Читаем У дрымучых лясах полностью

Адзін дзед, слаўны добры майстар, скромны мастак, творца прыгожых бліскучых пасудзін, не здрадзіў мне. Нягледзячы на з'яўленне ўнучкі, старшы ўнук быў яму па-ранейшаму дораг. Пры абедзе ён садзіў мяне побач з сабою за стол. Раней чым сабе, дзед накладваў мне ежу ў алавяную місачку. Потым ён даставаў з ніжняй палічкі кніжнай шафы сіняватую бутлю з чыстым спіртам, наліваў сабе ў срэбраны ўзорчаты келішачак, адным глытком выпіваў, закусваў густа пасоленым хлебам, зноў ставіў бутлю і келішак у шафу і спакойна садзіўся абедаць. У дзеда быў заведзены парадак есці моўчкі. Калі я пры ядзе звяртаўся да яго з запытаннямі, ён дабрадушна адказваў:

— Еш, дуда, і маўчы, а то ластаўка на тваім языку гняздо саўе.

Пасля абеду ён браў мяне з сабою ў кузню.

Заўсёды па вечарах дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Перад ім стаяла лямпа на меднай падстаўцы свайго вырабу. Ён ківаўся ўзад і ўперад у чорнай ярмолцы, чытаў упаўголас рэчытатывам, пасля кожнай фразы задумваўся, глядзеў на вісячы сямісвечнік і ціха, працягла напяваў. Я паглядаў на аграмадны дзедаў цень на сцяне, і мяне агортвала дрыма. Калі ён зноў пераходзіў да чыткі, я прачынаўся. Дзед тады выносіў мяне праз сенцы ў камору маіх бацькоў і распранаў.

Аднаго разу дзед мне даў грошык на цукерку. Я пайшоў у краму і замест цукеркі купіў белы аркуш паперы. Дома я склаў паперу ў маленькую кніжачку і папрасіў маці, каб сшыла. Потым я дастаў з дзедавай шафы чарнільніцу, ручку і том Бібліі. На шырокім тапчане я расчыніў том на першай тытульнай старонцы і давай у сваю кніжачку перапісваць адтуль незразумелыя мне друкаваныя літары. Па нейкай справе дзед прыбег з кузні.

— Ай, дуда! — спалохаўся ён. — Біблію чарнілам зальеш…

— Я ж пішу! — пахваліўся я.

Дзед паглядзеў, што я пішу ў сваёй маленькай кніжачцы, і заківаў галавой ад дзіва.

— Дык ты ж, дуда, сапраўдны друкар! Бач, як друкуе. Цюцелька ў цюцельку!

— Пачытай, дзед, што я надрукаваў… — папрасіў я.

— Гэта не па-жыдоўску, і я не разумею, — сказаў дзед і паклікаў маці. Яна прачытала:

— «Дозволено цензурой».

— Ах, дуда, «доз-во-ле-но цен-зу-рой»… Бачыш, які ты ў мяне разумны!.. Га? Калі «дозволено цензурой», дык я табе куплю «алефбейс» (алфавіт). А Бібліі не чапай. Яна дарагая. Абальеш чарнілам. Я больш строгі за цэнзуру. Яна дазваляе, а я забараняю.

Я пакрыўдзіўся.

— Буду маляваць на кніжачцы пеўнічкаў…

— Малюй, дуда, пеўнічкаў…

ІІраз тыдзень камісіянеры прывезлі з Менска жыдоўскі алфавіт, надрукаваны на адным баку вялізнага, у паўстала, аркуша паперы. Дзед наклеіў алфавіт на картон і пачаў па вечарах вучыць мяне грамаце. Мне было тады пяць з палавінай год.

Пры кожным маім поспеху на алфавіт падаў медны грошык.

— Гэта анёл з неба кідае, бо добра вучышся! — гаварыў дзед.

А калі я спаймаў над маёй галавой дзедаву руку з новым грошыкам, дзед рагатаў не менш за мяне і пахваліў:

— Ніколі не паддавайся на абман, дуда мая, ніколі!

Праз некалькі тыдняў я ўжо бегла чытаў малітвеннік. У сувязі з гэтым я зрабіўся хатнім духоўнікам сваёй непісьменнай бабулі. Я кожную раніцу чытаў уголас малітвы, а бабуля шаптала за мною слова ў слова. Да мяне гэту работу выконвала маці. Абавязак быў вельмі нудны, бо я яшчэ ніводнага слова не разумеў па старажыдоўску, а словы малітвы былі на гэтай мове. Кожны дзень бабуля ўзнагароджвала мяне за такую ранішнюю службу салодкай сушанай морквай і арэхамі.

Таямніцы неба і зямлі

У мястэчку была другая беззямельная сям'я — Борух і яго жонка Сора. Яны жылі на другім канцы мястэчка ў маленькай хатцы, знутры і знадворку аблепленай глінай. Борух — стары, нізкага росту чалавек, з вялікай галавой на шчуплых плячах — браў на вучобу трох-чатырох дзяцей. Яго жонка Сора хадзіла з кошыкам шкляной пасудьі па вёсках. Яна прадавала пасуду ці абменьвала на прадукты, і з гэтага яны жылі. Борух займаўся тайнай навукай «кабаллы». У кожную раніцу ён хадзіў на блізкае возера на абрад «святога амавення». У кожную поўнач ён уставаў, абсыпаў галаву попелам у знак жалобы, садзіўся на зямлю і аплакваў зруйнаванне храма Іерусалімскага. Часам удзень ён хадзіў у лес, дзе ў самоце вывучаў таямніцы неба і зямлі. Дзень у дзень ён пісаў нейкі філасофскі трактат. Яго ў ваколіцы лічылі святым чалавекам. Да яго на парады прыходзілі і беларусы.

У сем год мяне аддалі ў навуку да Боруха. У яго вучыліся дзеці пасадзецкага багача-карчмара. Яны былі нашмат старэйшыя за мяне і вучылі талмуд. Я ніколі да гэтага часу не бываў у хатцы Боруха. Я з цікавасцю аглядаўся па кутках хаціны і заўважыў, што тут уся пасуда са шкла і гліны, лыжкі — драўляныя, гліняныя падсвечнікі, злепленыя груба ім самім. Падлога была гліняная. І рукі і твар самога Боруха мелі колер гліны. Ён вечна дыміў люлькай — старасвецкай бурштынавай з доўгім, у два аршыны, плеценым цыбуком. Хлопцы карчмара былі гультаі, і Борух часта спакойна і ўдумліва паганяў іх канчуком-шасціхвосткай.

— Вучыцеся, бычкі! — гаварыў ён пры гэтым.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Образы Италии
Образы Италии

Павел Павлович Муратов (1881 – 1950) – писатель, историк, хранитель отдела изящных искусств и классических древностей Румянцевского музея, тонкий знаток европейской культуры. Над книгой «Образы Италии» писатель работал много лет, вплоть до 1924 года, когда в Берлине была опубликована окончательная редакция. С тех пор все новые поколения читателей открывают для себя муратовскую Италию: "не театр трагический или сентиментальный, не книга воспоминаний, не источник экзотических ощущений, но родной дом нашей души". Изобразительный ряд в настоящем издании составляют произведения петербургского художника Нади Кузнецовой, работающей на стыке двух техник – фотографии и графики. В нее работах замечательно переданы тот особый свет, «итальянская пыль», которой по сей день напоен воздух страны, которая была для Павла Муратова духовной родиной.

Павел Павлович Муратов

Биографии и Мемуары / Искусство и Дизайн / История / Историческая проза / Прочее
Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе

На споры о ценности и вредоносности рока было израсходовано не меньше типографской краски, чем ушло грима на все турне Kiss. Но как спорить о музыкальной стихии, которая избегает определений и застывших форм? Описанные в книге 100 имен и сюжетов из истории рока позволяют оценить мятежную силу музыки, над которой не властно время. Под одной обложкой и непререкаемые авторитеты уровня Элвиса Пресли, The Beatles, Led Zeppelin и Pink Floyd, и «теневые» классики, среди которых творцы гаражной психоделии The 13th Floor Elevators, культовый кантри-рокер Грэм Парсонс, признанные спустя десятилетия Big Star. В 100 историях безумств, знаковых событий и творческих прозрений — весь путь революционной музыкальной формы от наивного раннего рок-н-ролла до концептуальности прога, тяжелой поступи хард-рока, авангардных экспериментов панкподполья. Полезное дополнение — рекомендованный к каждой главе классический альбом.…

Игорь Цалер

Биографии и Мемуары / Музыка / Прочее / Документальное