Только формы мужского склонения с окончанием прилагательных имеют отрицательные местоимения
Р. п. —
Неопределенное местоимение
Не изменяются относительно-вопросительное местоимение
Хлеб ды соль! Смачна есці! Сыці вам! — Пожелания приятного аппетита.
Спору ў працы! — Пожелание успехов в труде.
Спажывайце на здароўе! — Пользуйтесь на здоровье!
Ручніком (калясом) дарога! У добры час! — Счастливого пути!
Шчасця-долі і ўсяго уволю!
Каб дзяды не ведалі бяды, а унукі — мукі!
Каб мае мыслі ды напраўду выйшлі!
Ешце, госцейкі: без сала куса няма жыцця у беларуса!
Ешце сала, каб душа плясала!
Госць, не дзьміся. Еш, што ў місе! Чым дабру заставацца, лепей жыватом качацца! Ешце, ужывайце, толькі ў кішэні не хавайце!
Дзякуем, на смачны кусок знойдзем куток! Сказана ж: наш Васіль на работу не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ — за чацвярых валачэ! Чэрава не дзерава — раздасца! Усе падкі на рэчы сладкі!
Спачатку, госцейкі, паўторым, а потым і пагаворым! Але п іце ў меру, каб трапіць у дзверы! Галоўка у нас не баліць, чым чарку наліць!
Дай, Божа, штолета гэта! Падаўжы Бог веку добраму чалавеку! Дай вам Бог здароўя! Здарова знасіць і на другое зарабіць!
ТЕКСТ
Але найболей цікава расказаў дзяк, як людзі саграшылі і як Бог караў іх за гэта.
— Паслухаў Адам сваю жонку, з'еў яблыка з забароненага дрэва. А як з'еў, дык адразу пазнаў, што зрабіў брыдка… Нядобра яму зрабілася, і першы раз аблаяў Еву як мае быць. А тая маўчыць — ну, што ты возьмеш з бабы? Кінуў Адам Еву і пайшоў у дубы. Лёг пад дубам і маўчыць. Аж чуе — Бог па Раі ходзіць. Сорамна Адаму Богу у вочы зірнуць. Ляжыць, не ўстае. Чуе — Бог з Еваю гамоніць.
«Дзе, дзе твой Адам?»
Апусціла вочы Ева, маўчыць.
«Чаго ты маўчыш? Дзе, кажу, Адам?»
«Не ведаю».
«Як не ведаю? А хто ж павінен ведаць? — Глядзіць на яе Бог строга. — Гэта, кажа, мая мілая, з цябе свет гарыць! Я ўсё бачу і ведаю. Пачакай, кажа, я з табой яшчэ пагавару! Пайду толькі таго лайдака пашукаю. Як мяне — дык не хачу слухаць, а жонку дык паслухаў!»
Чуе ўсё гэта Адам. Страшна яму. Стаіўся за дубам і ані чхне. Прайшоў Бог так і гэтак, глядзіць — няма Адама. Дзе ж ён, кажа, падзеўся? Давай яго клікаць.
«Адам!»
Адам — ані гу-гу.
«Адам!» — яшчэ мацней гукае Бог.
А той Адам і галаву прыгнуў. Бог то ведае, дзе Адам, але хоча, каб ён хоць трохі пакаяўся і сам папрасіў, каб дараваць яму грэх.
«Адам, дзе ты?»
Не падае Адам голасу.
Тут дзяк уваходзіць у ролю ўгневанага Бога і прыпісвае яму свае ўласцівасці.
— Угневаўся Бог ды як крыкне: «Адам, трасца тваёй галаве, дзе ты, гад?!»
Бачыць Адам, што нідзе тут не дзенешся, — вылазіць з-пад дуба.
«Нашто ты е ў тое, што я табе не дазволіў?»
Замест таго, каб пакаяцца, Адам пачаў апраўдвацца:
«Жонка, якую ты мне ўсватаў, дала мне, і я з 'еў».
Паклікаў Бог Еву.
«Нашто ты давала Адаму забароненыя плады?»
«Мяне спакусіў д'ябал, угаварыў мяне».
Паглядзеў на іх Бог, патрос галавою.
«Ты, Ева, будзеш у болях раджаць дзяцей, а муж твой будзе гаспадар над табою. А ты, Адам, не забывай, што зроблены ты з зямлі і у зямлю зноў пойдзеш. Праклята зямля з-за цябе. Будзеш ты працаваць многа, а карысці мець мала, бо не паслухаў Бога». I павыганяў іх Бог вон з Раю.
1. Замените в примерах стоящие в скобках местоимения русского языка необходимыми по смыслу предложений местоимениями белорусского языка в нужной грамматической форме (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений)