Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Партыя складалася iз «шпаны», значыць зладзейскай кампанii. Калi iх пасадзiлi на абток Анзэр i далi скарбовую вопратку, яны лёгкамысна папрагульвалi ў карты свае собскiя апранахi, вiдаць, не спадзяючыся, каб тыя маглi iм яшчэ прыпатрэбiцца.

A як прыйшоў загад прыслаць партыю на Салоўкi, адмiнiстрацыя Анзэру, якая пры адсыланьнi вязьняў на iншую «камандыроўку» мусiла здымаць дадзеныя вязьням скарбовыя рэчы, загадала iм распранацца i пусьцiла ў дарогу галяком.

Галоўная рэч, каб давераная адмiнiстрацыi скарбовая маёмасьць не пагiнула, каб можна было ў кажны мамэнт «отчитаться».

Людзi — глупства!

Адмiнiстрацыя Анзэру складалася з «каэраў».

Трэба адзначыць, што пару год пазьней падобны факт ня мог-бы стацца. Гэта дзеялася ў той час, калi «шпана» была ў пагардзе, калi яе пасылалi на найцяжэйшыя работы, бiлi, усяляк зьдзеквалiся й наагул старалiся вынiстажыць яе фiзычна.

Пасьля дачыненьнi былi зусiм iншыя. Пасьля на шпану ў канцлягеры ўлада глядзела як на сумную «спадчыну старога капiталiстычнага ладу».

Савецкая палiтыка пачала iмкнуцца да таго, каб зладзеяў узгадоўваць i перарабляць на прававерных савецкiх грамадзянаў. Цi гэта ўдавалася — гэта iншая рэч. Пасьля зладзеi й бандыты пачалi займаць у канцлягеры ўпрывiлеяваныя палажэньнi, а калi ўмелi пiсаць, дык iх прызначалi за камандантаў ротаў, за кiраўнiкоў лягернае гаспадаркi.

Да палiтычных вязьняў («каэраў») пачалi ставiцца зь недаверам i стаўляць iх на апошнiм месцы.

Спасярод прывезеных тады з абтоку Анзэру галякоў колькi таею-ж начою памерла ў тэатральным файе.

Рэшта — яшчэ жывыя, але ў безнадзейным стане, — была назаўтрае адасланая ў больнiцу.

Сэнсацыйная нататка

Каля месяца перад гэтым здарэньнем у Кракаўскай газэце «Illustrowany Kurjer Codzienny» зьявiлася гэткая нататка:

Бунт вязьняў на Салаўкох.

Група савецкiх вязьняў на Салавецкай катарзе, на чале з беларускiм пiсьменьнiкам з Вiльнi Францiшкам Аляхновiчам, напала на канвой, абяззброiла i паперабiвала чырвонаармейцаў, iз зброяй у руках пайшла праз тундру ў кiрунку фiнскай гранiцы…

I гэтак далей.

Мае вiленскiя прыяцелi нецярплiва чакалi ад мяне тэлеграмы з Фiнляндыi.

А я ў той час сядзеў у чатырнаццатай «запрэтнай роце».

Праз пару дзён камандант 14-ай роты сказаў:

— Аляхновiч! На заўтра на 10 гадзiну ранiцы цябе клiчуць у IСО.

Ня весела! 3 якой мэтай клiчуць? Нешта нядобрае.

Аляхновiч тады яшчэ ня ведаў аб сваiх «гэройскiх подвiгах, аб сваiм атаманстве над узбунтаванымi салавецкiмi вязьнямi»…

«Мусiць, нейкi данос…», — падумаў.

На другi дзень пад канвоем днявальнага пайшоў у IСО.

— Хто? чаго? да каго?

— Гэта Аляхновiч. Клiчуць яго да начальнiка.

— Добра. Пачакай.

Паклiкалi ў габiнэт начальнiка.

— Ты Аляхновiч?

— Але.

— Iмя, отчество?

— Франц Карлавiч.

— Сколько лет?

— Дзесяць гадоў.

— Статья?

— 58, пункт 5.

Начальнiк уважна прыглядаўся да барадатага згорбленага вязьня. «Не, гэты не выглядае, каб мог паперабiваць варту… Гэта нешта ня так».

— Ну, ступай в роту. Когда надо будет, вызову.

Аляхновiч пайшоў назад у 14-ую роту.

Прыяцелi

Прыяцелi не дачакалiся тэлеграмы зь Фiнляндыi, але дачакалiся 1932 г., калi быў абмен палiтычных вязьняў мiж Польшчай i Саветамi.

Зь лiстоў маткi Аляхновiчавай ведалi, што ён сядзiць, як сядзеў, на Салоўках i што сэнсацыя «Кур'ера Штодзённага» ня мела нiякiх падставаў.

I аднойчы, седзячы, успамiнаючы даўно мiнулыя школьныя гады i перабiраючы, хто iз старых калегаў ёсьць яшчэ ў Вiльнi, а каго няма, прыяцелi ўспомнiлi аб Аляхновiчу.

— Франука няма.

— Хто ведае, цi яшчэ жыве!

— Жыве. Жонка нядаўна мела лiст ад ягонай маткi. Усё, як раней, на Салоўках.

— Вось быў абмен… Абмянялi больша за 40 чалавек… A каб так паспрабаваць….

— Што?

— Ну вось… я думаю гэтак, — сказаў адзiн. — Няхай ягоная жонка напiша просьбу на iмя мiнiстра замежных справаў… Мы зьбяром подпiсы ўплывовых людзей… Можа, удасца яго выцягнуць…

Як сказалi, так зрабiлi. Шмат асобаў, якiя падпiсалiся пад просьбай, цяпер самi сядзяць у капцюрох ГПУ-НКВД. Прозьвiшчы iхныя напiсаць нельга.

На гэтым месцы — выражаю iм сваё шчырае «дзякуй».

Але справа пайшла цяжка.

Маршал Пiлсудзкi ўпёрся:

— Што?! Iзноў абмен? Нiзашто! Даволi ўжо гэтых абменаў!.. Каго? Аляхновiча? Хто такi? Нейкi беларус… Не! Даволi!..

Як, аднак, удалося яго пераламаць — ня ведаю. Ведаю толькi, што справа хутка скранулася зь месца.

Але хутка казка расказваецца, ды не хутка справа правiцца. Цягнулася. Цягнулася, але з надзеяй на добры вынiк.

Тут магу ўспомнiць адно прозьвiшча, бо гэты чалавек памёр ужо, i капцюры ГПУ яго не дастануць. Гэта мой вiленскi знаёмы, б. рэдактар, Мар'ян Сьвяхоўскi. Ён гэтым часам жыў у Варшаве i горача ўзяў да сэрца справу майго вызваленьня. Не займаючы нiякага адказнага становiшча, ён, аднак, меў вялiкiя ўплывы i зь iм лiчылiся людзi, якiя кiравалi дзяржаву. Ён быў бадай што не штодзённым гасьцём у мiнiстэрстве замежных справаў на Вежбовай вулiцы.

Пабачыўшы яго, мiнiстэрскiя чыноўнiкi з жахам выкрыквалi:

— Ах, пане Мар'яне! Вы йзноў будзеце гаварыць аб Аляхновiчу! He кажэце, калi ласка, нiчога. Ужо робiцца! Робiцца ўжо…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адмирал Советского флота
Адмирал Советского флота

Николай Герасимович Кузнецов – адмирал Флота Советского Союза, один из тех, кому мы обязаны победой в Великой Отечественной войне. В 1939 г., по личному указанию Сталина, 34-летний Кузнецов был назначен народным комиссаром ВМФ СССР. Во время войны он входил в Ставку Верховного Главнокомандования, оперативно и энергично руководил флотом. За свои выдающиеся заслуги Н.Г. Кузнецов получил высшее воинское звание на флоте и стал Героем Советского Союза.После окончания войны судьба Н.Г. Кузнецова складывалась непросто – резкий и принципиальный характер адмирала приводил к конфликтам с высшим руководством страны. В 1947 г. он даже был снят с должности и понижен в звании, но затем восстановлен приказом И.В. Сталина. Однако уже во времена правления Н. Хрущева несгибаемый адмирал был уволен в отставку с унизительной формулировкой «без права работать во флоте».В своей книге Н.Г. Кузнецов показывает события Великой Отечественной войны от первого ее дня до окончательного разгрома гитлеровской Германии и поражения милитаристской Японии. Оборона Ханко, Либавы, Таллина, Одессы, Севастополя, Москвы, Ленинграда, Сталинграда, крупнейшие операции флотов на Севере, Балтике и Черном море – все это есть в книге легендарного советского адмирала. Кроме того, он вспоминает о своих встречах с высшими государственными, партийными и военными руководителями СССР, рассказывает о методах и стиле работы И.В. Сталина, Г.К. Жукова и многих других известных деятелей своего времени.

Николай Герасимович Кузнецов

Биографии и Мемуары
Актерская книга
Актерская книга

"Для чего наш брат актер пишет мемуарные книги?" — задается вопросом Михаил Козаков и отвечает себе и другим так, как он понимает и чувствует: "Если что-либо пережитое не сыграно, не поставлено, не охвачено хотя бы на страницах дневника, оно как бы и не существовало вовсе. А так как актер профессия зависимая, зависящая от пьесы, сценария, денег на фильм или спектакль, то некоторым из нас ничего не остается, как писать: кто, что и как умеет. Доиграть несыгранное, поставить ненаписанное, пропеть, прохрипеть, проорать, прошептать, продумать, переболеть, освободиться от боли". Козаков написал книгу-воспоминание, книгу-размышление, книгу-исповедь. Автор порою очень резок в своих суждениях, порою ядовито саркастичен, порою щемяще беззащитен, порою весьма спорен. Но всегда безоговорочно искренен.

Михаил Михайлович Козаков

Биографии и Мемуары / Документальное
Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия