Читаем Учебник белорусского языка полностью

Самыя заядлыя аматары гандболу ездзяць разам з камандай — Самые рьяные любители гандбола ездят вместе с командой

Балельшчык, — болелыдик

Гледачы — зрители

Нашы няспынна атакавалі, а госці толькі барані ліся — Наши беспрерывно атаковали, а гости только оборонялись

Гулец (ігрок) — игрок

Трэнер-гулец — играющии тренер

Мастацкая гімнастыка — художественная гимнастика

Практыкаванніз мячом, са стужкай, з булавамі, са скакалкай — упражнения с мячом, с лентой, с булавами, со скакалкой

Каманды «На старт!» «Увага!» — команды: «На старт!» «Внимание!»

Вынікі спаборніцтва — результаты соревнования.

Асабісты залік — личныи зачет

Сусветны рэкорд — мировои рекорд

Колькі сетаў выйграла наша тэнісістка? — Сколько сетов выиграла наша теннисистка?

Двайны дотык да мяча — двойное касание мяча

Па прапанове чэмпіёна шахматысты пагадзіліся на нічыю — По предложению чемпиона шахматисты согласились на ничью

Прапаную нічыю— Предлагаю ничью

Стоклетачныя шашкі — стоклеточные шашки.

Рускія шашкі — русские шашки

Сустрэча закончылася безвынікова — Встреча закончилась безрезультатно

Абаронца — защитник

Нападаючы — нападаюшии

Паўабаронца — полузашитник

Варатар — вратарь

Суддзя — судья

ТЕКСТ

Дзед Аўсей і Палашка

(Отрывок из рассказа)


Калі з-пад старой елкі раздаваўся пранозлівы голас:

— А ліханька! А гора ты мае хадзячае! Не лезь ты, Хрыстом цябе прашу, да печы: не з тваёй жа галавой аладкі пячы! — тады партызаны хітра падміргвалі адзін другому, усміхаючыся:

— Зноў дзед Аўсей пайшоў у наступленне. Дзед Аўсей быў, як кожны дзед: стары, крыху недачуваў, крыху недабачваў. Але, нягледзячы на свае амаль што семдзесят год, быў яшчэ рухавы, жвавы і гаваркі на ўсю акругу. Апошняя якасць і дапамагла яму, як ён казаў, прышвартавацца да атрада. Падыходзячай вакансіі для яго не было, але дзед быў майстрам на ўгаворы:

— Ты, таварыш камандзі р, не сумнявайся… Ты не глядзі, што я па гадах нібыта ўжо ў адстаўцы… Я, брат, матрос з ваеннага карабля. У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы … Тут табе снарады, тут табе тарпеды, тут табе вада хлешча, тут табе…

— Ну, добра, добра… — І дзеду далі пасаду, паслалі да цеткі Палашкі дапамагаць ёй на кухні. І адразу ж усчаліся там баталіі. Дзед быў не супроць таго, каб устанавіць свой парадак у зямлянцы з кухняй. То яму не падабалася, як Палашка смажыць цыбулю. То яму здавалася, што яна не так запраўляе кулеш. То ён з ярасцю змагаўся за чысціню, змайстраваў спецыяльныя пастаўцы для лыжак, каб яны не валяліся абы-дзе, а былі б пры месцы і заўсёды сухімі.

— Кожная снасць павінна быць на месцы, як на караблі. Аднойчы, яшчэ ў японскую кампанію, калі быў я матросам на ваенным…

— Ты, матрос, вазьм і-тка лепш цэбар ды вынесі памыі…

Горшай абразы не магло быць для дзеда Аўсея, і тут пачыналася гарачая дыскусія:

— Што ты разумееш у ваеннай справе?

— Мне і разумець не трэба… Ты вось бяры лепш цэбар…

— Не, я цябе пытаю, што ты разумееш у караблі? Я, брат, не адну падзяку атрымаў за сваю баявую службу… Я Георгі я меў за свае баявыя раны… 'Шчэ цяпер рубцы відаць на жываце, даўжынёй па два пальцы… — і дзед скідаў пояс, каб паказаць гэтай неймавернай Палашцы свае раны. Але тая сарамліва адварочвалася і замахвалася конаўкай:

— Вот ашпару варам, дык будзеш ведаць, як перад чужымі бабамі загольвацца…

— Цьфу ты, нацыя бабская… — нездаволена чмыхаў дзед. — Ты да яе як чалавек, а ў яе сваё ў галаве… Ты мне не начальнік. Я, можна сказаць, на роўных правах з табой, а можа быць і вышэй… над табой… Што ў цябе? Гаршкі ды палонік і… А пад маім распараджэннем ваенны конь ходзіць…

— Які там конь! — пырскала смехам Палашка. — То ж кабыла нямецкая, ды яшчэ кульгавая…

— Няхай сабе і кабыла, але жывотная воінская…

— Воінская! — не сціхала Палашка. — Знайшоўся мне воінскі начальні к над воінскай кабылай…

Гэта было новай абразай, і дзед кідаўся ў апошнюю атаку:

— Змоў кні ты… Зацірка няшчасная… Вось хто ты! — і ўрачыста пакідаў зямлянку, адвязваў ад хвойкі сваю воінскую жывотную — звычайнага трафейнага каняку, на якім вазіў ён ваду для кухні, і вёў яе на папас.

(М. Лынькоў)

Лексический комментарий к тексту

пранозлівы — то же, что и пранізлівы — пронзительный, резкий

падміргваць — то же, что и падморгваць — подмаргивать, подмигивать

гармата — орудие, пушка '

пасада — должность

супроць — то же, что и супраць — против

падабацца — нравиться

змагацца — бороться, сражаться

Перейти на страницу:

Похожие книги

История лингвистических учений. Учебное пособие
История лингвистических учений. Учебное пособие

Книга представляет собой учебное пособие по курсу «История лингвистических учений», входящему в учебную программу филологических факультетов университетов. В ней рассказывается о возникновении знаний о языке у различных народов, о складывании и развитии основных лингвистических традиций: античной и средневековой европейской, индийской, китайской, арабской, японской. Описано превращение европейской традиции в науку о языке, накопление знаний и формирование научных методов в XVI-ХVIII веках. Рассмотрены основные школы и направления языкознания XIX–XX веков, развитие лингвистических исследований в странах Европы, США, Японии и нашей стране.Пособие рассчитано на студентов-филологов, но предназначено также для всех читателей, интересующихся тем, как люди в различные эпохи познавали язык.

Владимир Михайлович Алпатов

Языкознание, иностранные языки / Языкознание / Образование и наука