варшава нахiляюся да сцюардэсы — стрункай, насаценькай павет­ранай праваднiцы. Я гарнуся, каб прачытаць яе прозвiшча на цэтлiку, што целяпаецца, пры­шпiленым да форменнага штрыфля. А яна ад­хiляецца, сцюардэса не ведае пра мой кепскi зрок. У яе ўзнiклi iншыя думкi пра мой нахiл, але чужыя думкi я не збiраюся рассакрэчваць. Кожнаму сваё. А тутака раз, i дзiва сапраўднае: не кожнаму сваё прозвiшча, а адно на дваiх чужых людзей. Не верыш? Можаш у майго брата перапытаць, ён таксама бачыў на сцюардэсавай картцы роднае прозвiшча. Брат нават ёй сказаў, пра агульнае прозвiшча. Дзяўчына заружавела. Люблю, калi дзяўчаты чырванеюць. Ружовасць на шчоках вельмi эратычная праява, пячатка сексу i сораму, знак узбуджанасцi. Як i драпiны, пакiнутыя на дзявочых руках кацiнымi кiпцямi, я таксама залiчваю да любоўных адзнак. У сцюардэсы былi падрапаныя рукi, i мне зрабiлася сумна ад выгляду лiловых пiсягоў i ад успамiнаў.

Я згадаў сваю котку, тоўстую кацяру па мянушцы Плюс. Проста, калi яна куплялася за тры рублi на кiрмашы, дык была маленечкiм чорным кацянём з слаба вызначанымi палавымi прыкметамi. А калi кацянё падрасло, дык аформiлася коткаю, а вось мужчынская мянушка засталася. Якая ў рэшце рэшт рознiца? Для мяне як гаспадара анiякай прынцыповасцi няма, цi котка па кiлiмах ходзiць, цi кот. Гэта для жывёлы была прадвызначаная рознiца, i Плюс скокнула з гаўбца на сакавiцкi снег, яна паляцела з пятага паверха ў начную цямрэчу на поклiч ката-спакушальнiка. Плюс няўдала прызямлiлася i зламала заднюю лапу. Дзесяць дзён праляжала мая любая, злосная котачка на кiлiме ў перадпакоi i адышла. Толькi гладзiць сябе больш нiкому нiколi не дазваляла. Плюс зрабiлася аскеткаю, i ў значна большай ступенi, чым можна падумаць. Бо нашую Плюс мая цешча па жончыным даручэннi знасiла пад пахаю ў ветэрынарную лякарню. Там котка пакiнула свой нараджальны орган. Ветэрынар як бы ўзаконiў бясполавасць жывёлы. Плюс зрабiлася нiякага роду, i вясновае скавытанне спакушальнiкаў болей не кранала яе маленькую драпежную душу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза
Жюстина
Жюстина

«Да, я распутник и признаюсь в этом, я постиг все, что можно было постичь в этой области, но я, конечно, не сделал всего того, что постиг, и, конечно, не сделаю никогда. Я распутник, но не преступник и не убийца… Ты хочешь, чтобы вся вселенная была добродетельной, и не чувствуешь, что все бы моментально погибло, если бы на земле существовала одна добродетель.» Маркиз де Сад«Кстати, ни одной книге не суждено вызвать более живого любопытства. Ни в одной другой интерес – эта капризная пружина, которой столь трудно управлять в произведении подобного сорта, – не поддерживается настолько мастерски; ни в одной другой движения души и сердца распутников не разработаны с таким умением, а безумства их воображения не описаны с такой силой. Исходя из этого, нет ли оснований полагать, что "Жюстина" адресована самым далеким нашим потомкам? Может быть, и сама добродетель, пусть и вздрогнув от ужаса, позабудет про свои слезы из гордости оттого, что во Франции появилось столь пикантное произведение». Из предисловия издателя «Жюстины» (Париж, 1880 г.)«Маркиз де Сад, до конца испивший чащу эгоизма, несправедливости и ничтожества, настаивает на истине своих переживаний. Высшая ценность его свидетельств в том, что они лишают нас душевного равновесия. Сад заставляет нас внимательно пересмотреть основную проблему нашего времени: правду об отношении человека к человеку».Симона де Бовуар

Донасьен Альфонс Франсуа де Сад , Лоренс Джордж Даррелл , Маркиз де Сад , Сад Маркиз де

Эротическая литература / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Прочие любовные романы / Романы / Эро литература