Читаем Турэмны дзёньнік полностью

„Pyкi назад!” - ты ідзеш на допыт.„Рукі назад!” - ты дзяржаўны злачынца.„Pyкi назад” - набываеш вопып.„Pyкi назад!” - i думка, як сьпіца,пра тое, што там красавік і суха,дзяўчаты скінулі тоўстыя гетры,на кругині яшчарка сушыць брухаi пахне гудронам асфальт нагрэты.З рукамі назад выводзяць на пляцыктрохкутнай формы - хадзі i думайпра тое, як там дэфілююць грацыі,як там парламент фліртуе з думай.Пра радасьць успомніш, калі жанчынацябе па-крывіцку любіла штоноч,i вы любоў запівалі „чын-чынам”,i сьлёзы сьветлыя беглі з воч.А „рукі назад!” - гэта ўсё часова,а „рукі назад!” - ня страшна, калітабою валодае вечнае Словаi памяць пра травеньскі. пах ральлі.


22.04.96 году

Вечар, па першай праграме беларускага радыё ідзе перадача „Сябрына”, у якой - пра расейскага паэта М.Рубцова. Загінуў, бедалага, ад рук уласнай жонкі, прыдушыла п’янага коўдрай. А можа якраз так i трэба паміраць паэту?


24 красавіка

Адбылася сустрэча з адвакатам, атрымаў асадку. Сфатаграфавалі. Зарос, барада, чорны, як чачэнец. На волі +26 °С.


25.04.96

Вечар. Опера Сен-Санса „Самсон i Даліла”. Афіцыйнае радыё перадае, што на заўтрашні „Чарнобыльскі шлях” прыязджаюць сябры з украінскай арганізацыі „УНА-УНСО”. Атрымаў перадачу ад былой фіктыўнай жонкі.


26 красавіка

Пятніца, 10 гадоў з дня аварыі на ЧАЭС i з часу майго першага жанімтсва. Ясны цёплы дзень, якога я ня бачу, толькіа чую гукі з волі: ціўкае сініца, мяўкае кот, званы на Катэдральным саборы. Сёньня там БНФ арганізуе шэсьце. Як яно будзе?

Ад I. Ф. К атрымаў перадачачку: пару майткаў, асадку, паперу.

Быў на „медаглядзе”, аглядалі дзьве кабеты, пра кваліфіксацыю якіх гаварыць не прыходзіцца. Сказаў, што некалі хварэў саркаідозам Бека, што нешта нездаровіцца майму пенісу. Абяцала арганізаваць яшчэ адзін агляд (флюараграфія i уролаг).

Прайшоў дождж, проста лівень. Паветра пасьвяжэла. У фортку залятае чмель i, здаецца, авадзень. Атрымаў інфармацыю, што на „Валадарцы” (цэнтральная сталічная турма, якая прылягае да вуліцы імя Валадарскага) сядзіць за „хуліганку” Алесь Шадрын. Хворы, гніе (язвы на целе), на зону не паехаў.

Вечар, гадзін 7. У двары паміж турмой i будынкам міністэрства ўнутраных спраў салдаты ўнутраных войскаў i амапауцы бразгаюць шчытамі, чуваць каманды. Відаць, грузяцца на машыны. Што там адбываецца? Ці выстаялі нашы людзі? Ізноў дождж, Ізноў грымяць шчытамі Надвор’е - толькі дзяўчат кахаць. Сядзім, як у цырку шапіто, пад купалам. Чуваць, як зомбі ў форме выкрыкваюць слова „фашысты”. Цямнее, за кратамі сьмяюцца, сьмех.


27 красавіка

Ноччу ішоў моцны дождж, Цяпер 15.00. Радыё перадае пра ўчарашнія падзеі. Дзесяткі ўдзельнікау „Чарнобыльскага шляху” атрымалі раненьні ў выніку сутычак зь міліцыяй. Дэманстранты перакулілі некалькі машын ДАІ. Значыць, на вуліы народ выйшаў. I гэта надае сілы, трэба трымацца. Вось чаму так доўга ўчора бразгалі амуніцыяй. Пракурор горада ўзбудзіў справу па факце беспарадкаў, артыкул 186. Ня хныкаць, не апускацца! 186-ы - арганізацыя беспарадкаў. Hiчога, пабачым. Ён яшчэ пашкадуе, што нарадзіўся на сьвет. Дзень 2б-га паддае энтузіязму.

Ці даходзяць да Галіны мае лісты?

Сёньня ў нашым цырку штосьці грукае. Ці не зьбіваюць гэта новыя шканары (нары) для новых „дзяржаўных злачынцаў”?

Казёл, сука, кідай курыць!

Кіну, сёньня кідаю. Трэба выжыць! I выйсьці!


28.04.96 году

Haпicaў трэці верш, рэфрэнам - слова „проста”. Усё банальна проста.

Ах, проста блакітнае неба,проста птушка пяе,проста цёплая глеба,проста сонца ўстае.Проста цьвітуць пралескі,проста жоўты пясок,проста сьвежыя трэскі,проста па дрэвах сок.Проста сяджу ў вязьніцы,проста ем баланду,проста ніяк ня сьпіцца,проста нікуды ня йду.Проста сябры на волі,проста i ворагі там,проста цячэ са столі,проста жыцьцё - бедлам.Проста хутка асудзяць,проста буду маўчаць,проста сумую па людзях,проста хачу кахаць.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Весна народов
Весна народов

Сергей Беляков – историк и литературовед, лауреат премии Большая книга и финалист премии Национальный бестселлер, автор книг «Гумилев сын Гумилева» и «Тень Мазепы. Украинская нация в эпоху Гоголя». Весной народов назвали европейскую революцию 1848–1849 гг., но в империи Габсбургов она потерпела поражение. Подлинной Весной народов стала победоносная революция в России. На руинах империи появились национальные государства финнов, поляков, эстонцев, грузин. Украинцы создали даже несколько государств – народную республику, Украинскую державу, советскую Украину… Будущий режиссер Довженко вместе с товарищами-петлюровцами штурмовал восставший завод «Арсенал», на помощь повстанцам спешил русский офицер Михаил Муравьев, чье имя на Украине стало символом зла, украинские социалисты и русские аристократы радостно встречали немецких оккупантов, русский генерал Скоропадский строил украинскую государственность, а русский ученый Вернадский создавал украинскую Академию наук…

Сергей Станиславович Беляков

Политика