"Турэмны дзёньнік" Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д'ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб'ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ў тэлебачанні далёка не рэчаіснасць наяве, што сённяшняя сістэма ў краіне – хворы вынік хворых амбіцыяў і шматгадовая пакута мільёнаў людзей, што на турэмных нарах можа апынуцца кожны, але не кожны зможа з годнасцю вытрымаць выпрабаванні. Тут пра паламаныя лёсы, пра рэдкія праявы чалавечнасці і бясконцыя гульні нялюдзкасці.
Политика18+Славамір Адамовіч
ТУРЭМНЫ ДЗЁНЬНІК
Падрыхтаванае на падставе: Славамір Адамовіч, Турэмны дзёньнік. Дакументы, дзёньнікі, вершы, — Printed in the Republic of Belarus’: Gudu Informcijos Centras (у Літве), 2001. — 160 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
АД АЎТАРА
Англійскі дзяржаўны дзеяч дзевятнаццатага стагодзьдзя Бэнджамін Дызраэлі пicaў: „Іншыя людзі, пакараныя ссылкай альбо турмой, калі i выжываюць, паддаюцца адчаю; літаратар жа мае падставы лічыць гэтыя дні самымі прыемнымі ў сваім жыцьці”. Дызраэлі пicaў гэта пра Гуга Гроцыя, галандскага юрыста i філосафа сямнаццатага стагодзьдзя, які быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня i два турэмныя гады аддаў літаратурнай i філасофскай рабоце.
Дык чаму ж літаратар дні, месяцы i нават гады, адбытыя ў няволі, можа лічыць „самымі прыемнымі ў сваім жыцьці”? На гэтае пытаньне досыць вычарпальна адказаў шматгадовы вязень англійскix турмаў Джавахарлал Нэру. У сваім апошнім, ад 9 жніўня 1933 году, пісьме да дачкі ён заўважаў: „Людзі часта не жадаюць дзейнічаць з-за страху перад вынікамі, бо дзейнічаць азначае рызыкаваць i апынацца ў небясьпечным становішчы. Небясьпека на адлегласьці здаецца жахлівай, але яна не такая страшная, калі глядзець на яе зблізку. А часта яна зьяўляецца прыемнай спадарожніцай, узмацняючы вастрыню i радасьць жыцьця”.
„Турэмны дзёньнік” - кніга брутальная i непрыемная, ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Адно толькі: шануючы падарваную нашым жыцьцём псіхіку некаторых герояў гэтай кнігі-дакумента, я палічыў неабходным унесьці пэўныя карэляты ў некаторыя прозьвішчы. Аднак бальшыня ўласных імёнау пакінута бяз дэфармацыяўё
Усе астатняе - на наступных старонках.
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ