7. Названия более крупных чисел.
Это—Все эти имена выступают в составных наименованиях чисел. Компоненты в подобных наименованиях чисел выступают в различных падежах обязательно согласованно каждый в своей соответственной форме:
Это все должно быть привычной нормой речи.
Калі вецер дзьме з усходу ці поўначы, распагодзіцца.
Звонкае рэха ўвечары — на пагоду.
Павук рамантуе павучыну — на пагоду.
Калі сонца заходзіць за хмару і не выгляне перад заходам — на пагоду, а азірнецца — заўтра дождж.
Калі ранішні туман пасцелецца долам, будзе пагода, а калі паднімецца ўгору — пойдзе дождж.
На дождж — сабака есць траву, кот качаецца, пахнуць моцна кветкі, вецер кідае дым то сюд, то туд і сцеле па зямлі.
Калі дождж пойдзе ў раніцы і да паўдня не перастане, будзе пляскаць тры дні, а як пачне пад вечар, будзе ліць суткі, а бывае, што і трыднёўку.
Як месяц у кругу (надзене рабінавую або лі сіную шапку), на трэці дзень будзе вецер і дождж (снег), а калі абвядзецца колам, дык у тую ж ноч.
Як лі ст увосень кладзецца ніжнім бокам уверх — зіма будзе цяжкая.
Гусі ляцяць у вырай нізка — ранняя зіма, высока — позняя.
У дубовых яблычках на Пакровы больш мух, а не чарвякоў — на марозную і бясснежную зіму.
Якая пагода на Пакровы, такая будзе зіма. Калі у гэты дзень вецер з паўночнага альбо з усходняга боку — будзе халодная, марозная і сухая зіма, а калі увесь дзень цёплая пагода і вецер вее з по ў дня, зіма будзе лёгкая і сухая, калі ж ідзе дождж, будзе цёплая і мокрая. Дождж з паўночным ветрам паказвае на тое, што зіма будзе дажджлівая і снежная, з частымі мяцеліцамі.
Калі на Куццю снег або густая шэрань на дрэвах, будзе пад восень ураджай на грыбы.
Калі заяц увосень тлусты — цяжкая зіма.
ТЕКСТ
Да ўно няма ужо каля іхніх Лагоў лесу. Павыразалі, павысякалі… Як правялі ў тутэйшыя мясціны чыгунку, так і паехаў па рэйках невядома куды лес. Спачатку пан прадаваў яго цэлымі гектарамі, потым пасля рэвалюцыі адганялі лес далей ад вёскі самі людзі. Людзям трэба было поле. I яны церабілі хмызняк, карчавалі пні, палілі ламачча. Дзе забалочана было, мокра — капалі канавы, апляталі іх лазою, каб не заплывалі. Лес пакорліва адступаў, большаў і большаў абсяг вакол вёскі. Потым былі пабудавалі ў мястэчку лесапілку, завод, прамкамбінат. Лесу штогод трэба было уга колькі. Цяпер яго пляжылі не толькі рабочыя, але і калгаснікі — штозіму калгас атрымліваў разнарадку, колькі ён абавязаны нарыхтаваць кубаметраў драўн іны дзяржаве. Яшчэ далей адступіўся ад вёскі лес…
Што гаварыць ужо пра вайну. Людзей ані не шкадавалі, а лесу і пагатоў…
Вайна спапяліла сёлы, разбурыла гарады. I на усё зноў трэба быў лес — аднаўляць шахты, ставіць хаты, укопваць тэлеграфныя слупы, лажыць пад рэйкі шпалы… Чугрэі, студабекеры, а потым і МАЗы цягнулі, валаклі дзень і ноч бярвенне на станцыю. Дрэвы пляжылі ужо не звычайнымі п іламі, а электрычнымі…
Лагі з лясное вёскі сталі неўпрыкмет палявою.
Каб прывезці воз дроў, трэба трасціся на калёсах вёрст пятнаццаць. Скажы, што некалі лес быў зусім побач, каля самай вёскі, — не павераць. Няма ужо і тых брадоў, балацявін, альсоў і беляў, што сустракаліся ледзь не на кожным кіламетры. Шыр, прастор — вокам не ахапіць!