Читаем У капцюрох ГПУ полностью

Надвор'е агiднае. Вiхор гудзе ў недалёкiм лесе i гонiць хмары, якiя лятуць хутка-хутка й грамазьдзяцца адна на адну, як быццам хочуць хутчэй праляцець над савецкай прымежнай брамай, што дзелiць два сьветы.

Углядаюся ў надпiс: «Коммунизм сметет все границы», якi бачыў гэтак даўно — у лiстападзе 1926 г., калi ехаў у Савецкае гаспадарства зь вераю ў магчымасьць беларускае культурнае працы там — у БССР. Тады гэтак сама была восень, але я ехаў з надзеяй на вясну ў сэрцы. Сяньня варочаюся, бадзяка, у вастрожным бушлаце, працьверазiўшыся на Салоўках, шчасьлiвы, што праз мамэнт нага мая пераступiць мяжу краiны «будаўнiцтва сацыялiзму» — у вадваротным кiрунку. I сяньня восень, але ў маёй душы цяпер сьветла, сонечна, радасна…

Прыглядаюся да паходу, якi наблiжаецца да нас — з таго боку.

Мой гэпiсты гэтак сама ўтаропiўся ў гэтую групу i ад часу да часу рэгулюе наш крок:

— Павальней!.. Хутчэй!..

Вiдаць, iдзець аб тое, каб прыйсьцi на ўмоўленае месца на мяжы ў дакладна азначаным часе. Бо было-б недалiкатна прымушаць чакаць на сябе, а лiшняя пасьпешнасьць абнiжала-б прэстыж гаспадарства.

Гэтак я разумеў гэную каманду.

Я ўжо вырозьняваў твары людзей, якiя да нас падыходзiлi. Наперадзе йшоў нейкi высокi мужчына ў цывiльнай вопратцы[22]. Зь iм — з двума палiцыянтамi па бакох — той, каго польскi ўрад абменьваў на мяне: Бранiслаў Тарашкевiч. У гэты мамэнт я адчуў ня толькi духовы, але й фiзычны кантраст памiж намi. Вязень «капiталiстычнага гаспадарства» меў на сабе прызваiты фiльцовы капялюш, добра скроенае восеньскае палiто, беззаганна вычышчаныя боты… Савецкi вязень iшоў у старэцкiм падзёртым кажуху на салавецкiм бушлаце…

Тарашкевiч iшоў, гледзячы на мяне зь ня выразнай усьмешкай на твары.

Гэтулькi гадоў ня бачыўшы, з зацiкаўленьнем углядаўся я на гэтага чалавека, якi, хоць у добрай веры, усё-ж гэтулькi зламаў чалавечых жыцьцяў, кiруючы вочы сваiх землякоў на мiраж за межавымi слупамi…

Цырымонiя абмену. Адданьне чэсьцi, паклон капялюшом, сьцiсканьне рук, падпiсаньне акту абмену. I мы, калiшнiя прыяцелi, а цяпер — чужыя сабе людзi, шляхi якiх разыходзяцца ў процiлежныя бакi, падалi сабе рукi. Звычайныя вастрожныя камплiмэнты: «Добра выглядаеш». — «Ты таксама». — «Дзякуй, але сумляваюся»…

Пасьля — колькi горкiх словаў за манлiвыя мiражы, але тут спынiў нашую гутарку старшыня польскае рэпатрыяцыйнае камiсii:

— Panowie mieli mówić o sprawach prywathych, a panowie mówia о polityce…

A савецкi гэнэрал, пачуўшы нашую гутарку «на политические темы», ня ведаў, што рабiць, быў «захвачен врасплох».

Урэшце — апошняе халоднае пацiсканьне рук.

— Бывай здароў!..

Ён iз вастрогу пойдзе туды, дзе ўвесь вялiзарны край — гэта адзiн вялiкi вастрог, дзе думка чалавечая сьцiсьненая ў вабцугох савецкага абсурду, дзе ня толькi дзеяць i гаварыць, але й думаць i дыхаць трэба паводле аднаго, для ўсiх абавязковага шаблёну. Ён пойдзе ў край белага нявольнiцтва, голаду, нэндзы, людаедзтва, а я — кiруюся на Захад, да «капiталiстычных» гаспадарстваў, дзе буду прынамсi спаць спакойна, ведаючы, што ўначы госьцi з ГПУ не пастукаюцца да мае гасподы.

Каб-жа толькi ня бачыць больш кашмарных сноў. Каб забыцца на пяцiгодкi, ударнiцтва, людаедзтва!..

Я ап'янеў ад шчасьця. Нешта гавару, шмат гавару… Iдзём у сьвятлiцу КОПу. Штось апавядаю… О, бо-ж запраўды можна быць п'яным ад шчасьця! Якое-ж гэта дзiўнае пачуцьцё! Пяро мае не патрапiць апiсаць гэтага стану.

Апавядаюць, што Мiгуэль Сэрвантэс, зьвярнуўшыся з няволi ў алжырскiх пiратаў, сказаў, што найвялiкшым шчасьцем, якое можа спазнаць чалавек, ёсьць радасьць ад верненай волi. Гэткае шчасьце спазнаў я 6 верасьня 1933 году. Гавару аб сваей радасьцi. Дзякую… Даўлюся словам!.. Нешта сьцiснула мне горла ад узварушаньня…

Хто ведае, можа, варта сем гадоў цярпець мукi ў савецкiх вастрогах, каб пасьля перажыць такую часiну — часiну гэтага найвялiкшага шчасьця.

Гэта часiна ўжо больш не паўторьщца. Яе можна перажыць у жыцьцi толькi адзiн раз[23].

* * *

У той самы вечар сядзеў я ўжо ў гасподзе ў Стоўпцах i спажываў мясную вячэру. Еў праўдзiвы валовы бiфштэкс. 3 цыбуляй! 3 бульбай! Зь белым хлебам! Дык ня дзiва, што пасьля даўгагадовае галадоўлi сьнiлiся мне ўначы — бальшавiкi.

А назаўтрае — спатканьне з прыяцелямi на вагзале ў Вiльнi.

Цяпер — да новага жыцьця, да новае працы.

Кашмар мiнуў.

I вось часiну вялiкага шчасьця давялося мне шчэ раз у жыцьцi перажыць.

Калi, як загнаны зьвер, хаваючыся, каб ня трапiць iзноў у бальшавiцкiя рукi, пасьля году гэткага жудаснага жыцьця я нарэшце пачуў грукат нямецкiх бомбаў i пабачыў, як уцякалi бальшавiкi, — я перажыў часiну радасьцi, якая ў сваёй эмацыянальнасьцi ня саступала перад тэй, ад 6 верасьня 1933 г.

Эпiлёг

I вось я на волi. Цешуся, п'янею ад волi. Месца сабе не знаходжу. He сядзiцца на адным месцы. Вось пайду яшчэ сюды, загляну туды, пабачуся з гэтым, трэба шчэ наведаць таго. I як дзiўна. Нiхто за мной ня йдзе, ня трэба нiякага пропуску, куды хачу, туды йду.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адмирал Советского флота
Адмирал Советского флота

Николай Герасимович Кузнецов – адмирал Флота Советского Союза, один из тех, кому мы обязаны победой в Великой Отечественной войне. В 1939 г., по личному указанию Сталина, 34-летний Кузнецов был назначен народным комиссаром ВМФ СССР. Во время войны он входил в Ставку Верховного Главнокомандования, оперативно и энергично руководил флотом. За свои выдающиеся заслуги Н.Г. Кузнецов получил высшее воинское звание на флоте и стал Героем Советского Союза.После окончания войны судьба Н.Г. Кузнецова складывалась непросто – резкий и принципиальный характер адмирала приводил к конфликтам с высшим руководством страны. В 1947 г. он даже был снят с должности и понижен в звании, но затем восстановлен приказом И.В. Сталина. Однако уже во времена правления Н. Хрущева несгибаемый адмирал был уволен в отставку с унизительной формулировкой «без права работать во флоте».В своей книге Н.Г. Кузнецов показывает события Великой Отечественной войны от первого ее дня до окончательного разгрома гитлеровской Германии и поражения милитаристской Японии. Оборона Ханко, Либавы, Таллина, Одессы, Севастополя, Москвы, Ленинграда, Сталинграда, крупнейшие операции флотов на Севере, Балтике и Черном море – все это есть в книге легендарного советского адмирала. Кроме того, он вспоминает о своих встречах с высшими государственными, партийными и военными руководителями СССР, рассказывает о методах и стиле работы И.В. Сталина, Г.К. Жукова и многих других известных деятелей своего времени.

Николай Герасимович Кузнецов

Биографии и Мемуары
Актерская книга
Актерская книга

"Для чего наш брат актер пишет мемуарные книги?" — задается вопросом Михаил Козаков и отвечает себе и другим так, как он понимает и чувствует: "Если что-либо пережитое не сыграно, не поставлено, не охвачено хотя бы на страницах дневника, оно как бы и не существовало вовсе. А так как актер профессия зависимая, зависящая от пьесы, сценария, денег на фильм или спектакль, то некоторым из нас ничего не остается, как писать: кто, что и как умеет. Доиграть несыгранное, поставить ненаписанное, пропеть, прохрипеть, проорать, прошептать, продумать, переболеть, освободиться от боли". Козаков написал книгу-воспоминание, книгу-размышление, книгу-исповедь. Автор порою очень резок в своих суждениях, порою ядовито саркастичен, порою щемяще беззащитен, порою весьма спорен. Но всегда безоговорочно искренен.

Михаил Михайлович Козаков

Биографии и Мемуары / Документальное
Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия