Гаварылі, што ён меў тытул ні то графа, ні то барона (К Чорны)
Так заўсёды рабілася на вуліцы, калі ці то ў пахмурны, ці то ў сонечны дзень раздавалася паблізу тая песня (М Лынькоў) Сялян другіх вёсак, якія жылі больш пры палях, яны называлі палянамі, і гэтым самым яны як бы адрознівалі іх ад сябе, жыхароў лесу (Я Колас) Я люблю ўсходы нашых палеткаў, і спавітыя ў зелень лугі, і шум бору пануры, глухі, і шаптанне крынічнае ўлетку (Я Купала) Так у госці сын прыехаў — а да маці, а не зблізку, — яе шчасце, яе ўцеха ад пялёнак, ад калыскі (Я Купала) Так ні конь, ні алень, ні арол не ляціць (Я Колас) Вы б раздзеліся, а то яшчэ гадзіну чакаць (К Чорны) Не бяда, што дожджык і гразка, затое прырода ажыве (Э Самуйлёнак) То ён знянацку пацалуе, то хустку з галавы здзярэ, то ў гуслі ён зайграе, то німфам песню запяе, то адным вокам ён міргае, як быццам ён каго заве. («Тарас на Парнасе») Яна думае нейкія свае думкі, але якія, сказаць трудна. (Я. Колас) Слых мой толькі праз момант ловіць музыку ціхага шуму лісця, ды і то мне спачатку здаецца, што гэта ўсё яшчэ шуміць у галаве. (Я. Брыль) А цяпер хаця малачка пакаштуй, ды хлеб вось тут у мяне прызапашаны. (М. Лынькоу) Вясёлы ходзіць, спявае, ды толькі ўсё гэта не ў час. (К. Чорны)2. Определите, какое значение имеют подчинительные союзы в следующих предложениях (временное, причинное и т. д.).
Калі развіднела, лейтэнант Карпаў выстраіў дывізіён. (І. Шамякін)
А як спаць улёгся, думкі мімаволі гаманілі ў сненні хлопчыку аб школе. (Я. Колас) На вялікай прасторы не было відаць нікога, апрача цяляці, якое, заблытаўшы адну нагу ў вяроўку, шалёна скакала. (К. Крапіва) Якая шырокая спі на! Там, дзе канчаецца загар, — белая, белая шыя, як у дзіцяці. (Я. Скрыган) «Ой, галубочкі! Забілі некага!» — загаласілі дзяўчаты і кінуліся кулём туды, адкуль чуўся крык. (Я Колас) Калі абедзве часткі няроўнасці маюць дадатны агульны множнік, то на яго можна падзяліць абедзве часткі няроўнасці. (3 падручніка) Калі глянуць у даль вуліцы, то недалёка ад вёскі, на адселі, відзён з-за каменнай аграды, у бярозах і клёнах, касцёл. (П. Пестрак.) Калі ў свабодзе такой пажывецца, то і за сонца плаціць давядзецца. (Я. Купала) І раз гэта не дазволена цыркулярна, дык і не можна. (К. Крапіва) Гурба стаяў недалёка ад зменшчыка, але за яго спіною, так што той яго не бачыў. (А. Кулакоўскі) Напішу я такую аповесць, хай сівой абрасту барадою. (У. Хадыка) І хоць твор гэты друкавацца не можа, аднак праз яго можна зацікаві цца аўтарам. (К. Чорны) Гэтая размова скора перайшла ў сварку, бо пан Зыгмусь наадрэз адмовіўся падзяліцца бульбай. (Я. Колас) Жыць яму з маладою цяжка таму, што і ёй з ім цяжка. (К. Чорны) Не для таго мы гэту гаворку пачыналі, каб вось так нічым не скончыць. (К. Крапіва) Ён цяпер ішоў гэтак няроўна і нязграбна нейк, што чапляўся, небарак, нагамі за кожную няроўнасць. (К. Чорны) Расказаў я далёка не так складна, як гэта было ўжо склалася ў маёй галаве. (Я. Колас) Я пажыў ужо крыху на свеце, тады як ты, можна сказаць, яшчэ не спрабаваў жыцця. (Ц. Гартны)3. Спишите, подчеркивая сочинительные союзы одной чертой, а подчинительные — двумя.
Калі трапляецца ў жыцці вам рак, то, каб не каяцца нарэшце, уведайце наперад, дзе у ім смак, тады ужо толькі ешце (К Крапіва)
Насцеж вокны і дзверы адчынілі кватэры, запрашаюць бацькоў і дзяцей, што жылі тут раней, каб забраць іх з сабою і рухацца разам з зямлёю ад руінаў і ад успамінаў далей і далей (Л Куляшоў) Тут Ігналя схваціўся, як бы ад цяжкага сну, азірнуўся, — ажно вакол яго стаіць грамада людзей (3 Бядуля) І зоры свецяць, а хіба ж іх паляць''' (М Лынькоў) Прыдзе новы — а мудры — гісторык (Я Купала) Што ш кажы, а жыцце, ужо само па сабе, есць радасць (Я Колас) Хоць зорачка — ды не вячэрняя, і каханачка — ды няверная (М Багдановіч) Хоць не труслівы я дзяціна, але затросся як асіна («Тарас на Парнасе») Вялікая частка зямлі была падзелена на роўныя квадраты, падобна да таго як было зроблена паўвека назад (3 падручніка) Няхай заслала неба хмаркай, а сонца вернецца да нас (Я Колас) Які дзівосны сад квітнеў бы тут, каб рука чалавека адвяла воды горных рэк, што затапляюць нізіну (Э Самуйленак) Той, хто не чуў народнай гаворкі з усім багаццем яе лексікі і фразеалогіі, хто абыякава ставіцца да гэтай найбагацейшай крыніцы, той не зможа стварыць яркіх, паўнакроўных твораў. (К Крапіва)Урок 8
ОНЕКОТОРЫХ ТИПАХ ПРОСТОГО ПРЕДЛОЖЕНИЯ