Выходзщь дванаццаць малайцоў, выносіць 52 сакалы і выпускае 365 лебедзяў.
Чорная карова ўсіх папарола, а белая ўстала і ўсіх пападнімала.
Людзей не зваў, дошчак не клаў, а цераз рэчку мост збудаваў.
Ляцеў птах, на ваду бах. Але вады не скалануў і на дно патануў.
Отгадки неба, зоркі і месяц, год і яго часткі месяцы, тыдні і дні, ноч і дзень, мароз, сняжынка
ТЕКСТ
Камень
Такіх прыгожых месцаў, якім быў гэты куток, рэдка дзе можна знайсці. Прынамсі, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвіне, пышны палац. А бусел усе ж такі трэцца па свеце, і на яго словы можна мець увагу.
Шумлівая рэчка, цемны лес, поле, луг і гурт старасвецкіх дубоў, дзе асталяваўся бусел з сям'ёй, выглядалі весела, а падчас і шчасліва, і гэтым самым як бы пацвярджалі, што тут і сапраўды някепска. Але бывалі такія выпадкі, што ўсе тутэйшыя жыхары крыху сумавалі, крыху гаравалі — без гэтага не абыходзіцца ў жыцці і хто ведае быць можа, чым часцей даведваюцца да нас нягоды, тым болей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты.
Але самым шчаслівым жыхаром быў тут, вядома, камень — так злажылі і згадзіліся ўсе суседзі рэчка, лес і другія і праўда, як ні моцныя дубы, але ўсе ж іх матлашылі і сушылі вятры, іх паліла сонца, на іх меціліся цяжэрныя хмары залатымі стрэламі пякучых маланак, а ў час навальніцы па іх каранях тапталіся людзі.
Таксама рэчка знывала ад сушы ў сваіх берагах пад косамі гарачага сонца і аглядала свае няшчаснае дно. Яе чыстае лона не раз заносілася смеццем, гразею і розным брудам няпрошаных гасцей ручаеў, што вышкалі з ласкі навальніцы. Пра лес і казаць няма чаго. О й, колькі разоў даводзілася яму, старому, перадрыжаць усімі жылкамі за долю сваіх сынкоў, як увойдзе з бліскучай сякерай на плячах бязлітасны чалавек. Бывалі цяжкія часы і для бусла. Не патрапіш у пару вярнуцца з выраю, намерзнешся досыць, стоячы ў гняздзе, і духі табе падцягне, бо дзе знойдзеш спажытак у такую сцюжу. А каменю што! Кажуць жа моцны, як камень, і маўклівы, як камень. Дык што яму астаецца тут? Ляжаць сабе, як пан, у мяккім доле. Ні дождж, ні жар для яго не страшны. Блі сне сонца, дзьмухне вецер — і сухі камень, цёпла яму.
(Я Колас)
Лексический комментарий к загадкам и тексту